Яна Цэгла

Разрыў сяброўства: час адпускаць? 2025
Пераклад артыкула з англійскай. Арыгінал: https://open.substack.com/pub/brevetilmig/p/unfriending-is-it-time-to-let-go?utm_campaign=post-expanded-share&utm_medium=web

Яны шмат кажуць нам: скажы мне, хто твой сябра, і я скажу, хто ты. Але што рабіць, калі твой сябра больш не кажа пра цябе нічога?

У сусвеце, дзе мы з лёгкасцю можам «заблакаваць» усё і ўсіх, проста правёўшы пальцам па экране, чаму ж так складана адпусціць людзей, якія не шанаваюць нас? Нас вучаць шанаваць сяброўства, трымацца за яго моцна і праз усе выпрабаванні праходзіць разам. Аднак ніхто ніколі не кажа, што рабіць, калі сяброўства перастае адчувацца як дом.

Наколькі доўга нармальна быць на сувязі з кімсьці, хто забірае больш, чым дае? Калі кожны дыялог па тэлефоне — маналог пра яе справы, а кожная сустрэча на каву пакідае цябе спустошанай. У першую чаргу мы думаем: «Ці гэта тое, чым займаюцца сябры, так? Падтрымліваюць адзін аднаго?» Але ў рэшце рэшт такая сітуацыя прымушае задумацца: ці была гэта падтрымка, альбо проста выкарыстанне?

Справа ў тым, што сяброўскія адносіны часам перастаюць расці ў аднолькавым кірунку. І тут ужо неістотна, наколькі вы хочаце, каб яны працягвалі сваё існаванне: нельга прымусіць кагосьці зноў быць «такім, як раней».

Мы звыклі верыць, што разрыў сяброўскіх адносін робіць нас халоднымі, бессардэчнымі і эгаістычнымі. І ўсё ж становіцца зразумела, што зрабіць гэта будзе найлепшым учынкам — для вас абодвух. Таму што трымацца за штосьці з абавязку — не пра любоў. Гэта негатыўная энергія і страх.

Калі клопат пра сябе — гэта трэнд, чаму адстойваць свае межы і адасабляцца ад пэўных людзей у сваім жыцці дагэтуль адчуваецца як нешта забароненае? Чаму мы вінавацім сябе, падтрымліваючы стасункі з людзьмі, якія прыносяць нам стрэс і нічога больш? Можа, таму што нам прадалі ідэю вечнага сяброўства, якое перажыве любую нягоду і стане мацнейшым з часам. І пакуль гэта прыгожа ў тэорыі, то рэчаіснасць трошкі больш нязграбная. Не кожнае сяброўства збудавана на стагоддзі.

Магчыма, разрываць сяброўства гэта не выгнанне людзей са свайго жыцця — гэта пра стварэнне месца ў жыцці для кагосьці слушнага, гатовага з'явіцца. Таму што сапраўдныя сябры не проста займаюць прастору: яны дапамагаюць адчуваць сусвет большым.

Аднойчы мне патрапіўся пост Jordan Santos пра сыход. Адна думка сапраўды засталася ў маёй памяці: цалкам нармальна развітацца з сітуацыямі і людзьмі, якія больш не на адной хвалі з вамі. Пакідаць кагосьці гэта не правал — гэта самапавага. Сыходзіць са стасункаў гэта не пра здавацца — гэта пра стварэнне прасторы, якая будзе адпавядаць вашаму росту.

Як першы крок у 2025 годзе я даю сабе абяцанне: гэты год — пра пабудову новых адносін з людзьмі, з якімі я сапраўды адчуваю сувязь; тыя, хто падзяляе мае інтарэсы, хто шанавае мой час, прысутнасць і энергію. Не хачу нічога прышпяўляць, аднак я захоўваю ўласную адкрытасць для таго, што натуральна ўваходзіць у маё жыццё і робіць мяне багацей.

Жырафа. 2020
Кожную раніцу жырафа прачынаецца ад таго, што ў яе заапарку занадта высока паднялі сонца. За гэта адказваюць супрацоўнікі заапарка. Яны і вырашаюць, калі ў яе будзе дзень, калі ноч, калі сняданак, калі дождж. Сонца абпальвае жоўтую скуру, і схавацца ад гэтага можна толькі пад дрэвам.

Ды каб перайсці да дрэва, трэба падняцца са свайго месца. Таму калі ўжо ісці, то вярнуцца да сну ўжо не атрымаецца. Жырафа хутка гэта зразумела і перастала падыходзіць да дрэва. Адразу — да кавалка возера, які дастаўся ёй. За межы сваёй клеткі яна ніколі не выходзіла.

Вада ў возеры халодная і з бурбалкамі, быццам газіроўка. Варта ступіць туды нагамі, і ўсё навокал пачынае шыпець. Піць яе зусім немагчыма, слёзы набягаюць на вочы. Таму жывёла толькі мыецца там. А ўжо калі выходзіць з вады, то ззяе на сонцы, як каштоўны камень.

У яе вялікая клетка, па якой можна хадзіць з аднаго кута ў другі ажно 15 хвілін. У малп злева ад яе — толькі 7 хвілін, а ў слана і сланіхі справа — 18. Затое ў арла насупраць усяго паўтары. Ды яму і не патрэбна. Яму абы толькі ўверх. Шкада, што да лапы вяроўка прывязана.

Жырафа сябравала з арлом, бо ён таксама быў самотны. Птушка ўжо была старой і стомленай. Некалі, яшчэ да яе з’яўлення тут, ён быў вольным, і ў яго была арліца. У іх былі дзеці. А потым іх усіх схапілі і пасадзілі ў заапарку.

Птушаняты выраслі, і супрацоўнікі забралі іх, а арліца ад суму памерла. Жырафа пазнаёмілася з ім ужо старым. Арол вельмі разумны і шмат чаго ведае пра заапарк. Але яе ўсё роўна пабайваецца, бо кажа, што ніколі такіх, як яна, не бачыў. Словы арла заўсёды палохалі жырафу.

Калі яна адна на свеце, то адкуль яна з’явілася? Жывёла не ведала ні бацькі, ні маці. Можа і іх таксама няма? Што за пачвара яна такая? Незграбная, жоўтая ў плямах, з такой доўгай шыяй і няўдалай галавой. Кожную раніцу, калі жырафа глядзела на сябе ў воду возера, яна не разумела, чаму яна такая.

Марыла, што магла б нарадзіцца падобнай да сланоў ці малп. Бо яны існуюць, і іх шмат. У ва ўсім заапарку адразу некалькі клетак з такімі ж істотамі. А жырафа толькі адна. Так сумна ад гэтай думкі. Калі яна ў заапарку адна, то, напэўна, і ва ўсім свеце адна-адзіная.

З зайздрасцю яна глядзела на слана і сланіху. Шэрая гладкая скура так цікава блішчэла на сонцы. Ды так хутка сохла пасля купання і вадапою. Яны заўсёды былі разам. Ні на каго не звярталі ўвагі. Асабліва калі ў іх з’яўляліся сланяты. Жырафа гэта бачыла.

Яны былі клапатлівымі бацькамі. Паўсюль вадзілі дзяцей за сабой. Ніколі не пакідалі. Пакуль тыя не вырасталі, і супрацоўнікі заапарку іх не забіралі. Недоўга сумавалі слон і сланіха, бо заставаліся ўдвох. Аднойчы арол расказаў жырафе, чаму ў слана абламаны бівень.

Да таго як трапіць у заапарк, слон і сланіха сустрэліся на волі. Яна была самай маладой і прыгожай сярод сваіх. Слон адразу ў яе закахаўся і паабяцаў сабе, што пераможа ўсіх, каб быць з ёй. Быў другі, які хацеў быць са сланіхай. У жорсткай бойцы наш слон перамог таго, але зламаў бівень.

Хоць і непрыгожа з паламаным, але для сланіхі яе слон самы лепшы на свеце. Бо яна ведае, чаму ён абламаны. Жырафа зачаравана слухала гэтую гісторыю і марыла, што некалі і за яе нехта будзе біцца. Але на яе целе няма нічога такога, што магло б быць у такой жа як яна, што можна зламаць.

Ад такіх думак рабілася сумна, і жывёла развітвалася з арлом. Ішла бліжэй да малп, каб паесці ежу. Яе штодня прыносілі супрацоўнікі заапарку, бо есці сваіх суседзяў жывёлы не маглі. Разважаючы аб нявесёлых думках, жырафа глядзела на малп.

Тыя заўсёды былі вясёлыя, скакалі па сваім дрэвах і гучна крычалі. Жырафа б не вытрымала, калі б у яе быў такі сябра. А яны ўдвох заўсёды былі такія. Істоты на двух нагах, якія звычайна прыходзілі пасярод дня, іх моцна любяць. І сланоў таксама.

Толькі жырафа і арол ім не цікавы. Гэтыя двуногія істоты прыходзяць, глядзяць на яе з паўхвіліны, а потым адварочваюцца і пачынаюць смяяцца з малп. У моманты, калі нехта крыху даўжэй глядзіць на яе, у жывёлы з’яўляецца надзея, што яны пазналі яе.

Можа, ведаюць, дзе яшчэ такога як яна знайсці. Потым істота ізноў адварочваецца, і жырафа разумее, што гэта ізноў не тое. Двуногая жывёла проста глядзела на тое, што яшчэ не бачыла.

А вы не бачылі такіх, як жырафа?

Біяграфія маіх аўтаматызмаў.2025
Мая праўда схаваная ў кожным дыягназе. Маім болем прашыты старонкі DSM-5. Ад зместу і да індэксаў. Я — чорная фарба ў абрэвіятуры ПТСР. Я — адлегласць паміж словамі ў тэрміне «пагранічная кліентка». Я — працяжнік у дыягназе «абсэсіўна-кампульсіўны разлад».

Маці — мёртвая па Грыну і дастаткова добрая па Вінікоту. Яна ўся і адначасова ніякая. Мой тата не меў катэгорый, яму не далі такой ласкі.

Ад нядаўна — зняволеная ў коле сансары пачуццяў. Мне страшна, мне злосна, мне баліць душа за кожнага.

Я не існавала, пакуль не пабачыла сябе ў чужых вачах насупраць. У межах экрана старога ноўтбука, у рамках кабінета ў цэнтры горада, сярод групы добра знаёмых чужынцаў.

Там — цьмяны вобраз цела, яскравей водбліск думкі. Абрысы ўспамінаў, ментальныя нябожчыкі старых дзён, забытых камунальнымі службамі продкаў. Апошнія маніякальна і заахвочана стаяць за спіной, падглядаюць употай.

Мяне вабіць, мяне бэсціць, мяне ванітуе абавязковымі пераконлівымі словамі, якія ўсмактаны з матчыным малаком, з першай лыжкай, з першай чаркай.

Месца, дзе народжваецца протаплазма, не можа яе зруйнаваць. Склізкай гумай эфір аплятае ўдзельнікаў працэсу аналіза, каб зазірнуць у цёмныя куты душы ды спатыкнуцца на ганку праз забыты ў дзяцінстве на прыпынку заплечнік.

Хто ахвотна прыйдзе да доктара, які выверне цябе на ліхі бок? Гэта буду я.

Рэабілітацыя душы. Філасофская плынь гледачоў у цёмнае акно трамвайнага маршрута нумар 4. На зубах пяском скрыгоча кожны полустанак.

Вострыя іглы сораму, задушлівыя сцісканні віны, халодныя далоні ярасці.

Раней цела былога з металу, а цяпер стала жывым. З паяднальнай тканіны перажытага і таго, што чакае наперадзе. А мне застаецца быць тут і зараз, спасцігаць.

Назіраць, як дрэвы растуць, адным словам, мітусіцца.

гідкая тут не сястра.
Гадкая сястра, 2025

Бодзі-хорары – адназначна перадавы жанр кінамастацтва сёння. У мінулым годзе я не змагла заснуць пасля прагляду «Субстанцыі». Сёлета мяне пазбавіла спакойнага сну нарвежская карціна «Гідкая сястра». Так атрымалася, што ў кінатэатры мы з прыяцельніцай селі ля самага экрану. У мяне не было ані шанцу прапусціць усю мясарубку прыгажосці, якая там здарылася.

Не хочацца зусім пераказваць сюжэт, бо ў большасці дзяўчат ён напісаны на падкорцы. Чароўная казка пра Папялушку, якая знайшла сваё каханне, нягледзячы на ўсе перашкоды жыцця. Толькі мы паглядзім на гэты фэнтэзійны сусвет вачыма адной з сясцёр, якія так назалялі няшчаснай прыгажуні.

Гэта страшная, пачварная гісторыя пра тое, як жанчына руйнуе сябе і забівае, каб застацца ў полі мужчынскай увагі. Глыбокі жах запаўзае ў сэрца, калі разумееш, што дзяўчаты Новага часу і нашыя сучасніцы мала чым адрозніваюцца ў тым, якія пакуты ім неабходна перажыць, каб патрапіць у межы канвенцыйнай прыгажосці.

Калі раней насілі накладкі на нос, то сёння – гэта рынапластыка. Замест мудрагелістых парыкоў – шкодныя для здароўя керацін і нарошчванне валасоў. Ужо не карыстаюцца стужкавым чарвяком, каб пахудзець, – яго замяніў аземпік, не менш непрадказальны і праблемны. Часы змяніліся, а спроба гвалтаваць жаночае цела пад эгідай добрага замужжа не плануе знікаць.

І крыкі Эльвіры, калі яна цярпела увесь той боль – фізічны, а пасля эмацыйны, – былі стогнамі тысяч жанчын па ўсёй планеце, якія прайшлі праз карніцкую індустрыю прыгажосці. Тыя, хто назаўсёды страцілі сваю натуральную прыгажосць, сапсавалі здароўе, трымаючы галадоўкі, падобныя да канцлагерных, а хтосьці і развітаўся з жыццём у бясконцай гонцы за недасяжным адрэтушаваным ідэалам.

Фільм – 10/10, але глядзець не раю і сама наўрадці пагляджу яшчэ.

Залатыя завушніцы чорнага сабакі. 2025
Па начных вуліцах горада разлівалася прахалода, якую можа нарадзіць толькі змена сезонаў. Яшчэ не пачалося і не скончылася лета, а восень ужо было чуваць дасведчанаму вуху. Вуліцы, завулачкі і кварталы праціналі гладкае палатно горада. Рэзалі яго дарогамі і тратуарамі. Пад катком асфальта заставаліся маленькія дрэвы, хрушчы і дзіцячыя цацкі.

Ды ва ўсёй гэтай цішыні, якая нібы жывая істота прабіралася па руках, па плячах да шыі і там да вуха, разносіўся па наваколлі адзін гук.

-Тык-тык-тык - паўтаралася і рэхавала. - Тык-тык-тык.

Чыстымі мытымі і заасфальтаванымі кварталамі горада бег сабака. Чорны нібыта сама ноч - спазнаць яго і вылучыць з цемравы можна было толькі пад жоўтым здрадніцкім святлом ліхтароў, якія сустракаліся кожныя 5 метраў. А ў вушах таго сабакі блішчалі завушніцы.

І якія гэта былі завушніцы. У начы яны блішчалі тым шляхетным бляскам золата, якое асацыюецца з адказнымі, мудрагелістымі і перапоўненымі сэнсамі. Ні ў кожным палацы, ні на кожнай паненцы такія цяжкія і вытанчаныя завушніцы пабачыш. А гэны чорны сабака меў.

Цяжар каштоўнага металу аддцягваў тонкія слабыя сабачыя вушы, але той не спыняў бегчы. Той, хто аднолькавымі сцежкамі вяртаўся з працы, мог пабачыць чырвоныя кроплі на шэрым асфальце.

Так усім і падавалася, што давольны сабой і сваім лёсам чорны сабака выконвае свае, аднаму яму вядомыя абавязкі, ды гойсае цяністымі дарогамі безыменнага горада.

Неяк выпадкам такой позняй ноччу ішла тымі сцежкамі не супрацоўніца дыспетчарскай станцыі, якая хаваецца ў хмызняках побач, а шукальніца прыгод. Даследчым шляхам вынайшла яна, што цягнуцца гэтыя чырвоныя кроплі за чорным сабакам і пайшла за ім следам. Хавалася за бярозамі і дамамі, каб не патрапіць тому на вока раней часу.

Якім бы халодным бледным святлом не ззяла поўня, а ўсё роўна схаваецца за хмарамі. Так жа і чорны сабака схаваўся ў сутарэннях шматпад'ездных дамоў з плоскімі дахамі. Шматпавярховікі, як драпежныя зверы, што з'ядалі сваіх жыхароў, святлом вакон глядзелі на чарговую ахвяру, але аніяк не маглі дацягнуцца, бо былі ўбіты ў зямлю металічнай арматурай і стылым бетонам.

Затое добра хмарачосы маглі прыхаваць яшчэ адну сведку. Ад напружанага назірання ў шукальніцы прыгод спынілася сэрца, не працавалі лёгкія, не пераварвалася ежа і не налічваліся гады жыцця. А ўсё таму, што яна атрымлівала досвед.

Чорны сабака круціўся вакол сябе, доўга, скуголячы. Біўся галавой аб дрэвы, якія ўтрымлівалі дваровыя таямніцы і вяроўкі для бялізны. Драпаў па вушах сабе лапамі. А завушніцы блішчалі ў святле адзінокага ліхтара і пакінутай гаспадарамі шыльды "Ніткі для вязання".

Шукальніца прыгод падыйшла да сабакі. Было ёй страшна і боязна, што злая тварына кінецца, пакусае ці яшчэ як абразіць. Але вочы, якія яшчэ бачылі, і сэрца, якое яшчэ чула, прымусілі падыйсці.

Сціснуўшы зубы, яна дастала з вух жывёлы такія вытанчаныя і грацыёзныя завушніцы. Пасміхнулася сама пра сябе.

- Гэта ж можна іх за такія грошы прадаць!

Аднак чым долей яна на іх глядзела, тым больш заўважала, як золата блякла, меркла. Спачатку пераўтварылася ў латунь. Потым яшчэ цямнела і слабела. Олава, медзь, брыдкія сплавы, чыгун. У рэшце рэшт былыя пекныя завушніцы расцякліся па далонях і рассыпаліся брудным попелам.

Знясілены доўгім бегам сабака захрыпеў ды спыніўся. Спачатку сеў на зямлю, потым шырока пазяхнуў, а ўрэшце рэшт і лёг. Скрыціўся і заснуў. Шукальніца прыгод радасна ўсміхнулася і легла побач. Левы бок грэла гарачае цела жывёлы.

Вось сёння яны адпачнуць, а заўтра пойдуць далей ужо разам. Шукаць прыгод. Зялёныя і буйныя галінкі дрэваў не пашкадавалі сіл і нахіліліся бліжэй, каб схаваць гэтых дваіх ад жыхароў бліжэйшых пад'ездаў. Згаслі апошнія лямпачкі ў вокнах. Сон.

Хочаш жыць - навучыся трываць
Сёрфер, 2024 г.

Прачытаўшы рэцэнзію ад Кавалачак жыцця, я імгненна вырашыла, што хачу паглядзець фільм з Нікаласам Кейджам “Сёрфер”. У той жа дзень паехала ў кіно і жудасна смяялася ў фінале так, што на мяне паціху аглядаліся.

Фільм пра ініцыяцыю ў мужчынскае грамадства. Гэта вельмі добра паказана ў рэаліях заховаўння абарыгенскіх традыцый у Аўстраліі. Чувак прыехаў на пляж са сваім сынам, каб падкрэсліць іх сувязь з гэтай зямлёй продкаў ды пасёрфіць, а яму кажуць, "каб сёрфіць - трэба пакутваць". І гэта рэфрэн на ўсё нашае жыццё. Мы проста хочам насалоджвацца жыццём, а ў адказ атрымліваем - спачатку пакутуй.

І безыменны сёрфер пакутуе. Так моцна, як яго нават не прасілі. У чалавечай прыродзе не можа быць прагі да нанясення шкоды самому сабе, але ёсць агрэсія - жаданне абараніць сябе, захаваць сваю цэласнасць. Мазахізм - наваробка сучаснага неўратычнага грамадства, якое пасяліла ўнутры нас ідэю, што за нашыя памылкі мы павінны сябе пакараць самі.

Вяртаючыся пасля сеансу, мы з Агменем Чарнышовым доўга спрачаліся і амаль сварыліся на прыпынку каля ўнівермага Беларусь. Яму падалося, што завяршэнне было нелагічным, а мне здалося, што іншага завяршэння не можа быць.

Не мог той мужчына ўцекчы альбо супрацьстаяць. Бо ён страціў сваю першаснасць у гэтай дзікай зграі. Лідар той, хто мае большую сілу, асабліва фізічную. Але якое шчасце, што на падворку 2025 год, а не каменны век.

Ну і асаблівая мая ўвага да таго, як слова “серфер” па-ангельску "surfer" сугучна са словам “пакутаваць”  "to suffer".

Пра прыгажосць
У сярэдзіне лютага ў Мінску выпаў снег. У межах цёплай, як апярэнне павы, зімы ніхто не чакаў такога. Мае зялёныя боты рыпелі, зліваліся ў агульную мелодыю натоўпу людзей, якія спяшаліся дадому. Вечаровы Мінск.

Апошні рывок - мятнага колеру трамвай, які звык адвозіць у сваім чэраве нядобразычлівых, бурлівых, злых гараджан. Хвіліны чакання - благаславенныя імгненні свежага паветра, якое тонкай плёнкай пакрывае гладкія дзявочыя шчокі. Гострымі струменямі яно ападае на плечы стомленых людзей.

З вялікай сцяны, якая нібыта належала гасцініцы “Турыст”, на мяне глядзелі вобразы, такія знаёмыя і такія далёкія. Маленькая дзяўчынка ў хустачцы, леваруч і праваруч - дзядуля і бацька, узброеныя ружжом, руля якога скіраваная высока, у неба, у поўню, якая толькі-толькі паказвала свой твар-блін з-за хмар.

А маленькая дзяўчынка ў хустачцы… Так падобная да мяне. Вялікі і шырокі лоб, вочы - веру, што блакітныя - шчокі і круглы твар. Як тая самая поўня. На мне такая ж хусткачка, каб схаваць светлыя славянскія валасы. Непадобныя так моцна да нашага сямейнага колеру.

Вялікія тоўстыя напрацаваныя жаночыя пальцы трымаюць яе руку, худзейшую, меньшую, не такую спрацаваную.

Я ўглядалася ў твар жанчыны- матулі. Сколькі трывогі, страху, перажыванняў і няпэўнасці. Зверху, знізу, збоку, ва ўсе бакі вайна. Палае, грыміць і грукаціць зброяй у руках мужчын. А ў яе… дачка. Маленькая жанчына, будучая.

На галаве такая ж хустачка, такі ж шырокі лоб і нос. Адчуваю, як па гладкаму, трошкі ружоваму ад мароза твару, распаўзаецца непаразуменне. Такая сабраная, нібыта разнастайная фактура зведзена ў адну кропку. У галаве званамі грыміць адно пытанне:

Чаму яна не плача?

Жоўта-чырвоная мазаіка падкрэслівае сухі амаль абветраны твар. Ніякага бляску, ніякага намёку на ратавальную вільгаць. А-ні-чо-га.

Мая мамуля таксама не плача. Самая прыгожая і незвычайная жанчына, якую я толькі ведала ў сваім жыцці. У моманты злосці, крыўды, гневу, калі так пасуе адпусціць слёзы, яна заўсёды акругляе свае вялікія вочы і замірае. Здаецца, што ўся яна трымціць, прадчувае, але не дазваляе сабе большага.

Вочы мамы заўсёды зачароўвалі мяне. Я нарадзілася з жоўта-блакітным пігментамі, такім распаўсюджаным у нашай частцы свету. Затое яна мае глыбокі кафейны колер, непатоўрны. Больш цёмны да зрэнак і святлейшы да цэнтру. Белыя-белыя зрэнкі. І ўсё гэта аточана чорнымі-чорнымі вейкамі. Узіраючыся ў гэтыя вочы, я не бачыла сябе, не пазнавала, я зусім не падобна да гэтага колеру. Я так хацела быць такой у дзяцінстве.

Мець гэтае поўнае цела з гэтымі віхрастымі валасамі. Працавітыя рукі, ад працы якіх усё вырастала на зямлі вакол нашага цаглянага белага дома. Мой бацька яго пабудаваў, а маці зрабіла яго нашым, родным. Я навучылася добра жартаваць, каб як мага часцей чуць яе смех, бо ніхто іншы так смяяцца не ўмее.

Як яе адзінаму дзіцёнку мне дадзена непараўнальная непаўторная звышсіла адчуваць яе прыгажосць усімі сэнсарнымі сістэмамі.

Мае цела так шчыльна прылягала да яе, калі я была самай неабароненай і маленькай. Я краналася мяккай скуры і адчувала, што схавана ад усіх нягод.

Мой нос нязменна адчувае яе гатаванні, яе хлеб і прысмакі. Як ва ўсім прыгатаваным сваім яна стварала прыгажосць, адлюстроўвала ўнутраны свей.

Мае вушы чулі першыя словы на беларускай мове з яе вуснаў. Характэрная непаўторная івейская гаворка. Мяккасць вымаўлення, якая зрабіла чуллівым і маё сэрца.

Доўгія кіламетры аддзяляюць мяне ад сямейна гнязда, дзе пануе матчына дысцыпліна і ласка. Але неразрыўная ніць усё яшчэ злучае нас. І ў хвіліны, калі я не стрымліваю слёзы, то мамуля любіць набраць мой нумар і сказаць добрае слова.

Як добра жыць? 2024
Я ўжо пісала пра тое, як негатыўна на нас уплываюць гарадскія пейзажы. Прыйшоў час пагутарыць пра тое, як добра жыць і як палепшыць свой эмацыйны стан у пахмурым горадзе.

На нашае з вамі шчасце мы жывём у час, калі ўсім стала відавочна, што месца, у якім мы жывём, вызначае нас больш, чым нам бы такога хацелася. Вялікая гарады і субурбіі больш не ідэал.

Таму навукоўцы, даследчыкі і самі жыхары пачалі цікавіцца, як яны могуць палепшыць жыццё, каб у нас было больш насалоды, ментальнага і фізічнага здароўя.

Вось невялікі спіс таго, што вылучаюць, якія балдзёжныя і карысныя рэчы для нашых і вашых у гарадскім жыцці:

1. Зялёныя зоны.

Гэта могуць быць і паркі, і скверы ў самім горадзе, а таксама густыя лясы за яго межамі. Чым больш шчыльна растуць дрэвы і чым менш заўважна ўмяшальніцтва чалавека ў яго існаванне, тым лепей будзе ў тым ляску.

Далёка не кожны горад можа пахваліцца так званым "зялёным поясам", таму што відавочных прыбыткаў ад яго няма. Той самым момант, калі гарадскім уладам неабходна рабіць публічныя грашовыя унёскі, каб паўплываць ускосна на стан жыхароў і мясцовых прыбыткаў.

У Мінску ёсць добра вядомы Водна-зялёны дыяметр.

2. Актыўныя зоны.

Любы нават самы просты и немудрагелісты від спорту добра ўплывае на эмацыйны стан чалавека. Не заўсёды ёсць магчымасць займацца ў кватэры, не заўсёды ёсць грошы на казырныя трэнажерныя залы. Таму неабходна дбанне аб існаванні публічных трэніровачных пляцовак, турнікоў, веласцежак, нават публічныя пляжы можна прылічыць да гэтай раскошы.

У найлепшым раскладзе зоны для актыўнасцяў мусяць быць найбольш распаўсюджаныя паблізу раёнаў з маштабнай жылой забудовай. Чым шчыльней адныя людзі жывуць з іншымі, тым болей узнікае напругі, стрэсу і агрэсіі. Мы, канечне ж, супраць гвалту і прымусу. Легальны і дазволены способ скінуць напругу ў целе - спорт.

3. Зоны сацыяльнай камунікацыі.

Адзін з самых важных для мяне пунктаў, таму што яшчэ са свайго мінулага, дзе я даследвала гарадскую антрапалогію, я навучылася дзяліць горад на тры часткі. 1 - месца, дзе жывём, спім, якое мы называем домам. 2 - месца, дзе працуем і дасягаем, якое мы называем працай. 3 месца, дзе камунікуем з людзьмі і наладжваем сувязі. Гэтыя зоны так і называюцца - third place.

Мне вельмі спадабалася думка аднаго нямецкага антраполага, што супольнасць горада ці вёскі існуюць, пакуль там пляткуюць аб жыхарах. Таму што я вельмі доўгі час лічыла чуткі нечым сорамным і не вартым увагі, але некаторыя даследчыкі камунікацый падкрэсліваюць істотнасць беззлобнага абмяркоўвання іншых людзей, каб падтрымліваць з імі так званыя парасацыяльныя адносіны.

4. Зоны поўнай бяспекі.

Горад народжвае маньякаў, адасобленасць людзей стварае сацыяльныя рызыкі для злачынстваў. Тут я ні ў якім разе не адмаўляю таго, што ў вёсцы няма злачынстваў, але праз блізкае знаёмства кожнага з кожным, застацца непакараным шанцаў амаль няма. За 17 гадоў майго жыцця ў вёсцы я ніколі не чула, каб кагосьці забілі.

Атамізаванасць жыхароў гарадскіх прастораў стварае іх абыякавасць да іншых, неэмпатычнасць нават да суседа. Кожны лічыць, што яму бяспечней зачыніць дзверы і не пускаць нікога да сябе. Праўда можа апынуцца зваротная. Каб атрымаць бяспечную прастору, то трэба часцей адчыняць дзверы, адчыняць рот, каб пагутарыць, ствараць сваё кола бяспекі.

Вера ў гвалт. 2024
Для нас словы "гвалт" і "рэлігія" нібыта павінны стаяць зусім не побач. Хутчэй яны нават мусяць быць антанімічныя, але сусвет настолькі складана складзены, што так казаць не атрымліваецца.

Пацвярджае іх сувязь і ўся гісторыя чалавецтва (ад паходаў крыжакоў да джыхадзістаў), а таксама ўнутраныя складнікі некаторых з рэлігій.

Мне зусім не хочацца абражаць пачуццці кагосьці з вернікаў, таму прымем гэта як факт. Некаторыя з рэлігій утрымліваюць дагматы гвалту, прымусу і падпарадкавання.

Негатыўны ўплыў рэлігійных поглядаў самога чалавека альбо яго аточання на псіхіку ў навуцы прынята акрэсліваць тэрмінам "рэлігійная траўма". Але ў гэтым хаваецца так шмат усяго, што не хопіць ніякіх артыкулаў. Таму тут я з вамі падзялюся самым яскравым прыкладам яго ў культуры і ўласным досведам.

Частка першая, альбо прычым тут вампіры

"Змярканне", 2008, рэж.К. Хардвік

Я лічу, што большасць людзей майго пакалення дакладна ведаюць, хто такія Эдвард Кален і Бэла Свон. Найбольш вядомая сучасная гісторыя кахання "Змярканне". Дзе ён вампір, а яна.. авечка (хыхы). Некалькі частак фільмаў і кніг, сусветная вядомасць, але перад усім мармоны. Гэта рэлігійная плынь, у асноўным распаўсюджаная ў ЗША, якую далёка не ўсе лічаць сапраўды хрысціянскай. Праз сваю эпатажнасць і артадаксальнасць поглядаў прыхільнікі гэтай царквы маюць дурную вядомасць.

Справа ў тым, што аўтарка кніг Стэфані Маер па веравызнанню мармонка, а таму ў сваіх кнігах магла аднавіць толькі ідэал прыкладовай мармонскай домагаспадыні, якой і з'яўлялася. І ў гэта не складана паверыць, успамінаючы фінальную кнігу сагі пра вампіраў.

ДАЛЕЙ СПОЙЛЕР

Бэла і Эдвард бяруць шлюб адразу, як ёй спаўняецца 18 гадоў. Навошта так рана? У падлеткавым узросце не было такога пытання, а зараз з’яўляюцца. І абавязкова павінны быць дзеці. Для Бэлы гэта смерць, бо дзіцё ад вампіра мусіць забіць смяротную жанчыну.

У фільмах, канечне, усё прыўкрасней, чым здараецца ў жыцці, гераіня сапраўды памірае, але Эдвард яе ўваскрашае і робіць вампірэсай. І яна ідзе на гэты рызык, толькі каб займець дзіцёнка. Адэкватнаму чалавеку нашага гатунка складана паверыць у такое. Але імаверна такі гвалт над сабой норма ў мармонскай сям'і. Асабліва для жанчыны.

"Змярканне" зараз можна паглядзець у беларускай агучцы. Спасылка - тык

Частка другая, альбо пра мяне

Мая хросная маці сышла ў манаства, калі мне і не споўнілася 5 гадоў. Усё свядомае жыццё я ведаю, што яна служыць Богу, а ўсе навокал хваляць яе і кажуць, што так і трэба жыць. Я імкнулася яе паважаць, як і кожнага дарослага, спрабавала зразумець.

Маці ў дзяцінстве жартавала, што я пасля таксама пайду ў манашкі. Маё жыццё круцілася вакол касцёла вельмі доўга. Усе абавязковыя сакрамэнты каталіцкай царквы я зрабіла, да споведзі хадзіла, камунію прымала. Усе ксяндзы мяне ведалі і на каленях я ў іх пасядзела.

Толькі мне гэта ўсё не падабалася. Мне было невыносна ад пытанняў, на якія не магла атрымаць адказы: Чаму Бог не паўсюль, а толькі ў касцеле? Чаму, калі Бог нас усіх стварыў, то ёсць грэшнікі? Чаму ён стварыў мяне мной і даў мне такое жыццё?

У тыя гады не было чалавека, які б слушна мог адказаць на мае пытанні. Ужо пазней мне прыйшлося самой знайсці адказы. Бо ў той час майму расчараванню не было меж.

Мая хросная маці распавядала мне, як яна мяне ненавідзіць, а маёй маці было б лепей без мяне і бацькі. Па ўсёй парафіі блукалі чуткі пра ксяндзоў, які парушылі цэлібат, ды сустракаюцца з жанчынамі. На дыяцэзных днях моладзі да мяне і сяброўкі таксама заляцаўся нейкі ксяндзок. Усё выглядала пахмура і невыносна.

Але з гэтага не было выйсця. У вялікім горадзе ты можаш не хадзіць да касцёла і ніхто пра гэта не даведаецца, у маленькім мястэчку ты ва ўсіх як на далоні. Ад прымусу і раздражнення ў мяне ехаў дах, здавалася, што я пайду і кагосьці хлопну. Мяне выратавалі ўцёкі, падалей ад івейскай хтоні.

Нажаль я вельмі добра разумела гераіню фільма "Пэрл". Я не аматарка жахлівікаў, але гэта варта ўвагі. Таму што апроч забойстваў, там вельмі падрабязна, глыбока псіхалагічна і дакладна апісана, як можа звар'яцець чалавек, які перажывае каласальны рэлігійны ціск.

"Пэрл", 2022, рэж. Т. Уэст

Ключавое што варта адзначыць - пачуццё, што ты мусіш быць паслухмяным і зручным. Таму што толькі так можна атрымаць збавенне. Іншых шляхоў няма. Усе, хто не ідзе гэтай дарогай, для рэлігійных фанатыкаў - шлюхі і грэшнікі і іх ужо чакае кацёл у пекле.

Такім пасыл стварае балючую немагчымасць дзейнічаць. Ты мо і разумееш, што нельга жыць пад такім прымусам, але любыя спробы яго парушыць сутыкаюцца з глыбокім душэўным пачуццём уласнай бруднасці, грэхападзення. Іначай як праз псіхатэрапію і новы досвед ад гэтага не пазбавіцца.

Мой шлях вяртання да Бога быў доўгі, марудны і нярэдка балючы. Я прызнала, што мая хросная маці не лепшы прыклад рэлігійнага чалавека, а проста пакрыўджаны на жыццё чалавек. Я сустрэла людзей, якія іначай ставяцца да бога. У іх ён добры, кемлівы, ён любіць сваіх дзяцей і не лічыць іх грэшнікамі.

Цяпер і мой бог такі.

Горад забівае сваіх дзяцей. 2024
З кожным годам жыццё ў горадзе робіцца для мяне ўсё больш невыносным. Тлум, бруд, адасобленасць нават ад суседзей па лесвіцы. Гэтага не магчыма пазбегнуць. Капіталістычны горад, як старажытнагрэцкі бог Кронас, пажырае сваіх дзяцей. Чаму ж так?

Ф. Гойя - Сатурн (Кронас) пажырае сваіх дзяцей

Першае і самае галоўнае пытанне: А чаму мы ўвогуле ўсе жывём у горадзе?
Гарыды існавалі з самых старажытных часоў, але адрозніваліся ад вёсак толькі тым, што ў іх жылі кіраўнікі дзяржавы і іншыя служылыя людзі.

У Сярэднявечнай Еўропе гарады сталі мейсцам размяшчэнчэння рэлігійных дзеячоў і  майстроў-рамеснікаў(ім болей не патрэбна было сумяшчасць гэтую дзейнасць і працу на агародзе).

З развіццём капіталістычных адносін гарады атрымалі новую кроў, таму што сялян пазбаўлялі зямлі (напрыклад, у Англіі) і тым не заставалася нічога іншага, як ісці працаваць на мануфактуры ці кшталту таго. Нездарма існуе тэрмін "псеўдаўрбанізація" - літаральна штучнае павялічэнне гарадскога насельніцтва. То бок жыхароў робіцца болей не таму што іх болей нарадзілася, а таму што вясковая галота "пад прымусам" прыйшла ў горад.

Мы жывем у гарадах не таму што тут добра жывецца, а таму што тут зручней арганізаваць працу для пэўнай колькасці людзей. А калі арганізаваць нейкі завод, то для таго, каб яго супрацоўнікі былі хоць мінімальна задаволены спатрэбіцца шэраг устаноў і новых супрацоўнікаў. Як, напрыклад, горад Прыпяць быў заснаваны, таму што будавалася ЧАЭС. У Беларусі такім узорм хіба будзе Наваполацк, які быў закладзены праз Нафтан і Палімір.

І як бы доўга не існавалі гарады, а жыццё там не мёд. Разыка развіцця псіхалагічных хвароб - дэпрэсіі, трывожнасці і нават шызафрэніі вышэй, значна вышэй, чым у вяскоўцаў (тыя хутчэй памруць ад фізічных хвароб, бо хуткая не даедзе).

Бясконцы тлум машын и заводаў, высокая крымінагеннасць (гарады параджаюць маньякаў), вялікія масштабы будынкаў і нерэалістычныя адлегасці пераўтвараюцца для чалавечага арганізма ў бясконцую пытку, якая пры доўгім уздзеянні будзе адбіраць усе жыццёвыя сілы.

Зараз мне горад уяўляецца як месца, дзе ты можаш купіць айслатте па оверпрайсу, ды ісці вельмі гламурна з ім уздоўж начных дарог, бо машын шмат, а тратуары складаней класці.

Я нарадзілася ў маленькай вёсцы, каля мястэчка, якое вельмі імкнулася стаць горадам. Таму менавіта пераезд у Мінск быў для мяне рэальным пачаткам гарадскога жыцця. І я была да яго максімальна не гатовая. Уся мая вясковая наіўнасць не магла справіцца з тым, каб зайсці ў метро, зразумець выспы-прыпынкі трамваяў і г.д.

Вось ужо 7 год мінула ад пачатку гэтага гародскага фэнтэзі, а ёсць рэчы, да якіх я ўсё яшчэ не звыкла. Мой антырэйтынг рэчаў у горадзе Мінск:
1. Калі сядзіш у аўтобусе і нехта б'е сваім пакетам па тваім нагам
2. Косьбіты травы пад вакном і п'яныя разборкі прама на вуліцы
3. Перасадкі з аднаго віда транспарта на другі. У вёсцы ты заўсёды на ровары
4. Мегалападобныя крамы, дзе паліцы з таварам пераўтвараюцца ў бэкрум.
5. Мінчане, якія лічаць месца свайго нараджэння галоўнай прычынай гонару.