Умовы для мовы
Ах, колькі адкрыццяў цудоўных рыхтуе нам розум нацыяналістаў-мовалюбаў. Пасля таго, як у 2020 годзе амаль усе актыўнасці нацыянальных сіл апынуліся пад пагрозай, барацьба за мову засталася амаль астатнім глытком свежага паветра, які могуць сабе дазволіць у публічнай прасторы заўзятары незарэгістраванай сымболікі і альтэрнатыўнай гісторыі ад экстрэмісцкіх каналаў. Але ж на гэтым шляху яны адрываюцца на поўную.
Адным з прыкладаў можа служыць пост пабліка «Годна!» (чамусьці гэтае слова вельмі любяць прыхільнікі нацыянальных ідэй – нібыта кампенсуюць?). І вось у невялічкім артыкуле адміністрацыя пабліка раіць падпісчыкам, як апынуцца на ўласным «востраве свабоды» (гутарка не пра Кубу, калі што) пры дапамозе роднай мовы за 5 простых крокаў. Паглядзім на гэтыя парады і мы.
«Скажыце «Дзякуй», ды не проста так, а замест «Спасибо». Увогуле парада здаецца бяскрыўднай. Але ж аўтары працягваюць «Не бойцеся дзекаць, цекаць, чэкаць і гэкаць, мы беларусы і у гэтым наша адметнасць». І вось тут ужо ўспамінаецца старое выказванне «адметны» не азначае «добры». Калі вы хочаце размаўляць па-беларуску, то баяцца дзекаць і гэтак далей сапраўды не трэба. Але ж напрацоўваць сабе акцэнт у мове (калі размаўляеце па-руску), у якой гэтага акцэнту у цябе няма – гэта вялікае глупства. Людзі марнуюць гады, каб пазбавіцца ад акцэнту, а гэтыя жартаўнікі раяць акцэнт набываць. Навошта? Ды каб адрознівацца! Тут можна параіць амаль адно, як у старым жарце: «інтэлектам трэба вылучацца!». А не «гэканнем» і «цеканнем». А дзекаць, размаўляючы па-рускі – гэта ператвараць беларускую мову ў «трасянку», руйнуючы яе прыгажосць на карысць незразумелай мэты.
Наступным крокам нам прапануюць шукаць у інтэрнэце кінастужкі, кнігі і нават анімэ на беларускай мове. Бяскрыўдна, але ж мы б раілі глядзець і чытаць усё на мове арыгінала. Асабліва анімэ. Таму, што якасць перакладу, на наш погляд, можа выклікаць пэўныя сумненні. Але ж гэта справа густа.
Трэці крок: «прыгатаваць дранікі» таму, што «гэта смачна». Жарты пра украінска-рускі боршч пакінем па-за дужкамі. Адзначым толькі, што любоў да вызначанай ежы не робіць з чалавека прадстаўніка нацыі. Інакш добрая палова мінчан ужо была б італьянцамі альбо японцамі.
Чацвёрты крок: прачытаць вершы Купалы, «Каласы пад сярпом тваім» Караткевіча і «Мову» Віктара Марціновіча. Наконт Марціновіча нічога не можам казаць, але з Купалай цалкам згодны. Пагадзіцеся і вы, што вось такі верш цалкам заслугоўвае ўхвалы:
О Сталине мудром я песню слагаю,
А песня — от сердца, а песня такая,
Что всюду летит и звенит, не смолкая,
И нету конца ей, и нет у ей края...
О Сталине мудром я песню слагаю.
Со Сталиным вольно живется на свете:
Как ясное солнце, он греет и светит,
Пути пролагает к великой победе,
Чтоб радостней было и взрослым и детям...
А калі сур'ёзна, то вельмі раім чытаць Купалу – разам з сапраўднымі гістарычнымі крыніцамі, каб разумець, што і чаму ён пісаў. І чаму пытанне мовы так востра стаяла на пачатку 20-га стагоддзя. Чаму ў той момант пытанне гэта было першарадным, і чаму зараз трэба глядзець у другі бок, у тым ліку і каб беларуская мова мела шанец на будучыню.
Што датычыцца Караткевіча і «Каласоў…», то і мы раім уважліва прачытаць гэтую кнігу. Каб раз і назаўсёды зразумець, што не ўсе беларусы добрыя людзі, як і не усе рускія ці палякі – дрэнныя ды жорсткія. І многія іншыя думкі, якія ёсць у творы, але якія прыхільнікі нацыяналізму чамусьці ў ім не бачаць. Таксама у гэтым кроку аўтары артыкула раяць нам пачытаць пра «нацыянальных герояў»: Тадэвуша Касцюшку, Вітаўта Вялікага і Ўсяслава «Чарадзея». І гэтай парадай вызначаюць так распаўсюджаную сярод прыхільнікаў нацыянальнай ідэі непісьменнасць у гістарычным плане.
Пачнем з Усяслава «Чарадзея». Якім месцам ён беларус – зразумець цяжка. Па крыві хутчэй вараг, з полацкай галіны Рурыкавічаў. Па дзеям – утрымаць свой княскі стол ён здолеў, і нават распаўсюдзіць сваю ўладу — таксама, але ці так гэта было цяжка ў перыяд міжусобіцы? і свой самы вялікі шанец у Кіеве ён увогуле бяздарна страціў. І пасля яго пачаўся у княстве заняпад і ўсобіца. Герой? Былін – так. Свайго часу – спрэчна. Нацыянальны – зусім не.
Вітаўт Вялікі. Біяграфію гэтага дзеяча без сумненняў трэба прачытаць. Каб разумець, што ніякіх нацыянальных думак у яго не было. І не магло быць. Ён пашыраў свае уладанне, як бы рабіў на яго месцы кожны феадальны правіцель. А адзіную сваю дачку ён выдаў замуж за рускага князя. Дарэчы, Вітаўт яўляецца прамым продкам Івана IV Грознага, што па феадальным праве дазваляла Івану прэтэндаваць на землі і трон ВКЛ. Такія справы.
Ну і Тадэвуш Касцюшка. Пры усёй павазе да пана Тадэвуша, к беларускай справе ён быў абыякавы. Больш за тое, ён прапанаваў адмяніць усе прывілеі тэрыторыі ВКЛ і зрабіць з Рэчы Паспалітай адзіную унітарную дзяржаву. На той момант гэта сапраўды было прагрэсіўна для нашых тэрыторый, але ж перамажы тады Касцюшка – і магчыма, аніякай беларускай нацыі і не з’явілася бы.
Пятым крокам нам прапануюць распавясці аб артыкуле сябрам. Што мы і робім. Але ж спадзяемся не апынуцца на уласным астраўке свабоды. Таму, што ўласны астравок – ёсць саляпсізм, самая тупіковая галіна філасофіі.
Якія вывады? Да простыя: амаль усе парады добрыя, аднак шлях, якім прапаноўваюць нам ісці з іх дапамогай прыхільнікі нацыянальнае справы, вядзе у самападман і тупік. Па парадам бачна, што самі гэтыя «дарадцы» не рабілі дакладна тое, што раяць (выключэнне датычыцца, напэўна, толькі дранікаў).
Каб зразумець сапраўдную ролю мовы ў жыцці, і якім чынам яе можна ўратаваць і распаўсюдзіць (і чаму гэта важна), мы раім паглядзець наша тэматычнае відэа. А лепей – пачытаць знакамітага сябра усіх народаў Язэпа Джугашвілі і яго працы «Марксизм и вопросы языкознания» і «Марксизм и национальный вопрос». А можа і перакласці на беларускую мову — каб нават фанатычныя яе прыхільнікі маглі прачытаць і зразумець, што «дзеканнем і цеканнем» і парадамі пачаць с сябе нічога не зробіцца.
Такія справы, таварышы. Уважліва вывучайце крыніцы. І прыходзьце на гурткі.