Hrodna 11:27

Галовы львоў, прылады лесарубаў і таямнічыя надпісы: якія “сакрэтныя” сімвалы можна ўбачыць на фасадах гродзенскіх будынкаў?
Ці звярталі вы ўвагу ў час шпацыраў па Гродне на дэталі дэкору будынкаў? Сярод старых камяніц можна знайсці такія, на фасадах якіх схаваліся выявы жывёл, прылады працы або рэлігійныя сімвалы. А ў адным з месцаў Гродна можна знайсці нават подпіс караля! Мы зрабілі падборку сімвалаў на гістарычных дамах Гродна. Некаторыя з іх добра вядомыя, а некаторыя яшчэ трэба пашукаць, каб пабачыць.

“Дом лесарубаў” на Васілька

На фасадзе будынка па вуліцы Васілька, 14 размяшчацца перакрыжаваныя сякера з малатком і піла. Некаторыя гараджане называюць гэты будынак “Домам лесарубаў”. Маўляў, тут жылі цэлыя пакаленні людзей гэтай прафесіі. Таму выявы інструментаў і засталіся – як напамін.

Будынак на вуліцы Васілька, 14. Крыніца: Яндэкс Карты

Будынак на вуліцы Васілька, 14. Крыніца: Яндэкс Карты

Але гэта міф, бо першапачаткова будынак быў аднапавярховым. А другі паверх, на ўзроўні якога і размяшчаюцца інструменты, узвялі ў пачатку 1960-х гадоў.

«У дзяцінстве часта хадзіў міма гэтага дома, бо побач жылі мае дзядуля і бабуля. Дом на Васілька, тады Чапаева, у сярэдзіне 1960-х гг. паставілі на капрамонт. Частку, дзе зараз вісяць прылады, тады дабудавалі і над акном прымацавалі інструменты дрывасекаў. Яны нічога не сімвалізуюць, ніякія лесарубы там не жылі, проста стылізацыя», — расказваў краязнаўца Віктар Саяпін.

Іншая верагодная прычына з’яўлення гэтых сімвалаў — даўняя традыцыя будаўнікоў. У нас яна амаль забылася, а ў суседняй Польшчы ды многіх іншых краінах існуе дагэтуль (напрыклад, у Польшчы яна называецца “wiecha”). У час будаўніцтва дома над дахам размяшчалі сімвалы будаўнічых прафесій — пілу, сякеру, малаток і іншыя інструменты, разам з упрыгожаным вянком. Часам пасля паспяховага заканчэння будаўніцтва іх маглі замацаваць на фасадзе. Магчыма, гэты дом у 60-х перабудоўвалі акурат будаўнікі, якія яшчэ памяталі гэты стары звычай.

Будынак для “разумных”

Над вокнамі трэцяга паверха будынка па вуліцы Батанічай, 15 можна ўбачыць рэльефныя лацінскія літары TEPSIVA. Паводле краязнаўцы Наталлі Канюк – гэта скарачэнне лацінскага выразу “Табе, што праходзіш звонку, шлях да ісціны важнейшы”.

Будынак на вуліцы Батанічнай, 15. Фота: Яндэкс Карты

Будынак на вуліцы Батанічнай, 15. Фота: HH

Гродзенскі гісторык Андрэй Павач (сумесны псеўданім гісторыкаў Андрэя Чарнякевіча і Андрэя Вашкевіча) у кнізе “Легенды не старой Гародні” даваў і іншыя магчымыя тлумачэнні. Першае – надпіс з’явіўся пасля рамонту дома. Тады будаўнікі дзеля жарту змясцілі кожны па літары свайго імя. Другое – у перакладзе з фінскай мовы TEPSIVA азначае – “для разумных”.

Дом з сімвалам грузінскай знаці

Дом урача Алшыбаева на вуліцы Студэнцкай, 6 мае народную назву – “Дом з ільвамі”. На фасадзе будынка, над вокнамі, размешчаны маскароны ў выглядзе морд ільвоў.

Студэнцкая, 6 – “дом з ільвамі”. Фота: Дзяржаўны камітэт па маёмасці

Студэнцкая, 6 – “дом з ільвамі”. Фота: Hrodna 11:27

Паводле кнігі “Гродна. Біяграфія вуліц”, гэты будынак у 1906 годзе пабудаваў афіцэр расійскай арміі Георгій Чэлакаеў. А Чэлакаеў – гэта зрусіфікаваны варыянт грузінскага прозвішча Чалакашвілі. Князі Чалакашвілі належалі да старажытнага грузінскага роду. Львы – любімыя сімвалы грузінскай знаці. Нават шчыт з выявай Святога Георгія на сучасным дзяржаўным гербе Грузіі трымаюць менавіта гэтыя жывёлы.

З канца 2025 года будынак перарабляюць пад гатэль з назвай Mascaron Heritage. Назва адсылае да таго самага дэкаратыўнага рэльефу на фасадзе будынка.

Льва пад карнізам на будынку пошты на Ажэшкі, 9. Фота: Яндэкс Карты

Дарэчы, гэта не адзіны ў Гродне дом з ільвамі на фасадзе. Падобныя маскароны ёсць на будынку пошты на Ажэшкі №9. Прыгледзьцеся ў час шпацыру да карнізу над вокнамі другога паверху!

Але спачатку гэтых ільвоў там не было. Морды жывёл дадалі ў пасляваенныя гады. Будынак выглядаў быў моцна разбураны і разглядалі пытанне яго зносу. Але дом захаваўся дзякуючы Мікалаю Аляксандравічу Максімцу – ураджэнцу Беластока, былому вязню сталінскіх лагераў, які праектаваў будынкі ў Гродне (праўда, жыў сам у Лідзе). Ён пастанавіў не руйнаваць дом, а аднавіць, ды яшчэ і ўпрыгожыць – дадаць медальёны з ільвамі. Магчыма, гэта нейкая асацыяцыя з ленінградскай архітэктурай, якую архітэктар Максімец вельмі любіў.

Галоўны сімвал Гродна ёсць толькі на адным будынку

Будынак на Замкавай, 16 – былы палац Храптовічаў – адзіны ў горадзе, на фасадзе якога ёсць выява герба Гродна.

Сам будынак здаўна ўпрыгожаны барэльефамі вайсковай сімволікі. Сярод ляпніны ёсць лаўровыя вянкі – сімвал славы, перамогі і міру. Можна разгледзець элементы зброі і амуніцыі, напрыклад, элементы падобныя на калчаны са стрэламі і шлем з грэбенем.

Фасад палаца Храптовічаў на вуліцы Замкавай, 16. Фота: А Kostichev, Wikimedia Commons

Фасад палаца Храптовічаў на вуліцы Замкавай, 16. Фота: А Kostichev, Wikimedia Commons

Над уязной аркай размешчаны картуш з выявай герба Гродна. Але яго размясцілі на будынку даволі позна – у 1990-х гадах. Сёння ў былым палацы Храптовічаў размяшчаецца Музей гісторыі рэлігіі.

Манаграма караля Панятоўскага была не толькі на рэзідэнцыі Станіславова

На вуліцы Церашковай, 21 размяшчаецца будынак былой рэзідэнцыі караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Цэнтральны фасад пабудовы вылучаны паўкруглым эркерам, на атыку якога захавалася манаграма караля – SAR. Гэтае скарачэнне расшыфроўваецца як Stanislaus Augustus Rex (Станіслаў Аўгуст Кароль).

Былы палац Панятоўскага. Фота: Яндэкс Карты, F_Miklus

Манаграма караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага на фасадзе былога палаца, 2011 год. Фота: dworypogranicza.pl

Цікава, што на паркавым фасадзе рэзідэнцыі караля ў Аўгустова (сучасная вуліца Рэпіна) размяшчалася такая ж манаграма. Але да нашых часоў будынак не захаваўся.

Завод упрыгожвалі ўласнай кафляй

Адзін з будынкаў былой кафлярні князёў Друцкіх-Любецкіх на вуліцы Чырвонаармейскай упрыгожаны кафляй уласнай вытворчасці. Яе можна ўбачыць на франтоне будынка. На ёй выява трох дзяцей, якія грэюцца каля вогнішча.

Кафля на фасадзе будынка былой Станіславоўскай кафлярні. Фота: Hrodna 11:27

Цікава, што першапачаткова гэтая кафля размяшчалася пад акном. Але падчас рэканструкцыі будынка, яе размясцілі вышэй.

Ад акруговага суда да абласной пракуратуры

У будынку на вуліцы Савецкая, 31 у пачатку ХХ стагоддзя размяшчаўся Гродзенскі акруговы суд. Таму на фасадзе сярод прафіляваных філёнгаў з гірляндамі, лучковых сандрыкаў і арнаменту ў выглядзе меандр і дубовых галінак можна адшукаць слова “Законъ”.

Будынак на Савецкай, 31. Фота: Wikimedia Commons, Павел Петро

У міжваенны перыяд у гэтым будынку размяшчаліся аптэчны склад, крама галантарэі і бялізны, тытунёвая крама, а таксама крама Wina, wódka, likery i koniaki. У савецкі перыяд тут, акрамя крамы і абласнога камітэта Таварыства Чырвонага Крыжа, размяшчалася абласная пракуратура.

Паганскія матывы ў цэнтры Гродна

На франтоне драўлянага будынка па адрасе вуліцы Дзяржынскага, 10 размяшчаецца сімвал сонца. Паводле Наталлі Канюк гэта выразная апеляцыя да паганства. Гэты ж сімвал размешчаны на тарцы будынка з паўднёвага боку.

Будынак на Дзяржынскага, 10. Былы дом Вагнера. Фота: Яндэкс Карты

Дом збудаваў Леапольд Вагнер, які ў міжваенны час быў вядомым у Гродне сталяром. Ягоны сын быў таленавітым чырвонадрэўшчыкам, а ўнук Мікалай — вядомым у горадзе акцёрам драматычнага тэатра.

Крыжы абаранялі ад пажараў

На жылых будынках, якія будавалі католікі, часта можна ўбачыць сімволіку крыжа. На тарцовых сценах такіх пабудоў можна адшукаць вентыляцыйныя адтуліны ў выглядзе крыжа. Прыклад такога сімвала можна ўбачыць на вуліцы Віленскай, 14.

Крыж на фасадзе дома на Віленскай, 14. Фота: Вячэрні Гродна

Падобныя крыжы, але рамбічныя, размяшчалі на будынках лютэран. Такі можна знайсці на франтоне і тарцы дама на Антонава, 13.

Будынак на Антонава, 13. Фота: Яндэкс Карты

Дзе яшчэ можна знайсці сімвалы на будынках

На франтоне будынка пажарнага дэпо па вуліцы Замкавай, 19 размяшчаецца барэльеф каскі і двух тапароў.

На адной з вежаў будынка харальнай сінагогі выкананы барэльеф у выглядзе важнага сімвала іўдаізму – граната.

Вялікая сінагога на вуліцы Вялікая Траецкая. На правай вежы – сімвал граната. Фота: megapolis-real.by

Дом на вуліцы Паўлоўскага, 9б упрыгожаны яўрэйскімі шасціканцовымі зоркамі Давіда. У іўдзеяў гэта лічыцца сімвалам бясконцасці, зліяння мужчынскага і жаночага пачаткаў.

Зоркі Давіда на будынку па вуліцы Паўлоўскага, 9б. Фота: Вечерний Гродно

На некаторых будынках у цэнтры Гродна можна адшукаць таямнічыя надпісы GEORE. Такія нанесены на дамы па вуліцы Студэнцкай, №3 і №3а, а таксама на пабудове па вуліцы Леніна, 23а.

Надпіс «GEORE 1348» на доме №3 па вуліцы Студэнцкай. У гады апошняй нямецкай акупацыі вуліца мела спачатку назву №409, а пасля «Лотзэнэр-штрасэ». Фота: Hrodna 11:27

Надпіс «GEORE 1348» на доме №3 па вуліцы Студэнцкай. У гады апошняй нямецкай акупацыі вуліца мела спачатку назву №409, а пасля «Лотзэнэр-штрасэ». Фота: Hrodna 11:27

Што яны азначаюць краязнаўцы дасюль дакладна не ведаюць. Але гісторык Аляксандр Смалянчук выказваў здагадку, што надпісы азначалі, што будынак давялі да ладу для пражывання немцаў. GE– GEbaude – будынак, OR-ORdnung – парадак.

Архіўныя дакументы з Гродна захоўваюцца ў адным з самых абароненых бункераў свету. Як гэта адбылося?
Цікавасць да ўласнага радаводу ў беларусаў расце з кожным годам. Але жаданне адшукаць продкаў часта сутыкаецца з цяжкасцямі: архівы працуюць па раскладзе, да іх трэба ехаць, а паслугі прафесійных генеалогаў каштуюць немалых грошай. Пры гэтым мала хто ведае, што значная частка беларускіх архіўных дакументаў ужо даўно адлічбаваная, іх копіі захоўваюцца ў адным з самых абароненых месцаў на планеце і даступныя ў сеціве бясплатна.

Расказваем, як мармоны ратавалі беларускія архіўныя дакументы ў 1990-х.

Сховішча Granite Mountain Records Vault, ЗША. Крыніца: crsi.org

Мармонскі след у беларускіх архівах

Як копіі метрычных кніг з беларускіх вёсак і гарадоў апынуліся за акіянам? Гэтая гісторыя вартая ўвагі тых, хто хоча адшукаць сваіх продкаў, але не мае доступу да спраў у беларускіх архівах. Сёння азнаёміцца з часткай дакументаў можна бясплатна праз інтэрнэт. Гэта магчыма дзякуючы працы паслядоўнікаў Царквы Ісуса Хрыста Святых апошніх дзён (больш вядомых як мармоны).

Для паслядоўнікаў гэтай царквы генеалогія — не проста хобі, а фундаментальная частка рэлігіі. Яны вераць у магчымасць духоўнага саюза з продкамі, таму імкнуцца аднавіць сямейныя сувязі як мага глыбей. Менавіта таму для іх жыццёва неабходна ведаць імёны, даты нараджэння і смерці людзей па ўсім свеце.

У XX стагоддзі, асабліва пасля Другой сусветнай вайны, мармоны распачалі глабальны праект па выратаванні генеалагічных дакументаў ад знішчэння. У 1990-я гады склалася ўнікальная сітуацыя: беларускім архівам катастрафічна не хапала рэсурсаў на захаванне дакументаў, а мармоны мелі грошы і тэхналогіі. Была заключана дамова: амерыканцы атрымалі права зрабіць мікрафільмы (фотакопіі на плёнцы) архіўных спраў, а наўзамен пакідалі архівам абсталяванне або копіі. Такім чынам былі скапіяваныя тысячы спраў, у прыватнасці — дакументы асобных фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, у тым ліку рэвізскія сказкі (вынікі перапісаў у Расійскай імперыі) і метрычныя кнігі — найбольш важныя дакументы для таго, каб скласці родавае дрэва.

Што такое метрычная кніга?

Да прыходу савецкай улады і стварэння сістэмы ЗАГСаў функцыю рэгістрацыі насельніцтва выконвалі рэлігійныя ўстановы: праваслаўныя цэрквы, каталіцкія касцёлы, сінагогі і мячэці. Менавіта яны вялі метрычныя кнігі — галоўныя дакументы, якія фіксавалі жыццёвы шлях чалавека. Па сутнасці, гэта своеасаблівы летапіс жыхароў прыхода, куды святар уносіў звесткі пра кожную значную падзею ў жыцці вернікаў.

Тытульны аркуш першай часткі (аб народжаных) метрычнай кнігі Атоўчыцкай Пакроўскай царквы (сёння — у Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці) за 1856 год. Крыніца: асабісты архіў аўтара

Стандартная кніга, як правіла, дзялілася на тры часткі. Першая — аб народжаных. Гэта самы каштоўны раздзел для пачатку пошукаў: тут пазначаны не толькі імя дзіцяці і дата хрышчэння, але і імёны бацькоў, іх саслоўе (напрыклад, «селянін вёскі Моталь») і імёны хросных бацькоў. Другая частка — аб шлюбах. Тут запісвалі, хто з кім ажаніўся, дзе жылі да шлюбу жаніх і нявеста, узрост маладых, а таксама хто быў паручыцелем (сведкам). Трэцяя частка — аб памерлых, дзе фіксавалі дату і прычыну смерці, а таксама месца пахавання.

Выгляд другой часткі (аб шлюбах) метрычнай кнігі Парэцкай Раство-Багародзічнай царквы (сёння — Пінскі раён Брэсцкай вобласці) за 1879 год. Крыніца: асабісты архіў аўтара

Для даследчыка радаводу такія кнігі — сапраўдная «машына часу». Знайшоўшы адзін запіс пра нараджэнне прадзеда, вы даведваецеся імёны яго бацькоў (вашых прапрадзеда і прапрабабулі) і можаце рухацца далей у глыбіню стагоддзяў, аднаўляючы дрэва пакаленне за пакаленнем. Акрамя сухіх фактаў, метрыкі часта хаваюць сямейныя таямніцы: запісы пра пазашлюбных дзяцей, прычыны дзіўных смерцяў або нечаканыя сваяцкія сувязі праз хросных.

Сховішча суднага дня

Лёс гэтых плёнак не менш цікавы, чым іх змест. Арыгіналы дакументаў засталіся ў Беларусі. А вось мікрафільмы адправіліся ў ЗША, у штат Юта, дзе сёння захоўваюцца ў Granite Mountain Records Vault (Сховішча ў Гранітнай гары).

Сховішча Granite Mountain Records Vault, штат Юта, ЗША. Крыніца: churchofjesuschrist.org

Гэтае сховішча — сапраўдны бункер. Яно высечана ўнутры маналітнай гранітнай гары на глыбіні больш за 200 метраў. Уваход абараняюць шматтонныя дзверы, здольныя вытрымаць ядзерны выбух. Унутры падтрымліваецца пастаянны мікраклімат, ідэальны для захавання плёнак.

Менавіта там, побач з мільёнамі іншых запісаў з усяго свету, ляжаць копіі звестак пра нашых прадзедаў з Беларусі. З развіццём інтэрнэту мармоны пачалі маштабны працэс адлічбоўкі і індэксацыі гэтых мікрафільмаў. Вынікам гэтай працы стаў партал FamilySearch.org — найбуйнейшая ў свеце база генеалагічных звестак.

Як шукаць?

Не варта думаць, што на сайце ёсць «дасье» на кожнага жыхара Беларусі. У асноўным гаворка ідзе пра дакументы XIX — пачатку XX стагоддзя. Аднак у іх знаходзіцца самае каштоўнае для тых, хто хацеў бы знайсці сваіх продкаў, не маючы фізічнага доступу да беларускіх архіваў.

Каб пачаць пошук, неабходна стварыць бясплатны акаўнт. Працэс індэксацыі сёння дазваляе шукаць продкаў, упісваючы ў пошукавы радок імя і прозвішча. Аднак найбольш надзейны шлях — зайсці ў раздзел «Каталог» (Catalog) і скарыстацца пошукам па месцы («Place»). Уводзіць трэба не назву маленькай вёскі, а буйны цэнтр — павятовы горад ці мястэчка (напрыклад, Grodno, Pinsk ці Minsk).

Скрыншот з сайта FamilySearch.org

У выніках пошуку звярніце ўвагу на раздзел «Church records» (Царкоўныя запісы). Сістэма пакажа спіс спраў, і тут галоўнае — знайсці іконку фотаапарата насупраць патрэбнага года. Яна азначае, што лічбавыя копіі метрык знаходзяцца ў адкрытым доступе: можна адкрываць і гартаць старонкі проста ў браўзеры, знаходзячы звесткі пра сваіх сваякоў сярод тысяч рукапісных запісаў.

Варта ўлічваць, што сэрвіс не пакажа ўсе метрычныя кнігі культавых устаноў на тэрыторыі Беларусі — скапіяваная была толькі частка дакументаў. Асноўны масіў тых дакументаў, якія дайшлі да нашых дзён, па-ранейшаму захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным архіве ў Мінску і Гродне. Аднак прынамсі гэты сэрвіс істотна спрашчае працу для тых, хто хоча адшукаць сваіх продкаў.

Пошук продкаў патрабуе цярпення. Часам даводзіцца прагледзець сотні старонак рукапіснага тэксту, каб знайсці адзін патрэбны радок. Але момант, калі вы знаходзіце запіс пра нараджэнне свайго прадзеда ў кнізе 1890 года, дае неверагоднае адчуванне сувязі з гісторыяй. Удалых вам пошукаў!

Чытайце таксама наш лонгрыд пра тое, як беларусы паспяхова шукалі сваіх сваякоў і продкаў ды складалі радаводы: https://t.me/hrodna1127/1486

Гродзенскае “Эльдарада”: як хітры інжынер выцягнуў грошы з Нёмана і з дзяржаўнага бюджэту
“Яго дзейнасць вызначалася махлярствам, падманам і перавышэннем службовых абавязкаў са стратамі для скарбніцы дзяржавы”, - пісалі 100 гадоў таму ў Гродне пра інжынера Мар’яна Гюртлера. Авантурыст меў здабываць для дзяржавы метал, які апынуўся на дне Нёмана ў ходзе Першай сусветнай вайны. Але здабыў перад усім грошы для сябе самога, праз што трапіў у цэнтр скандалу.

Дзе ў Гродне было “Эльдарада”

У час Першай сусветнай вайны пры адступленні сапёры рускай арміі ўзарвалі два масты праз Нёман – чыгуначны і Пятрова-Мікалаеўскі (на месцы сённяшняга Старога моста). Пазней, у час савецка-польскай вайны, бальшавікі ўзарвалі часовы чыгуначны і пантонны масты, пабудаваныя немцамі. А каб запаволіць пераправу праціўніка, яны пусцілі пад адхон у Нёман некалькі паравозаў.

Так у рацэ апынулася багата металу, у тым ліку медзі і “белых” (срэбра, плаціны і золата). А ўчастак Нёмана ў межах Гродна паміж разбуранымі чыгуначным і пантонным мастамі атрымаў у мясцовых назву “Эльдарада”.

8.10.1920, Гродна. Разбураны чыгуначны мост праз Нёман, на заднім плане драўляны мост, пабудаваны польскімі сапёрамі, на пярэднім плане лакаматыў які сышоў з рэек цягніка, які ляжыць у вадзе.

Для здабычы з гэтага Эльдарада металаў (іх хацелі выкарыстаць пры будаўніцтве новага чыгуначнага моста) Віленская дырэкцыя польскай чыгункі заключыла 9 ліпеня 1921 года дамову з інжынерам Мар’янам Гюртлерам.

“Канкістадоры” ў Гродне: хто такі Мар’ян Гюртлер

Капітан 3-га сапёрнага палка Мар’ян Гюртлер (Marjan Gurtler) нарадзіўся 11 жніўня 1885 года. У Першую сусветную вайну ён служыў у рускай арміі. Адтуль загадам Юзафа Пілсудскага ад 8 студзеня 1919 года быў прыняты ў склад Польскага войска і ўдзельнічаў у савецка-польскай вайне.

Упершыню ён трапіў у Гродна яшчэ да вайны з бальшавікамі, засвяціўся на вайсковай чыгунцы, дзе “не вызначаўся добрымі водгукамі”, вылучаўся сваім “акторствам” і здольнасцямі да маніпулявання.

Гюртлер, як і шэраг іншых вайскоўцаў, павінен быў стаць ахвярай карупцыйнага скандалу, які разгарэўся ў польскім войску восенню 1919 года. Скандал прывёў ад адхілення 13 лістапада ад кіраўніцтва Літоўскай вайсковай чыгункі капітана Хуга Хелебранта - аднак той праз два дні застрэліўся і ва ўмовах вайны з бальшавікамі паглыбляцца ў расследаванне не сталі.

1920, Гродна. Разбураны чыгуначны мост праз Нёман, знішчаны бронецягнік, на заднім плане драўляны мост, пабудаваны польскімі сапёрамі.

Гюртлер паўторна прыбыў у горад у лістападзе 1920 года на мясцовую чыгунку, а далей заснаваў фірму для здабычы металаў на “Эльдарада”. “Ён прадэманстраваў вялікую халатнасць па службе, а яго дзейнасць вызначалася махлярствам, падманам і перавышэннем службовых абавязкаў са стратамі для бюджэту дзяржавы”, - казалі пра яго.

Як Гюртлер атрымаў права здабываць метал у Нёмане

Чаму Гюртлеру даручылі такую адказную задачу? Усё праз тое, што ён выйшаў на Эміля Ландсберга, які замяніў Хелебранта на чале Віленскай дырэкцыі Польскай чыгункі (былая Літоўская вайсковая чыгунка). Ландсберг вырашыў як мага хутчэй распачаць у Гродне будаўніцтва чыгуначнага моста і прапанаваў узяцца за расчыстку Нёмана тут на найлепшых умовах.

Паводле дамовы, дырэкцыя Віленскай чыгункі атрымлівала выцягнуты з Нёмана метал ад разбураных мастоў і затопленых цягнікоў.

Для гэтай працы Мар’ян Гюртлер заснаваў фірму “Будаўніча-прамысловы дом”. Ён абавязаўся цягам 60 дзён расчысціць Нёман паблізу старых сваяў мастоў, каб можна было ўжо пачаць будаваць новы. Астатнюю частку ракі трэба было расчысціць не пазней за 1 студзеня 1922 года.

Лакаматыў, скінуты з чыгуначнага моста ў Нёман бальшавікамі, якія адступалі з Гродна ў верасні 1920 года.

Першую партыю металу ў 300 тон Гюртлер абавязваўся здабыць цягам двух тыдняў. Далей – па 100 тон штомесяц. Для паскарэння працаў Віленская дырэкцыя пагадзілася, што чыгун звыш пазначанага ў дамове “Будаўніча-прамысловы дом” мог прадаваць самастойна. Пасля заключэння дамовы Гюртлер атрымаў адразу 600 польскіх марак (валюта, якая хадзіла ў Польшчы ў пачатку 1920-х, да ўвядзення злотага), а за кожны здабыты кілаграм металу для яго фірмы прадугледжвалася аплата ў 10 марак.

Куды знікалі багацці гродзенскага “Эльдарада”

Будаваць новы чыгуначны мост павінен быў Другі маставы батальён 2-й польскай арміі. Яму 9 жніўня 1921 года інжынер Гюртлер пагадзіўся перадаць здабыты ў Нёмане метал. А менавіта: 570 жалезных стрыжняў з былога чыгуначнага моста, 80 сярэдніх стрыжняў, 35 штыфтоў шарніраў, дзевяць папярэчных бэлек формы №1, тры папярэчныя бэлькі формы “С”, 570 ланцугоў шарніраў, а таксама шайбы, каўпачкі, шрубы, вушкі да іх і іншыя дробныя жалезныя дэталі. Адных алюмініевых шайбаў было перададзена 85 кг. Праўда, падчас праверкі выявілася, што каля 20% здабытага ў Нёмане матэрыялу пагнута альбо пашкоджана.

Ад самага пачатку Гюртлер справаздачыўся аб меншых лічбах здабытага металу, чым прадугледжвала дамова. Напрыклад, з 26 верасня да 15 кастрычніка “Будаўніча-прамысловы дом” здабыў 43 тоны (або 2,27 тон штодня) і павінен быў здабыць яшчэ 235 тон. Таксама з боку Ласосны было паднята 22 тоны (па 1,16 тон штодзённа) і заставалася яшчэ 791 тон.

Пры гэтым фірма Гюртлера працягвала здабываць метал з Нёмана нават пасля таго, як 4 кастрычніка Віленская дырэкцыя Польскай чыгункі скасавала дамову. Скасавалі яе праз тое, што палкоўнік Маеўскі, кіраўнік вайсковага лагеру ў Гродне, накіраваў скаргу з пералікам больш чым 100 фактамі парушэнняў. Найперш гэта тычылася таго, што кемлівы інжынер прадаваў каштоўныя металы не дзяржаве, а розным фірмам у Гродне і Беластоку.

8.10.1920, Гродна. Разбураны чыгуначны мост праз Нёман

Віленская дырэкцыя запатрабавала вярнуць зніклыя элементы. Гэта датычыла найперш металу з паравозаў – 92 пуды медзі і 10 пудоў “белых” металаў, які 1 кастрычніка прадалі Маркусу Лапіну за 1,26 млн марак і даставілі на надворак Юдаля Марголіса.

Паліцыя, арышт маёмасці і... ніякіх сур’ёзных наступстваў

22 кастрычніка ў фірму “Гандлёва-прамысловы дом” прыйшла гродзенскай паліцыя і арыштавала маёмасць. Але паліцыя з’явілася ў Гюртлера не праз зафіксаваныя факты перапродажу здабытага металу. І не таму, што ён працягваў яго здабываць пасля скасавання дамовы. Афіцыйнай прычынай было “невыкананне ўзятых на сябе абавязкаў”. Па Гродне ж папаўзлі чуткі, што арышт з маёмасці могуць зняць, калі фірма атрымае пацвярджэнне на далейшыя працы ад аднаго з замежных банкаў.

З Варшавы накіравалі адмысловую камісію, каб праверыць фірму Гюртлера. Але той загадзя загадаў супрацоўнікам перапісаць касавыя кнігі. Над гэтым, як пісалі журналісты “у Гродне працавалі некалькі сутак”. У выніку нават відавочныя факты засталіся без увагі.

Цікава, што ў той жа дзень, калі да Гютлера прыйшлі паліцэйскія, яго памочнік Уладзімір Крэдка прадаў ад 150 да 200 пудоў з былога чыгуначнага моста фабрыцы жалезнага ліцця Фенгольда ў Гродне. А замест металу “Будаўніча-прамысловы дом” хуценька заняўся... пастаўкай драўніны для будучага гродзенскага моста. Пазней іншая камісія з Варшавы выявіла, што Гюртлер здолеў прадаць дзяржаве адну і тую ж драўніну двойчы. Пасля гэтага кемлівы інжынер вымушаны быў пакінуць Гродна. Тут яго высокапастаўленыя вайсковыя заступнікі (якія, магчыма, былі ў долі) ужо не маглі яму дапамагчы.

Распрацоўку гродзенскага “Эльдарада” фірмай Гюртлера адзін з гродзенскіх журналістаў у кастрычніку 1921 года падсумаваў так: “Фірма рабаўнічым чынам разбірала на дробныя часткі лакаматывы, якія былі скінутыя ў раку бальшавікамі [...]. Была надзея, што Гюртлер захоча далучыць да працаў людзей, якія разбіраюцца ў падняцці частак разбуранага моста і перастане практыкаваць азіяцкія спосабы працы, якія ладзяцца пад “дубінушку””.

Узвядзенне новага гродзенскага чыгуначнага моста ў выніку зацягнулася ажно да 1927 года.

Аркестр тапельцаў: як 100 гадоў таму Нёман забіраў жыцці гродзенцаў
Вахмістру Кавалеўскаму з Сувалак у Гродне не пашанцавала. Калі ён разам з чатырма саслужыўцамі патануў у Нёмане, яго шукалі тыдзень. А калі цела вылавілі з вады і даставілі сям'і, высветлілася, што труп абакралі: зніклі два гадзіннікі, усе дакументы з грашыма і іншыя каштоўнасці.

З вясны да восені гродзенцы і прыезджыя актыўна выкарыстоўвалі Нёман для падарожжаў і актыўнага адпачынку. Не заўсёды яны заканчваліся добра.

Нёман у цэнтры Гродна ў 1920-я. Размалявана з выкарыстаннем нейрасеткі Gemini

Пляжы Гродна 100 гадоў таму: дзе гродзенцы купаліся, траплялі ў прыгоды і… гінулі

У пачатку 1920-х, калі горад аднаўляўся пасля стратаў Першай сусветнай вайны, пытанне адпачынку гродзенцаў, тым больш на вадзе, не ставілася. Хапала іншых праблем. Але ўжо ў 1928 годзе на Нёмане паўстала прыстань і пачаў дзейнічаць вяслярскі клуб «W.K.W. Niemen». Пасля разліваў ракі пачатку 1930-х гадоў, набярэжная была добраўпарадкавана, на ёй палепшылі пляжы. Дзейнічала водная паліцыя, якая назірала за купаннем гараджан.

У межах гораду дазволеныя для купання пляжы размяшчаліся па абодва бакі ад сённяшняга старога моста. Ахвотныя таксама накіроўваліся да Пышкоў і далей да Ласосна. Заўзятары вострых адчуванняў любілі скакаць з гарадскіх мастоў. Часам гэта заканчвалася трагедыяй. Напрыклад, 7 ліпеня 1924 года адзін з гродзенскіх плыўцоў пасля скачку разбіў галаву аб камень на дне Нёмана.

Газетная заметка пра вызначэнне месцаў для купання на Нёмане

Жыццё на пляжах таксама бурліла напоўніцу — крадзяжы, алкаголь ды бойкі. Так, 1 жніўня 1933 года газеты паведамлялі, што на пляжы каля Ласосны адпачываў Лейба Пазняк, сын уладальніка крамы вопраткі на плошчы Баторыя. На яго напалі трое мясцовых хлопцаў і нажамі нанеслі некалькі колатых ран. Пазняк здолеў дастаць пісталет і выстраліў з яго ў паветра, толькі такім чынам адбіўшыся ад нападнікаў. Яго даставілі ў лякарню Блюмштэйна.

Самы небяспечны месяц для купання

У 1920-я гады на Нёмане, яго прытоках і азёрах Гродзеншчыны цягам аднаго году магло здарыцца ад 12 да 22 смяротных выпадкаў. Далей рабілася горш: у 1930-я гэтыя лічбы дасягаліся цягам толькі аднаго летняга месяца! Найбольш «актыўным» выпадаў ліпень.

Гэта было звязана з распаўсюджваннем турызму на Гродзеншчыне. Важнымі цэнтрамі прыцягнення сталі Друскенікі Гродзенскага павету ды Азёры, каля якіх летам паўставалі шматлікія дзіцячыя лагеры. Таксама ў рэгіёне развівалася веславанне. І таксама не без ахвяр. Яшчэ ў ліпені 1924 года падчас купання на Нёмане патанулі адразу чатыры весляра, а пятага ўдалося выратаваць.

Пра выпадак, які здарыўся з сям’ёй весляроў каля вёскі Русаковічы, паведамлялі газеты 12 ліпеня 1932 года. На каяку праплываў паручнік Гачынскі з жонкай і чатырохгадовым дзіцём. Каяк перакуліўся, жонка здолела выплысці, а вось муж з дзіцём трапілі на глыбіню і пачалі тануць.

На іх крыкі прыбеглі харцэры Ян Бернтранд і Раман Ціхы з 23-й познанскай харцэрскай дружыны, якія адпачывалі на беразе Нёмана. Менавіта яны здолелі выратаваць тапельцаў. Першую дапамогу ім аказалі Лех Будзыньскі і Здзіслаў Карковяк.

Аркестр тапельцаў і рабаванне трупа

13 жніўня 1933 года гродзенскія газеты паведамлялі пра няшчасны выпадак, які меў месца з 3-м палком конніцы з Сувалак, які праводзіў вучэнні на Нёмане ў ваколіцах Гродна.

Яны наладзілі пераправу, падчас праезду па якой паром моцна разгайдала. Некалькі салдат трапілі ў раку і патанулі. Вайскоўцы спачатку трымалі гэта ў таямніцы, але калі па горадзе папаўзлі плёткі пра маштаб трагедыі, вымушаны былі прызнаць гібель пецярых салдат.

Усё праз тое, што адзін з паромаў, які быў у пераправе, стаў тануць. Ратаваць яго аддалі загад салдатам, якія, як пазней высветлілася, не ўмелі плаваць. Калі ж яны сталі тануць, ім на ратунак кінуліся іншыя салдаты.

Пачалася паніка, у выніку якой пяцёра, пераважна з аркестру разам з капельмейстрам, патанулі. Ахвяр было б яшчэ больш, каб не гродзенскія рыбакі, якія кінуліся на ратаванне і ў свае чоўны зацягнулі шмат іншых салдат. За гэта іх пазней узнагародзілі.

Пошукі целаў доўжыліся амаль тыдзень. Чацвярых знайшлі каля вёскі Дарашэвічы (гміна Лаша) і даставілі ў Сувалкі для пахавання. Аднак, як высветлілася, з цела знойдзенага вахмістра Кавалеўскага скралі асабістыя рэчы: два гадзіннікі і ўсе дакументы з грашыма. Да таго ж на мундзіры засталіся толькі нараменнікі і рукавы, а ўсё астатняе было зрэзана. З каштоўных рэчаў застаўся толькі шлюбны пярсцёнак. Вор не змог сцягнуць яго з пальца, хаця, як было бачна, нават спрабаваў яго адкусіць, а пасля і зрэзаць.

Газетная заметка пра рабаванне трупа вахмістра

Апошнім загінулым, чыё цела не ўдавалася знайсці, быў салдат 3-га кавалерыйскага палку Швядко, ураджэнец Азёраў каля Гродна. За знаходжанне яго цела полк паабяцаў узнагароду ў 50 злотых. Тады гэта быў месячны заробак некваліфікаванага рабочага або працаўніка небагатай сельскай гаспадаркі ці каля траціны зарплаты рабочага ў сярэдняй ці буйной прамысловасці. То бок, немалыя грошы. Пачуўшы пра гэта, на Нёман адправіліся шматлікія добраахвотнікі. У выніку цела Швядко знайшлі і перадалі маці для пахавання ў Азёрах.

Тапіліся не толькі летам

Аднак трагедыі на вадзе здараліся цягам усяго году, таму што на Нёмане было багата рыбакоў, а праз раку ладзіліся пераправы.

Так, 24 снежня 1932 годзе ў яўрэйскай лазні на Нёмане падчас купання нечакана памёр вярстальнік Вінцэнт Трылеўскі. 7 студзеня 1935 года ў Нёмане патануў работнік, які вырабляў лёд на рацэ побач з чыгуначным мостам. Ён упаў у палонку і яго цела не ўдалося знайсці. А 7 лістапада 1938 года у 12.30 Сяргей Манюшка, які жыў на Прадмейскай, 17 (сёння вуліца Прыгарадная) перавозіў лодкай каля Румлёўкі каменне з левага берагу Нёмана на правы. Лодка праз цяжар пачала набіраць ваду. Манюшка скочыў у ваду і паспрабаваў даплысці да берагу, але не здолеў.

З якой вады варылі піва ў Гродне 250 гадоў таму? Гродзенская піўная ліга адправілася на пошукі забытых крыніц
Photo by engin akyurt on Unsplash

У канцы XVIII стагоддзя езуіцкі манах пісаў, што з вады з калодзежаў “новага рынку” ў Гродне атрымліваецца выдатнае піва. Але ці можна сёння здабыць тую ваду і ўзнавіць гістарычнае гродзенскае піва? У гэтым паспрабавала разабрацца “Гродзенская піўная ліга”.

Звесткі пра гродзенскую калодзежную ваду адшукаў стваральнік праекта па даследаванні і рэканструкцыі беларускага гістарычнага піва "Прыдыбайлавы бровар" Станіслаў Прыдыбайла. Гэта і натхніла аўтара акаўнта “Гродзенскай піўной лігі” ў Instagram Кірыла Мішына. Ён прайшоў 10 км па цэнтры Гродна ў пошуках падземных крыніц вады і пагаварыў са старажыламі. Гістарычны канал Hrodna 11:27 прасачыў яго шлях праз публікацыі ў сацсетцы. Рэкамендуем падпісацца на “Гродзенскую піўную лігу”!

Былы Сенны рынак - калодзежаў няма

Гісторыкі Яўген Махнач і Алесь Хацько скептычна паставіліся да ініцыятывы Кірыла. Маўляў, калі і была калодзежная вада ў цэнтры Гродна, то ўсё даўно закапана. Кірыл вырашыў праверыць.

“Перш за ўсё я адправіўся на "новы рынак" - суцэльны асфальт, бетон, савецкія пабудовы. Калі і былі калодзежы, то іх даўно ўжо няма”, - піша ён. Новы рынак, пра які пісаў манах, вядомы таксама як Сенны рынак. Гэта раён горада паміж сённяшнім гатэлем “Нёман” і вуліцай Сацыялістычнай.

Месца даўняга "Новага рынку". Фота: Гродзенская піўная ліга

Падгорная і Падольная - усе калонкі дэмантавалі

Кірыл вырашыў умоўна падзяліць месцы пошуку на верхнюю і ніжнюю тэрасы ў адносінах да ракі. У першую чаргу ён прайшоўся па вуліцах Парыжскай камуны, Падгорнай і Падольнай.

“Калісьці там было шмат калонак. Усе мясцовыя іх памятаюць. Іх закансервавалі альбо проста дэмантавалі”.

На Падгорнай і Падольнай ёсць прыватная забудова, але няма калодзежаў. Вядома, што некалькі гадоў таму тут рабілі свідравіну для мясцовага рэстарана ці нейкай іншай арганізацыі. Але гэта вада значна глыбейшая, чым тая, пра якую мог узгадваць манах у XVIII ст.

Спуск з Парыжскай камуны на вуліцу Падгорную. Фота: Гродзенская піўная ліга

Крыніцы і калодзеж знайшліся ля Каложы. Але гэта не тое

На набярэжнай ніякіх крыніц няма, бо яна ўся закатаная зараз у бетон. Ніводнага ручая Кірыл не знайшоў. Але гэта спачатку. Неўзабаве высветлілася, што пару гадоў таму, калі ўзровень вады ў Нёмане моцна знізіўся, на беразе каля Каложы адкрыўся дзясятак дробных крынічак. Але гэта не тое, што шукаў Кірыл: “Такія крыніцы трэба раскопваць, ваду з іх не ўзяць, ды гэта і не тое, што трэба”.

На набярэжнай крыніц і калодзежаў няма. Фота: Гродзенская піўная ліга

Калодзеж удалося знайсці ў адным з дамоў на вуліцы Рыбацкай. Але Кірыл не ўпэўнены, што гэта менавіта тое, што ён шукаў.

“Па-першае, далёка ад шуканай кропкі. Па-другое, гэта ніжняя тэраса, і адпаведна вада ўжо іншая”.

Чаму Гродзенскай піўная ліга шукае менавіта калодзеж? Справа ў асаблівасці верхняй вады ў ім. Стваральнік праекта "Прыдыбайлавы бровар" Станіслаў Прыдыбайла тлумачыць, што верхняя вада ў калодзежы мякчэй, бо цяжкія металы апускаюцца на дно або іх прамывае цячэнне. Тая вада, што непасрэдна зверху ў калодзежы, значна лепш падыходзіць для піваварства.

Дзве калонкі з вадой удалося знайсці ў ваколіцах Каложскай царквы. Больш варыянтаў здабыць ваду ў цэнтры Гродна няма. Калодзежы закапаныя. Ды і ў калонках, як падазрае Кірыл, вада хутчэй вадаправодная. Крыніцы можна знайсці толькі на ўскраінах горада: у Румлёва і Ласосна. Каб дабрацца да вады, пра якую 250 гадоў таму пісаў манах-езуіт, трэба свідраваць.

А ці пасуе вадаправодная вада з Гродна для піваварэння?

Станіслаў Прыдыбайла лічыць гродзенскую вадаправодную ваду з водазабора Гожка падобнай да вады ў Лондане і Мюнхене, якія вядомыя броварнымі традыцыямі. Магчыма, з выкарыстаннем вадаправоднай вады можна было б зварыць Гродзенскі портэр?

У гродзенскай краме для хатніх півавараў samovarow.by наогул лічыць гродзенскую вадаправодную ваду амаль ідэальнай для цёмных гатункаў піва. А вось для светлых, кшталту лагераў, ваду трэба змякчаць з дапамогай фільтраў, бо ў ёй мнагавата жалеза.

У канцы свайго палявога даследавання Кірыл згадвае, што паміж Старым замкам і Каложай, там дзе Гараднічанка ўпадае ў Нёман, некалі існавалі два бровары. Верагодна, гэта былі простыя драўляныя будыніны. Берагі Гараднічанкі былі ў мінулым моцна зарослыя хмелем. А вось адкуль бралі ваду для піваварэння?

“У Гараднічанцы? У Нёмане? У каложскіх крыніцах? Сёння толькі смяротнік пап’е вадзічку з Гараднічанкі”, - сумна заканчвае свае разважанні Кірыл.

Закатаныя ў бетон берагі Гараднічанкі. Фота: Гродзенская піўная ліга

Сінагога — чайны дамок, Сафійскі сабор — аб’еўшыся поп. Як немцы малявалі і апісвалі захоплены Гродна ў 1916-м
Немцы, займаючы заходнія тэрыторыі Расійскай імперыі, пачыналі масава выдаваць паштоўкі і брашуры з відамі захопленых імі гарадоў. Альбом “Замалёўкі з Літвы, Беларусі і Курляндыі” выйшаў у Берліне ў выдавецтве Георга Шцільке ў 1916 годзе. У ім змяшчаецца 60 літаграфій мастака Германа Штрука. Сярод іх дзевяць прысвечаныя Гродну.

Тэкст да ілюстрацый пісаў вядомы нямецкі пісьменнік, паэт і драматург Герберг Ойленберг (Herbert Eulenberg). Атрымаліся мастацкія замалёўкі, якія хутчэй адлюстроўваюць настрой аўтара, чым кажуць нешта пра горад. З іншага боку, у тэксце хапае гістарычных дэталяў, напрыклад пра каралёў, што спыняліся ў Гродне, а значыць аўтар пацікавіўся гісторыя і асаблівасцямі месца, пра якое пісаў.

Аўтары канала Hrodna 11:27 пагарталі альбом “Skizzen aus Litauen, Weissrussland und Kurland” і зрабілі пераклад тэкстаў. Прыводзім яго разам з малюнкамі.

Драўляная сінагога ў Гродне

Малюнак з альбома “Skizzen aus Litauen, Weissrussland und Kurland”. Мастак Hermann Struck. Тэкст Herbert Eulenberg

Ці не выглядае яна, як кітайскі чайны дамок, гэта драўляная пабудова з трыма ўзроўнямі выгнутых дахаў, як тры капелюшы, пастаўленыя адзін на аднаго? Гэта старая сінагога на ўзвышшы за Гроднам, падобных да якой тут можна сустрэць нямала, і яны падобныя адна да адной — быццам браты Язэпа. Сярод нізкіх, брудных хат, што там стаяць і кожны дзень насалоджваюцца адным з самых прыгожых відаў на горад, ды нагадваюць жабракоў ля Porta Angelica у Рыме, яна сур'ёзна і годна ўзвышаецца, як стары рабін, над навакольным светам. Уся ў сваёй дзіўнасці і драўлянай велічы.

Від на Гродна з падарваным мостам

Малюнак з альбома “Skizzen aus Litauen, Weissrussland und Kurland”. Мастак Hermann Struck. Тэкст Herbert Eulenberg

Гэта від на Гродна, які адкрываецца з той драўлянай сінагогі, якую намаляваў мастак. Глыбока пад намі ўецца Нёман, Мозель Польшчы [Мозель - рака ў Францыі, Люксембургу і Германіі, левы прыток Рэйна], паміж узгоркаў і пагоркаў. Драўляны мост, што там бачны, называюць "нямецкім" — ён быў пабудаваны нашымі сапёрамі ўсяго за некалькі дзён і цяпер служыць пешаходам і транспарту, спалучаючы Гродна з яго сельскімі прадмесцямі. Побач тырчаць велізарныя рэшткі жалезнага моста, падарванага рускімі, нібы расколаты калос царскіх часоў, што ўзвышаецца да неба. На другім беразе выразна бачыцца сам Гродна са шматлікімі цэрквамі і вежамі.

Што пісаў Аўгуст Моцны са свайго замка на гары да Пятра Вялікага, якому гэты горад, прапанаваны як месца для сустрэчы, падаваўся недастаткова годным?

«Прыязджайце спакойна, мой дарагі кузэн. Гродна — гэта горад, які, як польская жанчына, можа смела паказацца сярод усіх іншых дам!»

Уваход у парк у Гродне

Малюнак з альбома “Skizzen aus Litauen, Weissrussland und Kurland”. Мастак Hermann Struck. Тэкст Herbert Eulenberg

Уваходзьце! Тут таксама жывуць багі. Не голыя класічныя алімпійцы, а напудраныя і ўпрыгожаныя стужкамі. Аўгуст Моцны, барочны Юпітэр, часта праходзіў праз гэтую браму, з велічным позіркам вітаючы сфінксаў перад сабой. «Bon jour, mesdames! Ці можаце вы мне сказаць, адкуль я магу атрымаць новыя падаткі? З Саксоніі ці з Польшчы? Такія, што дадуць мне як мага больш забаваў і як мага менш клопатаў маім падданым». Кажуць, калісьці ў Польшчы гаварылі: "За караля Саса еш, пі і папушчай паса". І калі праз стагоддзі нехта з маіх суайчыннікаў з Эльбы будзе праязджаць праз гэтыя мясціны, няхай з усмешкай падумае: «Вось яно як. Усё прыгожае, што тут ёсць, пабудаваў наш кароль».

Манастыр у Гродне

Малюнак з альбома “Skizzen aus Litauen, Weissrussland und Kurland”. Мастак Hermann Struck. Тэкст Herbert Eulenberg

Адзін з незлічоных жаночых манастыроў Расіі. Схаваўся ён ціха сярод дрэў. Усхваляваныя маладыя сёстры маліліся там. Іх бледныя шчокі палалі ад любові да нашага Збаўцы, а тонкія вусны няспынна шапталі: «Госпадзі, Госпадзі, памілуй! Госпадзі, змілуйся над намі!» А старыя гарлівыя манахіні, падобныя да змрочнай сястры Толстога, да якой ён звярнуўся перад смерцю, жылі там і трымалі строгі парадак над душамі, якія ім былі давераны. Цяпер, калі свет стаў вялікім шпіталем, тут ляжаць хворыя і паміраючыя, чый позірк спыняецца на забытых чужых абразах святых у нішах і над дзвярыма. Як на зорках, да якіх яны набліжаюцца са сваёй смерцю.

Барочны касцёл у Гродне

Малюнак з альбома “Skizzen aus Litauen, Weissrussland und Kurland”. Мастак Hermann Struck. Тэкст Herbert Eulenberg

Начная пара на Параднай плошчы ў Гродне. Расійскі сабор спіць, як сурок ці аб'еўшыся поп. У сне яго сінія купалы сутыкаюцца і гучаць: "Цлінг! Цлінг! Цлінг!" Размытае расійскае аблічча. Але перад светлым каталіцкім барочным касцёлам, чые вежы ўзбіраюцца ў чорнае неба, усё ажывае. Два айцы-езуіты ў старадаўнім убранні свайго ордэна XVII стагоддзя праскокваюць з партала. Яны перахрысціліся перад дзвярыма. "Скажыце Папу: хутчэй зоры з неба ўпадуць, чым паляк адрачэцца ад сваёй веры!" — шэпча адзін. "Рым чуе вас, сваіх самых адданых сыноў!" — яшчэ цішэй адказвае другі.

Від на Гродна

Малюнак з альбома “Skizzen aus Litauen, Weissrussland und Kurland”. Мастак Hermann Struck. Тэкст Herbert Eulenberg

Колькі ў Гродне цэркваў? Што кажа даведнік пра Гродна? Адкрыйце на старонцы: Гродзенская губерня, горад Гродна. Там напісана: 6 грэка-каталіцкіх цэркваў і 2 праваслаўныя манастыры, 5 рымска-каталіцкіх касцёлаў і 2 кляштары, адна лютэранская кірха, 2 сінагогі, 28 малітоўных дамоў, агулам 46 месцаў малітвы для горада з насельніцтвам каля 55 000 чалавек.

Малюнак Германа Штрука, дзе мастак стаіць ля ракі Нёман і глядзіць на горад па-над верхавінамі дрэў, у першую чаргу паказвае рускі Сафійскі сабор. З яго блакітнымі купаламі-цыбулінамі, якія фантастычна свецяцца, як кобальт, асабліва ў прыцемках зімой, калі сані звіняць па снезе, ён выходзіць на пляц Гродна да польскага прыходскага касцёла. Нягледзячы на сваю навізну, ён груба стаіць, як сапраўдны рускі, на фоне старога барочнага фарнага касцёла, пабудаванага ў 1610 годзе, які цяпер, калі рускія званы замоўклі, зноў узвышаецца на троне са сваімі вежамі без званоў над некалі ганарлівым польскім горадам. Гродна быў месцам пахавання незалежнасці Ягелонскай імперыі. Тут адбыўся другі падзел Польшчы; менавіта тут адрокся ад трону апошні каранаваны кароль Станіслаў Панятоўскі. З тых часоў рака Нёман, якая калісьці цякла зялёнай, як лісце бярозы ў траўні, як кажуць палякі, апранулася ў шэра-карычневы жалобны плашч, і яе хвалі плачуць, працякаючы міма старога Гродзенскага замка.

Крама ў Гродне

Малюнак з альбома “Skizzen aus Litauen, Weissrussland und Kurland”. Мастак Hermann Struck. Тэкст Herbert Eulenberg

Як такія людзі наогул жывуць? Ніколі не ўбачыш, каб яны нешта прадавалі. Яны нават не робяць ні найменшага жэсту, быццам у іх няма ні жадання, ні натхнення нешта рабіць. Яны стаяць панурыя і стомленыя за прылаўкам сваёй крамы, дробныя гандляры, як гэтая жанчына з Гродна. Яна гандлюе змазкай, тлушчамі і гуталінам. А да вайны яна «затарвалася» чорным мылам, калі кілаграм яшчэ каштаваў 40 капеек замест чатырох рублёў, як цяпер, калі яго наогул можна яшчэ недзе дастаць. Калі справы ішлі добра — у старыя часы ў гэтых людзей усё заўсёды было лепш — яна неяк паспрабавала адкрыць бізнес па продажы цукерак. Для маленькіх дзяцей, якіх яна любіла бачыць у сваім магазіне. Але ёй даводзілася занадта часта мыць рукі. Гэта было нязручна для яе. Таму яна кінула гэтую справу. У яе быў адзін выпадак у яе бізнесе: аднойчы да яе зайшоў рускі афіцэр, нейкі неспакойны, як быццам яе магазін быў на Саборнай вуліцы або вуліцы Графа Мураўёва, і папрасіў у яе адэкалон. Ён быў зусім п'яны, як вы можаце сабе ўявіць. Але ён папрасіў у яе яго. Гэта было і застаецца для яе падзеяй.

Яна ведае, што яе бізнес не самы чысты, і ёй часам сорамна за гэта, калі яна бачыць свежавымытых людзей. Але што яна можа зрабіць! Яна не можа гандляваць брусельскімі карункамі. Таму яна працягвае стаяць сярод бруднага і тлустага бязладдзя сваёй крамы, дзе гіры прыліпаюць да вагаў кожны раз, калі яна штосьці ўзважвае. Часам яна дастае кавалак анучы з аднаго з куфраў і выцірае ім пальцы. На жаль, ёй таксама падабаецца выкарыстоўваць гэтую ж анучу для носа. У рэмбрандтаўскім святлаценю сваёй будкі, якая з першага погляду захапляе нават аматара жывапісу, яна затрымліваецца з раніцы да вечара. Затым, калі ўсё вакол яе становіцца чорным, як гуталін, яна запаўзае ў які-небудзь кут, каб адпачыць. Гэта ваш свет! Гэта значыць свет!

Ля францішканскага манастыра

Малюнак з альбома “Skizzen aus Litauen, Weissrussland und Kurland”. Мастак Hermann Struck. Тэкст Herbert Eulenberg

Чаго ты чакаеш, бацька, на цвёрдым камяні перад францішканскім кляштарам? Любові, якая адтуль з’явіцца, і міласэрнасці? Пяшчотнай, мяккай рукі, якая працягнецца да цябе з талеркай, поўнай бульбы або аб'едкаў, як тыя, што даюць сабаку? Або меднай капейкі або лёгкай пяціпфенігавай манеты, як тыя, што цяпер перадаюцца з рук у рукі тут? Пачакай! Можа быць, той, у гонар каго гэты манастыр носіць сваё імя, выйдзе да цябе: Святы Францішак Асізскі, які называў жывёл сваімі братамі, а кветкі — сёстрамі, які прапаведаваў мір і царства любові на зямлі. Ён упадзе ніцма перад табой, падыме цябе, і дабраславіць цябе жменяю пылу, які ператвараецца ў золата паміж яго пальцамі. І яго блаславёныя вусны сустрэнуць цябе: «Жабрак! Кароль!»

Але ты не верыш. Ты ківаеш галавой у роспачы і працягваеш чакаць. Чаго? Нічога.

Ля Нёмана ў Гродне

Калі ўпершыню наведваеш Гродна, цяжка зразумець польскага ўладара, які, калі ехаў з Варшавы ў Вільню, затрымліваўся ў Гродне на некалькі дзён, а калі, нарэшце, быў вымушаны паехаць далей, заўсёды казаў, што пакідае тут кавалак свайго сэрца. Але калі прыязджаеш у Гродна другі раз, ужо лепш разумееш яго. А калі трапіш туды трэці раз, то пачынаеш гаварыць і адчуваць сябе як той польскі кароль.

Незвычайная магія лунае над пагоркамі Гродна, якія, як сцвярджаюць злыя языкі, павольна ўтвараліся з гарадскога смецця. Можа яно і так! — думаеш, калі праплываеш па Нёмане міма гродзенскіх берагоў. Але ж ці не ўвесь свет — гэта твор стварэння і распаду, якія змяняюць адно аднога, як дыханне ў роце Усявышняга? І ці не з'яўляецца зямля толькі пылам вечнасці і аскепкам большай зоркі?

І асалода разбурэннем, якую нам гэтая вайна дала адчуць як ніколі раней, ахоплівае нас перад выглядам узвышанага горада, які, будучы дзіўным спалучэннем убогасці і прыгажосці, праплывае міма нас. Як і мы міма яго!

Хто такі мастак Герман Штрук

Герман Штрук (Hermann Struck, сапраўднае імя - Хаім Аарон Бен Давід) (6.03.1876 Берлін - 11.01.1944 Хайфа) нямецкі мастак, аўтар малюнкаў і пладавіты гравёр яўрэйскага паходжання. Ён скончыў Берлінскую мастацкую акадэмію ў 1899 годзе і хутка заваяваў папулярнасць у берлінскай мастацкай супольнасці як мастак, афартыст і літограф, атрымаў шэраг узнагарод і правёў шматлікія выставы. Ён належаў да мастацкай групы Berliner Secession. Ён таксама здзейсніў шэраг мастацкіх паездак па Еўропе, ЗША і Палестыне. Ён быў аўтарам аўтарытэтнага графічнага падручніка: Die Kunst des Radierens. Ein Handbuch (“Мастацтва афорта. Даведнік”, 1908 і наступныя перавыданні). Многія паважаныя нямецкія графічныя дызайнеры былі яго вучнямі, а сам ён знаходзіўся пад уплывам дацкага графічнага мастака Ёзэфа Ісраэля.

Падчас Першай сусветнай вайны ён быў кансультантам па яўрэйскім пытаннях пры Вярхоўным Усходнім камандаванні (Oberbefehlshaber der gesamten Deutschen Streitkräfte im Osten, Oberbefehlshaber Ost інакш Ober-Ost) нямецкай арміі на былых паўночна-заходніх землях Расійскай Імперыі (Падляссе і Сувальшчына, Беларусь, Літва і Латвія ў той час называліся Ober-Ost), якім ён прысвяціў шматлікія малюнкі і графікі, уключаючы графічныя альбомы. Як артадаксальны яўрэй і перакананы сіяніст, ён быў адным з заснавальнікаў сіянісцкага рэлігійнага руху Мізрахі. У 1924 годзе эміграваў у Палестыну, дзе выкладаў у школе мастацкіх рамёстваў "Бекалель" і быў суарганізатарам Тэль-Авіўскага мастацкага музея, аднак пастаянна наведваў Нямеччыну да таго часу, пакуль фашысты не захапілі ўладу.

“Каб цябе пярун забіў!” Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну
Photo by Johannes Plenio on Unsplash

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935 гадах ён стаў выракам для некалькіх дзясяткаў чалавек, калі па Гродзеншчыне пракацілася серыя гвалтоўных смерцяў ад удараў маланак. Большасць з іх можна было пазбегнуць, каб людзі ведалі тое, што сёння вядома і дзецям. Hrodna 11:27 пагартаў старонкі міжваеннай прэсы, каб даведацца больш пра анамальныя актыўнасці перуноў-забойцаў.

Пярун у беларускай міфалогіі і пры чым тут нячысцікі

Беларусы звязвалі з’яўленне маланак на небе і перуноў, якія білі ў зямлю, са змаганнем Бога з чортам. Этнограф Міхал Федароўскі ў 1870-я запісаў багата гісторый пра гэта на Гродзеншчыне. У Бераставіцы распавядалі:

“Бог страляе ў чорта каменнымі стрэламі: як загрыміць моцна і пярун ударыць, то гэта значыць, што Бог шпурнуў стралою ў чорта”.

“Каменнымі стрэламі” тады называлі знойдзеныя ў полі каменныя сякеры старажытных людзей. Нашыя продкі яшчэ ў ХІХ стагоддзі звязвалі іх з перунамі, якія быццам бы пасля ўдару ў зямлю ператвараліся ў такія “каменныя стрэлы”, што вылазілі з зямлі праз сем гадоў. Іх збіралі, драбілі і выкарыстоўвалі ў народнай медыцыне.

У Росі каля Ваўкавыска расказвалі:

“У хмурах на залатых ланцугог вісяць стрэлы каменныя, што сам Бог робіць. А як сходзіцца вялікая бура, то святы Амброзій зсоўвае стрэлы з гэтаго ланцуга і шпурляе дзе чорт схаваецца”.

Адсюль вынікала, што калі пярун забіваў чалавека, то да смерці гэтай спрычынілася нячыстая сіла:

“Пярун заўсёды ў гэта месца ўдарывае, дзе чорт схаваецца. Калі нават пярун ударыць у чалавека, то ўжэ пэўно пад ім чорт схаваўся”, - распавядалі ў Слоніме.

Самы вядомы пярун у гісторыі Гродна

З нячысцікамі звязвалася і месца, куды біла маланка. Пра тое распавядае нават адна з летапісных згадак пра Горадню, датаваная 1183 годам:

“Того же лета Городенъ погоре весь и церквы каменная от блистания молнии и шибения грома”.

Царквою, пра якую пісаў летапісец, была Ніжняя царква на Замкавай гары. Нездарма яе, пазначаную перуном, не сталі адбудоўваць, а месца, дзе яна знаходзілася, надоўга закінулі, ператварыўшы пасля ў гарадскія могілкі. Парэшткі царквы былі выяўлены толькі ў 1930-я гады і сёння іх можа пабачыць кожны жадаючы, які наведае Стары замак у Гродне.

Photo by NOAA on Unsplash

Анамальныя гады: колькі чалавек забілі і маёмасці знішчылі маланкі ў сярэдзіне 1930-х

Выпадковыя смерці ад маланак здараліся ва ўсе часы, але колькасць іх была вельмі нязначнай, у адрозненні ад пажараў па той жа прычыне. Але ў першай палове 1930-х гадоў Гродзеншчына перажыла нечуваную да таго колькасць пажараў і смерцяў ад маланак. Першыя ластаўкі сталі заўважныя ўжо ў 1932 годзе, калі на вёсцы значна паболела буйных пажараў ад перуноў, страты ад якіх маглі дасягаць вялізных лічбаў у некалькі тысяч злотых. У сённяшняй польскай валюце памер страт быў бы прыкладна ў 10 разоў большы, то бок тагачасныя страты ў 2000 злотых сёння склалі б 20 000.

У ноч на 27 траўня ў калоніі Будляны (гміна Вялікая Бераставіца) згарэла стадола Пятра Болдака, які страціў маёмасці на 3000 злотых. 12 ліпеня ў Ярмолічах (гміна Індура) згарэла стадола Рыгора Коўшыка з зернем на 1700 злотых. А 16 ліпеня ў гродзенскай Румлёўцы маланка ўдарыла ў вайсковую кухню і забіла стральца Антонія Буйноўскага. Але гэта быў толькі пачатак доўгага шэрагу. Асабліва актыўнымі маланкі-забойцы сталі летам 1934 і летам 1935 гадоў.

У ліпені 1934 года гісторыя пра пярун у Заходняй Беларусі трапіла на старонкі галоўных польскіх газет. 9 ліпеня 1934 года маланка ўдарыла ў вежу касцёла Святога Андрэя ў Слоніме, выбіўшы каля сотні шыбаў, спаліўшы праводку і пашкодзіўшы бакавы алтар ды муры храма. Адна з жанчын, якая знаходзілася ў касцёле, атрымала кантузію. Але тады абышлося без чалавечых ахвяр.

Паведамленне пра ўдар перуна ў касцёл Святога Андрэя ў Слоніме. 9 ліпеня 1934 года

14-19 ліпеня 1934 года над Гродзеншчынай пранеслася навальніца, якая забрала пяць чалавек.

Паказальны тут выпадак, які здарыўся 14 ліпеня 1934 года ў 14 гадзін у Караліне. Сям’я Аляксандра Дзітко прыбірала жыта з поля, калі раптоўна наляцела бура з бліскавіцамі і грымотамі. Пабеглі схавацца пад дрэва, але ўсе, акрамя гаспадара, вырашылі праз некалькі хвілін адысці адтуль. Магчыма, на тое паўплывалі дзеці, якія маглі даведацца ў школе, што нельга падчас маланкі хавацца пад адзінокімі дрэвамі. Яны разам з маці вырашылі лепш памокнуць пад дажджом. А вось Аляксандр Дзітко адмовіўся і ўжо праз хвіліну ўпаў мёртвым пад дрэвам, у якое трапіла маланка.

17 ліпеня 1934 года гродзенскія газеты паведамілі пра падвойную смерць ад маланкі ў вёсцы Салацце (гміна Парэчча). Тут, хаваючыся ад дажджу, два жыхары Ліхачоў Міхаіл Фёкла і Юльян Радзюк завіталі ў госці да Міхала Масюка. Але раптоўна ў хату ўдарыў пярун і забіў Масюка і Фёклу, а ў Радзюка паралізавала адну нагу. Хату ж з іншымі прыбудовамі ахапіў агонь, ды такі моцны, што нават не ўдалося ўратаваць каня, які згарэў жыўцом. Страт налічылі на 6000 злотых.

18 ліпеня 1934 года стала вядома пра вялікі пажар ад маланкі ў вёсцы Сухая Даліна (гміна Лаша), які знішчыў стадолу Станіслава Рагоўскага (страты на 2500 злотых), а яшчэ пярун тут забіў Вольгу Сільвонаву проста на вуліцы.

Пятай ахвярай перуноў у 1934 годзе на Гродзеншчыне стала Антаніна Эйсмант з Малых Эйсмантаў. Маланка трапіла ў яе хату, якую ахапіў агонь, і паклала жанчыну на месцы. Падчас той жа буры ў Галынцы ад перуна згарэў хлеў Тэадора Крука з трыма цялятамі (страты на 1000 злотых), а ў Калесніках - стадола Марыі Станкевіч (страты на 1366 злотых).

Photo by Brandon Morgan on Unsplash

У 1935 годзе ўраджайным на смерці ад перуна стаў першы месяц лета. Так, 3 чэрвеня ў 17 гадзін на полі вёскі Гліняны каля Скідзеля 25-гадовы Міхал Невень не паспеў дабрацца да вёскі на сваім кані. Пярун паклаў на месцы і гаспадара, і яго жывёлу. А 4 чэрвеня ў 11.30 бура каля ваколіцы Талочкі (гміна Жытомля) заспела 28-гадовага Юзафа Гіпавіта. Ён таксама быў забіты перуном разам з канём. А ў Сухаўлянах пад Скідзелем ад перуна была знішчана стадола Яна Ватыля і забітае цяля, якое хавалася тут ад дажджу (страты 900 злотых).

5 чэрвеня маланка ўдарыла ў хату Марыі Рапейкі ў Лапенках (на той час вёска ў 3 км ад Гродна). У памяшканні ў гэты час знаходзілася 17-гадовая Ванда Рапейка, якая пацярпела ад удару. Яе здолелі вынесці з ахопленай агнём хаты, аднак прывесці ў прытомнасць дзяўчыну не атрымалася.

12 чэрвеня на шашы ў паўкіламетра ад вёскі Парэчча пярун забіў жыхара той жа вёскі 41-гадовага Люцыяна Лянкевіча, а ў Княжаводцах у Сільвестра Брыцкі была знішчана стадола (страта 300 злотых).

Куды падзеліся перуны-забойцы

Пасля лета 1935 года колькасць смерцяў ад перуноў у ваколіцах Гродна паменшыла. Але анамальна высокая смертнасць ад маланак быццам бы перамясціліся на ўсход. Напрыклад, у верасні 1935 года тры чалавекі забіла перуном у асадзе Грунт і вёсцы Гарнастаевічы на Ваўкавышчыне. А пад Лідай, Навагрудкам і Баранавічамі перуны-забойцы асабліва заўважнымі сталі ў 1937 годзе.

Чаму так адбывалася? Магчыма, разгадка крыецца ў распаўсюджванні электрыфікацыі вёскі, якая адбывалася ў міжваенны час. Пры гэтым яшчэ людзі не разумелі небяспекі, якую яна нясе. А таксама вельмі слаба разумелі, што такое громаадвод, навошта ён патрэбны і як можа іх уратаваць.

Але чалавек хутка вучыцца на ўласных памылках. І больш такіх “ураджайных” на перуны гадоў у нас не здаралася.

📸 Калі вас цікавіць гісторыя Гродна – падпішыцеся таксама на наш Instagram (https://www.instagram.com/hrodna1127/)
🎥 Больш гісторый пра Гродна – на YouTube (https://www.youtube.com/channel/UCuD1iVIeUWxSjoPSED95a6w)
☕️ Падтрымайце наш праект і дапамажыце папулярызаваць гісторыю горада: https://www.buymeacoffee.com/hrodna1127

Вольф Месінг і не толькі: якія астролагі і вешчуны дзейнічалі ў Гродне 100 гадоў таму
Стэрэатыпны вяшчун 1920-х. Выява згенераваная Hrodna 11:27 з дапамогай ChatGPT і Firefly

У часы эканамічнага крызісу 1929−1931 гадоў і напярэдадні Другой сусветнай вайны частымі наведнікамі Гродна сталі астролагі і вешчуны. Яно і не дзіўна — у крытычныя моманты чалавек шукае гарантый, што ўсё будзе добра. Аўтары гістарычнага канала Hrodna 11:27 пагарталі старыя газеты, каб даведацца, якія «празорцы» наведвалі наш горад у той час.

Прадказвалі будучыню за палову дзённага заробку

Дзякуючы выступам на радыё вялікую папулярнасць здабыў «хірамант-астролаг» Рышард Мараўскі-Кальвіні. Ён быццам бы навучаўся ў Індыі ў «майстроў таемных ведаў», затым паляпшаў свае здольнасці за мяжой. З пачаткам сусветнага эканамічнага крызісу ў 1929 годзе ён стаў своеасаблівым «Кашпіроўскім» на польскім радыё.

Аб’ява пра візіт Мараўскага-Кальвіні ў Гродне

На сеансы да Мараўскага-Кальвіні цягнуліся вялікія чэргі з жадаючых спазнаць сваю будучыню. У Гродне гэты «астролаг» спыняўся ў 1932 годзе ў гатэлі «Славянскі» на Дамініканскай, 18 і прымаў кліентаў у сябе ў пакоі № 20.

Мясцовая газета нават змясціла на сваіх старонках яго партрэт і так апісвала хіраманта: «Праз свае прадбачанне, якое мяжуе з яснабачаннем, ён зацікавіў навуковы свет з-за вялізных таемных ведаў. Ён ведае мінулае і будучае кожнага. Яго парады бясцэнныя ў пытаннях жыццёвых, у справах шлюбу, фінансаў, судоў, латарэй».

Мараўскі-Кальвіні казаў, што прадказаць будучыню і распавесці мінуўшчыну па лініях на руках, па твары чалавека, а таксама, што было новым для таго часу, але даволі распаўсюджаным стала ў 1990-я гады — па фотаздымку і нават почырку.

Часцей за Мараўскага-Кальвіні Гродна наведваў «астролаг-вяшчун» Антоні Васілеўскі, які ў 1931−1932 гадах спыняўся ў гатэлі «Еўрапейскі» на вуліцы Дамініканскай, 24 і прымаў кліентаў з 10 да 20 гадзін у пакоі № 6. Ён абяцаў прадказаць будучыню па лініях на далоні і твары. І ўсяго ж за паўтара злотага (прыкладна палова дзённага заробку звычайнага рабочага). Праўда, у ліпені 1932 года падчас чарговага наведвання Гродна Васілеўскі кошты за «парады ў розных жыццёвых справах» зменшыў і пачынаў іх ад 1 злотага.

Аб’явы пра візіты ў Гродна астролага Антонія Васілеўскага

Дапамагалі стаць мільянерам за невялікую аплату

У сярэдзіне 1930-х гадоў распаўсюджванне атрымалі «вешчуны» новага тыпу — прадказальнікі вынікаў латарэі, якія маглі даваць розныя парады, але не асабіста, а па пошце.

Звычайна яны рэкламавалі свае паслугі ў газетах з вялікімі накладамі, такіх як «Kurjer Warszawski». Яны прапаноўвалі ахвочым стаць мільянерам, даслаўшы на адпаведны адрас ліст з укладзенымі ў яго грашыма. А яшчэ неабходна было падаць сваё імя ды адрас. Так, у 1936 годзе папулярнасцю карыстаўся «вяшчун» Галзані з Кракава. Ён таксама прапаноўваў дапамагчы ў каханні і іншых жыццёвых сітуацыях.

Аб’ява вешчуна Гальзані, які «прадказваў» вынікі латарэі

А вось «вядомы вяшчун Асавіцкі з Варшавы» распавядаў у рэкламе, што пра дапамозе «вібрацыйнага ключа» ён набыў шчаслівы білет латарэі і выйграў 1 млн злотых. Ён нават папярэджваў сваіх патэнцыйных кліентаў пра «псеўдавешчуноў» і заклікаў звяртацца да яго, прадстаўляючы дату нараджэння і чамусьці імя маці. А паўтара злотых трэба даслаць у Кракаў (а не Варшаву).

Газетная абвестка вешчуна Асавіцкага з Варшавы

Як Вольф Месінг выступаў у Гродне

У 1938 годзе Гродна разам са сваёй трупай наведваў Вольф Месінг, імя якога звязваюць з прадказаннямі для Адольфа Гітлера і Іосіфа Сталіна. У адрозненні ад папулярных напачатку 1930-х гадоў астролагаў, які працавалі сам-насам з чалавекам, Месінг ладзіў калектыўныя выступы. Адзін з іх адбыўся ў Гродне 18 ліпеня 1938 года. Трапіць на яго можна было за квіток ад 30 грошай да паўтары злотага.

Аб’ява пра выступ Вольфа Месінга ў Гродне

Месінг здзіўляў гледачоў сваімі мнематэхнічнымі здольнасцямі і гіпнозам, а таксама паказваў эксперыменты з тэлепатыяй, «каталепсіяй» ды прадказаннямі.

З пачаткам другой сусветнай вайны ў 1939 годзе Вольф Месінг трапіў у Гродна, заняты савецкімі войскамі, разам з яўрэйскімі бежанцамі, што ўцякалі ад нацыстаў з Польшчы. Месінг апынуўся ў мясцовай турме і нават, паводле легенды, загіпнатызаваў ахоўніка і выйшаў з камеры.

Вольф Месінг. Фота: Wikimedia Commons

У сваіх успамінах Месінг узгадвае пра выступ у Гродне пасля таго, як горад быў заняты Саветамі. Гэты выступ яму асабіста запомніўся праз тое, што ён, хоць ужо паспеў даволі добра засвоіць рускую мову, часам яшчэ казаў «поўную лухту».

«Аднойчы, калі перад самым выступам у мяне здарылася моцная спрэчка ў гасцініцы, я выйшаў да гледачоў і звярнуўся да іх: „Панове таварышы“. Добра, яшчэ, што справа была ў Гродне, горадзе, які зусім нядаўна быў польскім. Гледачы вырашылі, што я пажартаваў, і засмяяліся. На самай справе ж я зусім не ўмею жартаваць».

Праваслаўны «цудатворца» з беларуска-польскага памежжа

У адрозненні ад разрэкламаваных гастралёраў-астролагаў, сярод мясцовага вясковага люду вялікай папулярнасцю карысталіся розныя варажбіткі ды «цудатворцы». Часам узгадкі пра іх траплялі і на старонкі газет, якія намагаліся паказаць «цямрэчу, якая пануе на нашых землях». Напрыклад, вельмі вядомым на Гродзеншчыне «цудатворцам» у міжваенны час быў праваслаўны святар Кудрацоў з Кляшчэляў (сёння — тэрыторыя Польшчы на самай мяжы з Беларуссю).

Да святара-цудатворца людзі ехалі з усёй міжваеннай Польшчы. Аднак у студзені 1935 года падчас наведвання Кудраўцова здарыўся прыкры выпадак. Да яго прыехала маладая пара з-пад Коўля — Вольга Краўчук, якая кінула мужа і збегла разам з каханкам Рыгорам Навячоўскім. І вось пасля некалькіх дзён побыту пры цудатворцу паміж каханкамі не заладзіліся адносіны. Дайшло да таго, што Навячкоўскі двойчы ўдарыў сякераю па галаве Краўчук. Тую ў цяжкім стане даставілі ў гродзенскі шпіталь.

Жахлівы выпадак пад Вільняй

Падобныя ж сітуацыі з рознымі «вешчунамі» траплялі на старонкі гродзенскіх газет і з іншых куткоў Заходняй Беларусі. 27 лютага 1932 года журналісты паведамілі пра знахара Адольфа Барліна з вёскі Буцькі Дзярэўніцкай гміны (сёння Пружанскі раён Брэсцкай вобласці). Ён стаў вядомы пасля таго, як вылечыў дзяўчынку ад небяспечнага верада (язвы). Але ў хуткім часе два яго пацыенты, якіх ён лекаваў зёлкамі, сканалі. Пра гэта ў паліцыю паведамілі родныя памерлых, пасля чаго Барліна арыштавалі.

3 красавіка 1934 года гродзенская газета паведамляла пра страшны выпадак, які здарыўся ў вёсцы Ляхіцкія Бары каля Вільні. У мясцовай жыхаркі Анелі Шымановай на каросту захварэў шасцігадовы сын Антук. Суседка Лабанава, якая была вядомая як знахарка, параіла намазаць дзіця дзёгцем, напаліць печ і пратрымаць у ёй хлопчыка пяць хвілін. Пасля гэтага хвароба мела знікнуць.

Шыманова не наважылася супраціўляцца парадзе знахаркі і пасадзіла хлопчыка на лапату ды замкнула яго ў печы. Калі ж хлопчык пачаў крычаць, знахарка супакойвала маці, што гэта так з яго хвароба выходзіць. Таму хлопчык і жудасна крычыць. Калі ж крыкі сціхлі, Лабанава вырашыла, што хвароба сышла, тым больш, што мінула як раз пяць хвілін. Пасля адкрыцця печы вынялі хлопца са страшнымі апёкамі. Праз некалькі хвілін той памёр. Абедзвюх жанчын затрымалі.

“Пабачыць Гродна - і памерці”. Як горад стаў міжваеннай “сталіцай самагубцаў”
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых, хто прыязджаў “пабачыць Гродна - і памерці”. Канал "Hrodna 11:27" сабраў звесткі пра самагубствы, што здараліся ў нашым горадзе ў першыя дзесяцігоддзі XX стагоддзя.

Анамальны 1913-ы і любімае месца гродзенскіх самагубцаў

Гродна цягам другой паловы ХІХ - пачатку ХХ стагоддзяў вырасла больш чым утрая - з 16 162 чалавек у 1857-м да 57 949 у 1913-м. Разам з ростам насельніцтва ў горадзе з’яўляліся новыя або рабіліся бачным раней незаўважальныя (ці табуяваныя) праблемы. Сярод іх - самагубствы, колькасць якіх таксама павялічылася ўтрая - з 1-2 да 6-7 у сярэднім на год.

На гэтым фоне анамальна вылучаўся 1913 год - апошні мірны для Расійскай імперыі. Тады ў Гродне зафіксавалі 31 спробу самагубства. Пры гэтым паспяховымі з іх сталі 16, у іх выніку загінулі два афіцэры і пяць салдат, два чыноўнікі канцылярыі гродзенскага губернатара, тры прастытуткі, чыгуначнік, селянін, вязень і сталая жанчына.

Па ўсёй Гродзенскай губерні ў 1913 годзе здарылася 126 самагубстваў, а ў 1904 годзе іх было ўсяго 23.

Любімым месцам гродзенскіх самагубцаў была Швейцарская даліна і “Губернатарскі мост”, які вёў да яе (сёння гэтага моста ўжо няма - ён стаў часткай вуліцы Дзяржынскага паміж паркам Жылібера і плошчай Леніна).

"Губернатарскі мост". Сёння злева ад яго знаходзіцца плошча Леніна, справа - парк Жылібера. Фота зроблена з сённяшняга скрыжавання Ажэшкі, Сацыялістычнай і Дзяржынскага.

Пры гэтым здараліся нават групавыя самазабойствы. Такое адбылося 7 сакавіка 1913 года, калі дзве 20-гадовыя дзяўчыны (Арабакова і Манцэвіч) напіліся карболовай кіслаты. Іх атрымалася ўратаваць, своечасова даставіўшы ў гарадскую лякарню.

Пачатак 1930-х і самагубства пасярод рэстарана

У першыя пасляваенныя гады людзям быццам было не да “ўцёкаў у замагільны свет”, але ўсё пачало змяняцца ў 1924 годзе. На той час Гродна, паводле Рыжскага міру, было ў складзе Польшчы. За час Першай сусветнай гродзенцаў стала ўдвая менш: з 58 тысяч у 1913-м іх засталося менш за 25 тысяч у 1916. Аднак ужо ў 1923 годзе ў горадзе над Нёманам налічвалася 40 561 жыхароў, у 1926 - 46 286. Горад працягваў расці да Другой сусветнай.

Павялічвалася і колькасць самагубстваў. Тлумачылі гэта тым, что чалавек, які ва ўмовах вайны жыў на мяжы смерці, фактычна толькі сённяшнім днём, і таму не меў патрэбы выбудоўваць далёкія планы, апынуўся ў новых абставінах. У мірны час на першы план выходзілі такія праблемы як страта працы, няўдачы ў каханні, непаразуменне ў сям’і. І не ўсе былі здольныя спраўляцца з паразамі на жыццёвым фронце. Для прыкладу толькі за адзін дзень 5 жніўня 1924 года ў Варшаве здарыліся шэсць спробаў самагубстваў, з якіх чатыры - жанчыны 18-25 гадоў. У той жа час у Гродне цягам году адбылося 5 самагубстваў (адзін мужчына і 4 жанчыны).

У наступныя гады самагубстваў здаралася больш: у 1925 годзе - 8, у 1926-м - 9. Але гэтыя лічбы яшчэ ніяк не сведчылі, што Гродна можа ператварыцца ў своеасаблівую сталіцу самагубцаў міжваеннай Польшчы. Гэтаму паспрыяў эканамічны крызіс 1929-1933 гадоў. Рэзкі рост самагубстваў назіраўся ў 1930-1931 годзе. Напрыклад, калі ў 1929 годзе ў Варшаве за цэлы год было 102 спробы самагубстваў (з іх - са смяротным зыходам 13), то толькі ў снежні 1930 такіх было 119 выпадкаў (28 са смяротным зыходам).

Колькасць самагубстваў у розных гарадах Польшчы на 1928 год

Паказальная гісторыя здарылася ў чэрвені 1932 годзе ў гродзенскім рэстаране Гірша Фрэйдовіча пры Сенным рынку, дзе бавіла час пара закаханых.

Яны адпачывалі быццам у апошні раз. Замаўлялі найдаражэйшую ежу і напоі, танчылі, а пасля ў адзін момант абодва страцілі прытомнасць. Маладзёнам аказалі першую дапамогу і даставілі ў гарадскі шпіталь. Хлопца выратаваць не ўдалося, жанчына ж апынулася ў вельмі цяжкім стане. Як высветлілася – закаханыя атруціліся сернай кіслатой.

Закаханымі аказаліся Ганна Кукоўская і Вацлаў Малашэўскі з Сувалак. Праўда, мелі яны адну праблему: Кукоўская была жонкай шаўца, у якога Малашэўскі з’яўляўся чаляднікам. Калі муж Ганны стаў сведкам гэтых адносін, ён выгнаў жонку і вучня з хаты. Кукоўская з Малашэўскім не знайшлі лепшага выхаду, як накіравацца ў Гродна, правесці разам апошнюю ноч і разам скончыць жыццё самагубствам.

Клубы самабойцаў. 3 мая 1927 года

Як Гродна зрабілася польскай “сталіцай самагубцаў”

Гісторыю Ганны і Вацлава апісалі журналісты і, магчыма, менавіта яна паўплывала на тое, што ў Гродна пасля гэтага пацягнуліся людзі з іншых гарадоў ды мястэчак, якія палічылі яго добрым месцам для свайго адыходу ў іншы свет. “Пабачыць Гродна - і памерці”, - пісала адна з гродзенскіх газет таго часу. Колькасць падобных здарэнняў стала настолькі значнай, што “Апошнія гродзенскія ведамасці” за 16 студзеня 1932 года змясцілі зацемку “Эпідэмія самазабойстваў у Гродзеншчыне”.

Апытанне тых гасцей горада, чыя спроба самагубства скончылася беспаспяхова, сведчыла: яны абралі Гродна мэтанакіравана. Так, 16 кастрычніка 1934 года адна з газет адзначыла: "Цягам кароткага часу маем другі выпадак самагубства, выкананага людзьмі, якія адмыслова з гэтай мэтай прыехалі ў Гродна з іншых куткоў краю". Гаворка ішла пра настаўніцу з Хэлму і 20-гадовага Мечыслава Борсу з Лодзі. 14 кастрычніка ён паспрабаваў атруціцца воцатавай эсэнцыяй. Для гэтага абраў ціхую вуліцу Млынарскую (сённяшняя вуліцы Чырвонапартызанская), дзе перад адным з дамоў выпіў пляшку з атрутаю. Ратаваць яго паспяшаліся мясцовыя жыхары. Хлопца змясцілі ў гарадскі шпіталь, дзе ён прызнаўся, што падставаю для ўчынку стала няўдалае каханне.

Пабачыць Гродна - і памерці. 16 кастрычніка 1932 года

Тую ж самую падставу назваў 9 лістапада 1935 года Канстанцін Млоўскі з Ліпску Аўгустоўскага павету, які выпіў воцатавую эсэнцыю ў півярні Фарбера на вуліцы Ерусалімскай, 6 (сённяшняя Антонава) адзін.

Аднак не толькі з-за праблемаў у каханні некаторыя госці Гродна намагаліся здзейсніць самагубствы менавіта ў нашым горадзе. Другой па папулярнасці прычынай з’яўлялася хвароба. Так, 26 кастрычніка 1938 года ў гатэлі “Гандлёвы” па вуліцы Дамініканскай (сёння Савецкай) у адным з пакояў быў знойдзены павешаным 48-гадовы каміваяжор з Лодзі Саламон-Якуб Левенберг. Ён пакінуў два лісты - адзін да брата, у якога прасіў прыглядзець за сям’ёю, другі са 197 злотымі - для жонкі і трох дзяцей. Саламон-Якуб прызнаўся, што не ў стане больш пакутаваць на хваробу страўніка і таму прыехаў у Гродна, каб тут памерці.

Пра два лісты самагубцы Якуба-Саламона Левенберга. 1938 год

А якія падставы для самагубстваў былі ў міжваенны час найбольш папулярныя сярод самых гродзенцаў?

Суіцыды ў войску

Адной з найбольш уразлівых катэгорыяў насельніцтва з’яўляліся ў міжваенны час жаўнеры. У Гродна размяшчаліся кіраўніцтва ІІІ вайсковай акругі і некалькі вайсковых адзінак. Газеты рэдка называюць прычыны самагубстваў у войку, але, верагодна, іх прычынаю маглі быць “неуставные отношения”.

Так, 15 ліпеня 1924 на жытнім полі паміж таварнай станцыяй Ласосна і вайсковым пляцам для стрэльбаў было знойдзена цела жаўнера 81-га пяхотнага палку з Гродна Тадэвуша Вала. Хутчэй за ўсё ён здзейсніў самагубства з уласнай стрэльбы. У ноч з 10 на 11 кастрычніка 1924 года ў гродзенскай камендатуры на ўласнай кашулі павесіўся капрал ІІІ-й асобнай санітарнай роты Б. Таргоўскі. Як сцвярджалі жандармы, Таргоўскага затрымалі нецвярозым на вуліцы, пры чым для гэтага прыйшлося задзейнічаць паліцыю. Раніцай яго цела знайшлі ў камеры.

21 студзеня 1931 года каля Гродна знайшлі цела вахмістра 23-палку гродзенскіх уланаў Казіміра Рабчынскага. Вайскоўца знайшлі побач з чыгуначным шляхам. Ён, найхутчэй, скочыў з цягніка, які ехаў у Варшаву, бо менавіта ў ім знайшлі яго рэчы. Увогуле 23-ы гродзенскі полк уланаў быў вядомы сваімі афіцэрамі, якія вылучаліся дзіўнымі паводзінамі. Напрыклад, 17 верасня 1931 года падпаручнік гэтага палку Грэчанскі падчас знаходжання ў маёнтку Маргуцішкі Магдалены-Бамброўскай забаўляўся з рэвальверам. Каб пераканаць прысутных, што ў ім больш няма патронаў, Грэчанскі прыклаў яго сабе да скроні і націснуў на курок. Стрэл - і паручнік упаў смяротна паранены, памёр у шпіталі ў Вільні.

Часам здараліся і “цуды”, як у выпадку вахмістра 3-га палку швадронаў Анджэя Махоўскага. Ён у кастрычніку 1934 года выстраліў сабе ў галаву, але ў выніку застаўся ў жывых - куля прайшла праз правае вока наскрозь.

Суіцыды праз непаразуменне ў сям’і

Непаразуменне ў сям’і з’яўлялася частай прычынай смерцяў. Асабліва ў здавалася б заможных сем’ях. Так здарылася 14 кастрычніка 1924 года (у першы год “эпідэміяў самагубстваў” у Гродне) ў выпадку чыноўніка з гарадскога магістрату 39-гадовага Натана Гордзіна. Перад трагічным здарэннем мужчына выязджаў па працы ў Вільню, а па вяртанні не стаў заходзіць у кватэру да жонкі. Усю ноч блукаў побач са сваім домам, а на раніцу падняўся на гарышча і павесіўся. Яго яшчэ жывога знайшлі суседзі, але замест таго, каб зняць Гордзіна з вяроўкі, пабеглі па дапамогу доктара. У выніку пакуль доктар прыйшоў, Гордзін ужо памёр.

Эпідэмія самагубстваў у Гродне. 1924 год

У 1931 годзе ў Гродне і ваколіцах здарыліся адразу некалькі гісторыяў, звязаных з давядзеннем да самагубства з-за праблем у сям’і. Так, 21-гадовы гродзенец Юзаф Ласевіч кінуўся ў Нёман каля вёскі Прыгодзічы і ўтапіўся, а 19-гадовая Андзя Зуконь з вёскі Стральцы павесілася ў стадоле бацкоўскага дому. Перад гэтым ад яе, першай прыгажуні на вёсцы, шмат разоў чулі словы: “Так мне смутна, што я не хачу жыць”. Але бацькі і брат не звярталі на гэта ўвагі.

2 лістапада 1934 года жонка інспектара працы Яновіч паспрабавала атруціцца. Яе змясцілі ў шпіталь святога Якуба. Калі ж жанчына прыйшла ў сябе, то першае, што зрабіла - скочыла ў акно з другога паверху на брук. Але атрымала толькі лёгкія пашкоджанні. Прычынай называліся непаразуменні ў сям’і, але па Гродна хадзілі чуткі, што Яновіч стала ахвяраю шантажу.

13 ліпеня 1935 года проста каля брамы дому на вуліцы Пілсудскага, 6 (сёння вуліца Леніна) адзін з будаўнікоў гарадской каналізацыі Алаіз Вярбіцкі паспрабаваў атруціцца і непрытомны быў дастаўлены ў гарадскі шпіталь. Яго ўдалося ўратаваць. Як высветлілася, прычынаю стала сямейная сварка.

5 снежня 1935 года ў 22:35 на вуліцы Млынарскай, 6 з дубальтоўкі стрэліў у сябе Станіслаў Гоздак. Параненага ў левы бок мужчыну даставілі ў гарадскі шпіталь. Паліцыя высветліла, што ў той вечар Гоздак моцна пасварыўся з жонкай, пасля чаго і вырашыў здзейсніць самагубства.

Ваколіцы вуліцы Млынарскай на плане Гродна 1930-х. Вуліца пазначана чырвоным авалам.

Суіцыды праз каханне

25 ліпеня 1924 года ў ляску каля дарогі на Пышкі гаёвы Станіславоўскіх лясоў Пётр Барцэвіч знайшоў цела маладой жанчыны з прастрэленай скроняй. Ёю аказалася Ганна Гаеўская, якая не вытрымала праблемаў у адносінах з мужам. Дакладней, не здолела больш трываць яго здрадаў і “брутальных паводзінаў”. У перадсмяротным лісце да сябра Гаеўская прасіла пра помсту не толькі ў імя ўласнага цяжкага лёсу, але і іншых шматлікіх жанчынаў, якія сталі ахвярамі такіх адносінаў.

У маі 1932 года 20-гадовая Браніслава Багуціньска з вул. Пушкінскай, 6 з-за кахання вырашыла скончыць жыццё самагубствам. Пры дапамозе брытвы яна парэзала сабе рукі, але своечасова была дастаўленая ў шпіталь. У той жа дзень Мікалай Янушэўскі з вуліцы Зялёная, 6 выпіў воцатную эсэнцыю, але быў выратаваны роднымі.

Таксама з-за кахання 19 ліпеня 1938 года ў лесе каля вёскі Горніца здзейсніла спробу самагубства жыхарка вуліцы Роў (сучасны раён вуліцы Шчаснага і завода “Белкард”) Яна Мыцянінаўна. А 21 ліпеня таго ж года ў 1.30 каля заапарку Каміла Былеўская з вуліцы Ягелонскай, 44 (сёння Будзёнага) выпіла тры бутэлечкі ёду, але ў шпіталі ёй аказалі неабходную дапамогу.

Увогуле пра суіцыды праз каханне даволі часта пісалі міжваенныя газеты. Часам гісторыі, якія здараліся ў іншых кутках Заходняй Беларусі, проста ўражваюць. Некалькі пракладаў:

25 ліпеня 1931 года ў Маладзечне дзяўчаты з вёскі Ружкі Таццяна Шафаловіч і Марыя Шыда трапілі ў вельмі цяжкім стане ў шпіталь з атручваннем сульфаціраванай кіслатой. Яны сябравалі з дзяцінства. Калі ж Таццяна перажыла цяжкую трагедыю з-за таго, што яе нарачоны за два дні да шлюбу з ёю ажаніўся з іншай, Марыя прапанавала яму адпомсціць і дастала атруту. Аднак замест атруціць нявернага каханка Шафаловіч вырашыла скончыць самагубства сама. Калі ж яна прыняла атруту і Шыда ўбачыла гэта, то, каб пазбегнуць судовай адказнасці, таксама прыняла атруту.

У красавіку 1935 года ў Лынтупах на Пастаўшчыне судовы сакратар Янушкевіч некалькі разоў стрэліў у суддзю Кузніцкага, цяжка яго параніўшы, а затым сам скончыў жыццё самагубствам. Янушкевіч пакінуў перадсмяротны ліст да сваёй нарачонай Ганны Гарныш. У гэтым лісце ён клікаў да сябе нарачонаю словамі: "Прыйдзі сёння канчаткова да мяне". Гарныш зразумела гэта літаральна і 17 красавіка паспрабавала здзейсніць самагубства, выпіўшы воцатавай эсэнцыі. У цяжкім стане яе даставілі ў шпіталь.

Суіцыды праз працу

15 лютага 1932 года ў Гродне здзейсніў самагубства бухгалтар кааператыву “Еднасць” Уладзімір Вейхер. Хутчэй за ўсё гэта адбылося з-за хуткай рэвізіі. У Вейхера засталіся жонка і дзіцё.

27 кастрычніка 1934 года пад колы аўтобуса з мэтаю самагубства кінулася прастытутка Меланія Сталь на вуліцы Ягелонскай. Але аўтобус своечасова спыніўся, нанёсшы ёй толькі лёгкія пашкоджанні цела. Яе даставілі ў гарадскі шпіталь.

29 кастрычніка 1934 года спробу самагубства здзейсніла Браніслава Мыслівец са Скідзельскай плошчы, 3 (сённяшняя плошча вакол аўтавакзала). Яна выпіла воцтавую эсэнцыю, бо страціла працу і не магла доўга знайсці новай. У цяжкім стане жанчыну даставілі ў гарадскі шпіталь.

11 снежня 1934 года ў вёсцы Верхполе (гміна Гожа) здзейсніў самагубства Ян Песцюк, гаёвы дзяржаўных лясоў. Ён павесіўся ў адной з сельскагаспадарчых пабудоў. Прычынай стала страта дзяржаўнай пасады.

Вядомы ў вузкіх колах ашуканец Каплан Танхен прыехаў у Гродна для ажыццяўлення сваіх не надта легальных заняткаў. Аднак тут сустрэў сваё каханне Лолу Вайсман з вуліцы Ткацкай. Ён не толькі ажаніўся на дзяўчыне, але і вырашыў завязаць з крымінальным светам, уладкаваўшыся ў гарбарню Кагана. Аднак доўга быць звычайным рабочым Каплан не здолеў. Ён прыдумаў падпрацоўку: стаў збіраць людзей для нелегальнага выезду на працу ў… СССР. Ахвочых хапала не толькі з Гродна, але і з Індуры, Крынак, Саколкі і Беластоку. За “падарожжа” трэба было заплаціць ад 100 да 500 злотых. Так Каплан азалаціўся на тысячы злотых. Аднак праблема ўзнікла тады, калі замест нелегальнага пераходу мяжы першыя ж кліенты апынуліся за кратамі. З-за страху перад помстаю Каплан уцёк у Баранавічы, дзе ў сярэдзіне снежня 1934 года пусціў сабе кулю ў скронь.

Суіцыды праз цяжкі матэрыяльны стан

У 1932 годзе Гродзеншчына перажывала новую “эпідэмію самагубстваў”, як пісалі газеты, калі цягам першых двух тыдняў новага году адбылося адразу тры суіцыды.

10 студзеня ў падвале свайго дому па вуліцы Дамініканскай, 18 (сёння Савецкай) павесіўся Густаў Баўм, уладальнік сталярні па вытворчасці трунаў. Прычынаю сталі праблемы з выплатай падаткаў.

16 студзеня жонка памешчыка Анатоля Матушынскага застрэлілася з рэвальвера. Напярэдадні, 14 студзеня, ёй паведамілі пра фінансавыя цяжкасці і таму яна ў Новым Двары скончыла жыццё самагубствам.

1932 год - відавочна, адзін з найбольш ураджайных на самагубствы на Гродзеншчыне праз матэрыяльныя цяжкасці. Некаторыя выпадкі асабліва ўражваюць. Так, 7 кастрычніка адбыліся адразу два самагубствы ў Гродзенскім павеце. Тады Аляксей Аляксееў, 70-гадовы селянін з вёскі Краснае (сёння Бераставіцкі раён) нанёс сабе чатыры ўдары сякерай па левай руцэ, каб ускрыць вены. У вёсцы Пронькі Якуб Ходзін сам ударыў сябе нажом у жывот, але калі адчуў, што надта доўга будзе паміраць, тады ўзяў ды і павесіўся.

Суіцыды праз вучобу

У 1932 годзе пасля няўдалага экзамену ў Гродне застрэліўся выпуснік на прозвішча Зялінскі. Аднак найбольш гарадзенцаў уразіла тады гісторыя іншага выпускніга дзяржаўнай мужчынскай гімназіі - Мечыслава Ядкоўскага.

Ядкоўскі, які апынуўся няздольным да вывучэння лацінскай мовы, цягам году карыстаўся дапамогай прафесара Піндзельскага. Але, нягледзячы на гэта, праваліў экзамен. Будучы прызыўнога ўзросту, ён цяпер павінен быў адправіцца ў войска. Аднак адразу ж пасля экзамену Ядкоўскі знік, праз што бацькі адвесцілі яго ў вышук. Каля вёскі Грандзічы выпадкова знайшлі яго парванае школьнае пасведчанне і вопратку. Усё сведчыла на тое, што Мечыслаў скончыў жыццё самагубствам. Цела яго знайшлі каля вёскі Куколі, бацькі і брат апазналі яго ў гарадской бальніцы. Аднак якое было здзіўленне, калі паліцыя пасля абследавання цела знайшла на ім сляды ўдушэння, а ўвесь “суіцыд” выглядаў як інсцэніроўка. На жаль, абставіны гэтай справы да канца невядомыя.

Суіцыды праз хваробы

Суіцыды праз хваробу ў Гродне былі рэдкай з’явай, у адрозненні ад Гродзенскага павету. Напрыклад, 10 ліпеня 1931 года ў вёсцы Марцінаўцы (гміна Лунна) у стадоле Яна Сырэя павесілася дзяўчына Юльяна Лука, псіхічна хворая, якая знаходзілася на яго ўтрыманні. 14 жніўня 1931 года 68-гадовы жыхар вёскі Сташынцы (гміна Вялікая Бераставіца) скончыў жыццё самагубствам, а 6 кастрычніка ўначы ўся вёска Глебавічы абудзілася з-за пачутага стрэлу. Як высветлілася, гэта з ружжа застрэліўся Уладзімір Шышко, які не вытрымаў працяглай хваробы. Часам вяскоўцы пакідалі і перадсмяротныя лісты, у якіх тлумачылі прычыну свайго ўчынка. Так 30 снежня 1934 года зрабіў 46-гадовы Сымон Таранка з вёскі Лакно (гміна Азёры). У лісце да сям’і ён распавёў, што сканчае жыццё з-за невылечнай хваробы.