October 22, 2018

ДНІ ПАМЯЦІ

7 мерапрыемстваў, якія звязаныя з сумнымі падзеямі. Варта наведаць у знак памяці і павагі.

81 год таму, у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году, у сутарэннях мінскай унутранай турмы НКВД «амерыканкі» былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў інтэлектуальнай эліты БССР - літаратары, дзяржаўныя дзеячы і навукоўцы.

27 кастрычніка - 12:00. Бясплатная экскурсія па менскіх вуліцах рэпрэсаваных літаратараў. Запіс: +375 44 538 62 83 (Валерыя)

27 кастрычніка - 16:00. Бясплатная экскурсія «Курапаты - беларуская Галгофа». Запіс: +375 44 538 62 83 (Валерыя)

28 кастрычніка. ДЗЯДЫ.Збор ўдзельнікаў аб 11.30 каля завода «Луч», станцыя метро «Парк Чалюскінцаў».

Традыцыйнае шэсце ў Курапаты.

28 кастрычніка - 19:00. Вечар вечных вершаў. «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33).

«Арт Сядзіба» запрашае на імпрэзу «Вечар вечных вершаў», прысвечаную рэпрэсаваным у 30-я гады літаратарам.

Творы рэпрэсаваных дзеячаў беларускай культуры будуць чытаць Андрэй Хадановіч, Віктар Жыбуль, Уладзь Лянкевіч, Мікіта Найдзёнаў, Дар’я Бялькевіч, Янка Каліноўскі і іншыя.

Таксама заспяваюць Уладзь Лепяшынскі, Сяргей Башлыкевіч і гурт ZANZIBAR.

УВАХОД ВОЛЬНЫ!

29 кастрычніка - 18:00. Вечар выратаваных тэкстаў. Літаратурны музей Петруся Броўкі

Памяці расстраляных паэтаў. У чорную дату беларускай літаратуры. Даследчыкі і архівісты раскажуць гісторыі пошукаў і адкрыццяў тэкстаў расстраляных паэтаў.

Толькі на адзін вечар будуць выстаўлены для паказу знойдзеныя рукапісы Алеся Дудара, Сяргея Астрэйкі, Юлія Таўбіна і Тодара Кляшторнага.

Выступоўцы: Віктар Жыбуль, Андрэй Хадановіч, Аксана Данільчык, Максім Іўкін.

29 кастрычніка - 18:30 - Незабытыя галасы

Прагучаць паэтычныя і празаічныя творы Анатоля Вольнага, Платона Галавача, Максіма Гарэцкага, Уладзіміра Дубоўкі, Алеся Дудара, Уладзіміра Жылкі, Міхася Зарэцкага, Мойшэ Кульбака, Тодара Кляшторнага, Юркі Лявоннага, Валерыя Маракова, Міхася Чарота і многіх іншых. Творы прачытаюць вядомыя беларускія пісьменнікі і пісьменніцы, перакладчыкі, крытыкі, публіцысты, дзеячы культуры.

29 кастрычніка - 20:00 - 24:00 - Ноч расстраляных паэтаў. Курапаты.

Вечарына стане напамінам пра трагічную дату беларускай гісторыі: толькі за адну ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году савецкія энкавэдысты расстралялі больш за 100 літаратараў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячаў.

Свой удзел у «Ночы расстраляных паэтаў» пацвердзілі многія літаратары, музыкі, акторы.