КАНЕЦ КАПІТАЛІЗМА.
АБАЧ!
Хацелася заўважыць, што не пасілкоўваем ідэям гэтага аўтору. Мы агуджаем нацызму як прамэтэеўскую йдэялёгію. Але мы лічым, што ён паўплываў сваім дышкурсам на некаторыя гелімэнты далейшага антыкапіталістычнага антымадэрновага руху. Хаця ягоныя йдэі й маюць даволі моцны схон у нейкі аканаміцнацантрычны падыход, што ня ё добрае. Але мы салідарны ў вантыкапіталістычных натугах.
КАНЕЦ КАПІТАЛІЗМА!
Як і ўсякае сацыяльна-эканамічнае зьявішча, так і капіталізм мае свой пачатак, мусіць мець і канец.
Быў час, калі капіталістычная форма гаспадараваньня была гістарычна неабходнаю і карыснаю для людзкасьці, бо яна прычынілася да эканамічнага і тэхнічнага поступу.
Дзякуючы капіталізму ўводзяцца розныя навукова ўдасканаленыя спосабы вырабу, пры дапамозе каторых тавары ў неаблічанай колькасьці запаўняюць рынкі.
У меру разьвіцьця капіталістычнага спосабу вырабу ўсьцяж павялічваецца колькасьць тавараў, якія шукаюць спажыўцоў і знаходзяць іх у самых глухіх куткох замной кулі.
Напасьледак наступіў такі момант, калі ўвесь сьвет застаўся завалены таварамі, у выніку чаго паміж паасобнымі капіталістамі і рознымі капіталістычнымі аб‘яднаньнямі пачалася жорсткая барацьба за рынкі і за сырцы, патрэбныя для вырабу фабрыкатаў. Мы зьяўляемся сьведкамі таго, як у канцы XIX і на пачатку 20 стаг. гэтакая барацьба прыняла асабліва заўзяты характар і выклікала амаль усе войны, якія адбыліся за гэты час. Але, напасьледак, эўрапэйскі капітал пачаў задыхацца, бо ў апошнія гады ён спатыкаўся з вельмі небясьпечным для сябе азіяцкім канкурэнтам.
Справа ў тым, што падчас сусьветнай вайны з хвараблівым пасьпехам пачалі разбудоўвацца фабрыкі і заводы ў Японіі, Кітаі, Індыі і іншых краёх, якія засыпалі сваімі таварамі ня толькі Азію, але стараюцца напоўніць імі Эўропу і Амэрыку.
Цэлы рад акалічнасьцяў, на каторых тут затрымлівацца ня будзем, прывёў, да таго, што азіяцкі капітал ператварыўся ў паважную сілу, а ўся Язія аказалася моцна зачыненай для гаспадарчай экспансіі эўрапэйскага капіталу і гэта вытварыла гаспадарчую задуху ў Эўропе.
Палажэньне пагоршваецца яшчэ й тым, што Савецкі Саюз таксама зачыніў свае граніцы для чужаземных тавараў, абыходзячыся сваімі тандэтнымі вырабамі.
Усё гэта разам узятее давяло да таго, што ў капіталістычнай Эўропе ліквідуюцца фабрыкі, заводы і розныя гандлёвыя прадпрыемствы, а мільённыя масы работнікаў зрабіліся не патрэбнымі і апынуліся на бруку.
Ніколі яшчэ Эўропа не перажывала такіх цяжкіх і трывожных часоў, якія яна перажывае цяпер.
Трэба не запамінаць, што яна мае бьльш 25 мільёнаў беспрацоўных, якім разам з сем‘ямі няма куды падзецца і якія сядзяць без усякай надзеі на лепшую будучыню, прынамсі пры буржуазна-капіталістычн. умовах жыцьця.
Няма чаго дзівіцца, калі гэтая маса людзей, усьцяж павялічваецца і выбітая з жыцьцёвай каляіны — бурыцца, слушна дамагаючыся ад кіраўнікоў сучасных дзяржаў паляпшэньня сваей долі.
Але гэтыя кіраўнікі ня маюць ніякага выхаду, бо яны, будучы звычайным дадаткам да капіталістычнай сыстэмы, таксама збанкрутавалі, як збанкрутаваў і капіталістычны лад, вытварыўшы для сваей патрэбы складны і непасільны цяпер бюракратычны апарат.
Капіталізм у Эўропе не падымецца і з гэтым трэба лічыцца як з фактам ня выклікаючым ніякага сумліву.
Не памогуць тут усе праекты буржуазных эканамістаў, прапануючых розныя хітрамудрыя спосабы залатаньня таго, што ўжо аджыло і павінна зьмяніцца зусім адменнымі спосабамі гаспадараваньня.
Таксама не палепшаць агульнага палажэньня і войны паміж паасобнымі эўрапэйскімі народамі, пасколькі яны будуць вясьціся з прычын эканамічных, маючы на мэце захапіць ад іншых капіталістаў рынкі для збыту тавараў, бо нават, каб нейкая дзяржава нешта й выйграла ад гэтакай вайны, то засталіся-б дзяржавы пакананыя, дзе гаспадарчае палажэньне яшчэ больш пагоршылася-б.
Для разьвіцьця і ўзмацненьня капіталістычнага спосабу гаспадараваньня засталася толькі абуджаная Азія, але ў гэты бок экспансыя эўрапэйскага капіталу зусім немагчыма.
Што-ж пры гэтакіх абставінах застаецца рабіць эўрапэйскім народам, што апынуліся запраўды ў крытычным палажэньні?
Адзіны ратунак тут—пераход на іншыя спосабы гаспадараваньня, рашучы зрыў з капіталізмам і нават зьніштажэньне яго як сыстэмы, каторая аджыла свой век і каторая прычыняецца толькі да павялічэньня нэндзы працоўнага народу, выклікаючы розныя агідныя зьявішчы, сьведкамі каторых мы зьяўляемся цяпер.
Капіталізм канае і мусіць памерці і дзеля таго нерацыянальна штучна падтрымліваць ягонае жыцьцё, бо ўсёроўна гэта да нічога карыснага не давядзе. Іншыя спосабы гаспадараваньня—спосабы грамадзкія заступіць ягонае мейсца і аздаравіць людзкасьці. Перадусім капіталісты як кляса павінны быць пазбаўлены сваіх выключных правоў у кірунку арганізацыі і вядзеньня народнай гаспадаркі.
Гэтыя функцыі павінны адыйсьці да дзяржавы, каторая й будзе вярхоўным арганізатарам гаспадарчага жыцьця народаў.
Але дзяржава, каб змагчы выконваць падобныя заданьні з карысьцяй для ўсяго народу, а не для аднэй якой небудзь яго часткі, — павінна быць адпаведна перэарганізавана.
Нам патрэбна не дзяржава кіраваная капіталістамі і буржуазіяю, як гэта ёсьць да сёньняшняга дня, а дзяржава арганізаванага працоўнага народу.
Адпаведна пабудованая дзяржава плянова разьвівае народную гаспадарку і рупіцца перадусім аб нутраным рынку, гэта значыць імкнецца да ўсебаковага здаволеньня патрэбаў свайго народу. Гэтакіх патрэбаў вельмі многа і пры капіталістычнай гаспадарцы на іх не зьвяртаецца ўвагі, паскольку капіталісты імкнуцца выключна да асабістага збагачэньня, а не да зьдзейсьненьня нейкіх агульна-грамадзкіх мэтаў.
Напасьледак, усе дзяржавы, якія перашлі-б на грамадзкі лад гаспадаркі мусілі-б трымаць паміж сабою пастаянную лучнасьць, устанавіўшы тавараабмен паводле пэўнага згары распрацаванага пляну. Усё жыцьцё паасобных народаў, ня толькі эканамічнае, але і грамадзка-палітычнае і культурнае павінна быць пасьля ліквідацыі капіталізму перабудавана з такім абрахункам, каб даць людзкой грамадзе запраўды людзкое існаваньне.
А для гэтага патрэбны вялізарныя высілкі паасобных народаў, акія павінны нацыянальна ўзмоцніцца і вытварыць з этнічных масаў моцныя і сьведамыя сваіх мэтаў нацыі.
У гэтакіх адроджаных нацыях зусім непатрэбны будуць паразітныя элемэнты, каторыя ўстрымліваюць цяпер поступ людзкасьці, паскольку яны коштам нэндзы і цемры працоўнага народу павялічваюць свае багацьці і капіталы.
У асяродзьдзі адроджаных народаў не патрэбны будуць і этнічна чужыя элемэнты, каторыя, як напрыклад жыды, высмоктываюць усе жывыя сокі з таго народу, сярод каторага яны жывуць.
Што датычыць жыдоў, якім капіталістычны лад прыносіць вялікія карысьці, то яны змушаны будуць, запраўды, падбаць пра сваю ўласвую тэрыторыю і дзяржаву, дзе падобна іншым народам, змаглі-б арганізавацца згодна свайму нацыянальнаму характару, звычаям і гісторыі.
Новы грамадзкі і эканамічны лад наступіць не з прычыны таго, што мы яго хочам, або таму, што існуючы лад нам не падабаецца. Ён мусіць наступіць як гістарычна-нямінучае зьявішча, якое вымагаецца ўсімі абставінамі сучаснага жыцьця. Ад гэтакай перамены пацерпяць толькі эксплёатуючыя багацейшыя клясы, бо яны страцяць капіталы, якія нажылі, але рэшта людзей толькі выйграе, бо яна атрымае права на людзкое існаваньне.
Паскольку дабро Беларускага народу павінна быць у нашых чынах і разважаньнях на першым мейсцы, то мы перакананы, што ад увядзеньня ў жыцьцё новых парадкаў народ наш, акрамя ўсяго іншага, атрымаў-бы шырокія магчымасьці да нацыянальнага і культурнага поступу.