Падарожжа Хальч - Чамярня - Ветка. Частка першая - Хальч
Мы
viten і Антось Сальвадор зрабілі вандроўку па сакральных месцах Веткаўшчыны. Наш маршрут прялягаў праз Хальч, дзе было радзміцкая свяцілішча ва ўрочышчы Зібень, Чамярню, дзе вялізны курганны могільнік і таксама свяцілішча ну і не заехаць у Веткаўскі музэй было б неяк бязглузда. І вось маленькая фотасправаздача з таго падарожжа.
Упершыню Хальч згадваецца ў XIV у., калі вёска ўваходзіла ў Чарнігаўскае княства. У 1437 г. яна ў валоданні Халецкіх. Прадстаўнікі гэтага прозвішча займалі ў розны час высокія дзяржаўныя пасты ў Вялікім княстве Літоўскам і Рэчы Паспалітай. Пасля 1-го падзела Рэчы Паспалітай (1772 г.) Хальч увайшоў у склад Расійскай імперыі. Ім сталі валодаць дваране Войніч-Сянажэцкія. У першай палове XIX у. яны пабудавалі на паўночна-заходняй ускраіне сядзібу, галоўным элементам якой стаў палац. Ён збудаваны ў стылі позняга класіцызму. Раней у комплекс сядзібы ўваходзілі таксама два флігеля і гаспадарчыя пабудовы, стайні. Пра ўнутранае планаванне і насычэнню палаца вядома няшмат. На першым паверсе месціліся сталовая, бібліятэка, архіў, 2 спальныя, імаверна госцевыя пакоі. На другім паверсе цэнтральнае месца займала вялікая бальная зала, па баках ад якога месціліся салон і спальня гаспадыні хаты, кабінет і спальня гаспадара хаты. Апроч гэтага на паверсе былі жылыя пакоі, гардэробныя, прыбіральні. Перад галоўным фасадам палаца месцаваўся шырокі адкрыты двор са стрыжаным круглым траўнікам і фантанам у цэнтры. Па баках ад яго знаходзіліся два ідэнтычных аднапавярховых флігеля з чатырохкалоннымі порцікамі. На цэнтральнай восі двара, на значнай адлегласці ад палаца знаходзіліся заязныя вароты (брама), да якіх вяла алея. Злева ад заязной алеі месцаваліся гаспадарчыя будынкі.
Да поўначы і захаду ад сядзібы, як і наўпроста вакол яе, у сярэдзіне XIX у. месцаваўся шырокі пейзажны парк, прарэзаны шырокім ярам, па дне якога працякаў ручай, які ўпадаў у Сож. Пейзажны парк з элементамі рэгулярнага планавання быў пабіты і за ярам. Да яго прылягаў вялікі фруктовы сад. Туды з параднай часткі сядзібы вёў перакідны вісячы мост.
Што гэта борць ці шпакоўня я так і ня высьвятліў, але вуллі на тэррыторыі двара маёнтку былі.
Камень на двары маёнтку
Дуб з колам наверсе. Напэўная для буслоў. Па адчуваньнях, ды па зьвестках свяцілішча знаходзлася тут. Круглае свяцілішча размясцілася ў сямістах метрах ад сяла на высокай тэрасе над возерам-старыцай Шаманскі Заружак ва ўрочышчы Зібень. Мясцовыя жыхары назвалі гэты помнік Краснай Гарой, а яго наваколле дагэтуль сёй-той лічыць прыстанкам рознай нячыстай сілы - русалак і чароўных коней, якія ўначы выходзяць са змрочнага яра Гецэў Роў пагуляць па вадзе. Тутака ж месцаваліся і курганы...з "Гомель са старажытных часоў да канца XVIII стагоддзя" А.А. Макушнікава
Пляцоўка унізе на берагу Сажа
Валун недалёка ад маёнтку.