@poshtabel

Нядзельны кірмаш у Лідзе, 1915/1916.
Сярод тысяч выяваў Беларусі часоў Першай сусветнай добрая колькасць сюжэтаў прысвечана этнаграфіі. Для прышлых немцаў ды аўстрыякаў шмат што ў нас было ў навінку, пра гэтыя “адкрыцці” яны пісалі  артыкулы, рабілі адпаведныя фота і замалёўкі для газет.

Нярэдка ў такіх занатоўках адчуваецца пэўная іронія, нават пагарда – кайзераўцы ставілі сябе на некалькі парадкаў вышэй за мясцовых, чый лад жыцця, гаспадарка здаваліся адсталымі, архаічнымі. Нягледзячы на “імперскі” тон публікацый, матэр’ялы старых ваенных часопісаў ёсць каштоўнай крыніцай для вывучэння нашай мінуўшчыны.

У адным з такіх выданняў пашанцавала трапіць на рэпартаж з Ліды стогадовай даўніны. У нямецкім “Das Illustrierte Blatt” паказалі атмасферу мясцовага нядзельнага кірмаша, здымкі даволі падрабязныя і цікавыя. Іх аўтары – браты Ота і Адольф Хэкель, на той час былі знакамітымі фотажурналістамі, якія вандравалі па тэатры ваенных дзеяў, рабілі шмат здымкаў. Багата іх прац выйшла таксама і на тагачасных паштоўках.

Тады “тутэйшых” часта падпісвалі як “Polen” ці “Russische Bauern” (польскія/рускія сяляне) не надта заглыбляючыся ў мясцовы кантэкст. Канешне, на здымках беларускія вяскоўцы, але і не толькі яны – насельніцтва нашых гарадоў і мястэчак у той час было шматнацыянальным: добрую частку складалі габрэі, былі і палякі, літоўцы, рускія, татары, караімы, цыгане… ды каго там толькі не было! На Рыначанай плошчы гучалі самыя розныя мовы.

Гэту серыю здымкаў можна назваць “Вялікі нядзельны кірмаш у Лідзе”

Прывядзем фрагменты з самога артыкула:

“...Вёска ляжыць далёка ад асноўных шляхоў зносін, і там селянін рэдка можа набыць неабходные рэчы для гаспадаркі, якая ўсё яшчэ разлічана на самазабяспячэнне, і штосьці прадаць таксама цяжка.

У Заходняй Еўропе рынкі сталі амаль што непатрэбнымі, дзякуючы ўжо развітай лагістыцы. На Ўсходзе, наадварот, яны застаюцца па-ранейшаму запатрабаванымі. Таму нядзельны кірмаш ператвараецца ў нешта падобнае на народнае свята.

Невялічкія ўездныя гарады невыпадкова маюць вялізарныя рынкавыя пляцы. Цяпер яны часта маюць форму чатырохкутніка, але першапачаткова іх планавалі ў выглядзе кола. Нават слова “рынак”* захоўвае памяць аб тым, што славяне пазычылі гэту форму ў сваіх германскіх суседзей.

Горад Ліда, які мы паказваем на фота, ляжыць на скрыжаванні чыгунак з Варшавы да Масквы і з Вільні да Кіева. Тут усяго толькі 15 тысяч жыхароў, але ў гэтай мясцовасці, беднай на гарады, Ліда з’яўляецца адным з найбольш важных цэнтраў ганллю.

Навокал знаходзіцца адзін з самых этнаграфічна самабытных рэгіёнаў на Усходзе. Тут пасяленні беларусаў, палякаў і літоўцаў суіснуюць разам, паміж імі цяжка акрэсліць дакладныя межы. У самім горадзе пераважна жывуць габрэі.Недасведчанаму чалавеку цяжка разабрацца ва ўсіх гэтых народах. Ці чуў хто да вайны пра беларусаў – пра самы бедны і прыгнечаны славянскі народ? Ці чуў хто пра Літву нешта акром самой назвы?

Цяпер нашы салдаты гандлююцца за тавары, якія сяляне прывозяць на рынак у Лідзе. Гэты торг бывае даволі незвычайным, бо звычаі мелкага гандлю ва Ўсходняй Еўропе адрозніваюцца ад тых, да якіх мы прывыклі. Той, хто будзе ўважліва назіраць за людзьмі на літоўскім кірмашы, вернецца дамоў з карыснымі ведамі…”

Гэта караценькая зацемка – усяго толькі на разварот газеты, але праца братоў Хэкель у Лідзе не абмежавалася некалькімі фота. З матэр’ялаў калекцый вядома прынамсі некалькі дзясяткаў здымкаў, надрукаваных паштоўкамі ў Берліне. Яны былі часткай вялікай серыі ваеннага часу, што браты паспелі зрабіць на Усходнім фронце. “Лідскія” сюжэты трапляюць у інтэрвал прыблізна 790-830, няхай і не ўсе выдаўцы картак пазначалі адпаведныя нумары.

№796 "Сяляне выпраўляюцца на Лідскі кірмаш", выдавецтва Георга Шцільке. Калекцыя "Палявой пошты"

№797 "Габрэі-ваданосы на вуліцах Ліды". Калекцыя Уладзіміра Багданава.

№823 "Сяляне на Рынку"

№823, тагачасны варыянт у колеры, выдавецтва "Stengel&Co". Калекцыя "Палявой пошты"

“Беларуская” частка архіву братоў Хэкель заслугоўвае больш увагі і адпаведнага даследвання, што добра бачна на лідскіх сюжэтах. На здымках цікава не толькі этнаграфія – сяляне, іх адзенне, гаспадарчы рыштунак, але таксама можна заўважыць шмат прыкладаў страчанай гарадской архітэктуры. На жаль, вельмі прыгожая і адметная Рыначная плошча ў Лідзе была ўшчэнт зруйнавана падчас нямецкіх бамбардыровак ужо ў наступную вайну.

Сабраўшы калекцыю старых здымкаў і паштовак, мы зможам лепш уявіць, якім быў той страчаны горад у самым пачатку ХХ стагоддзя.

*ад нямецкага “rinc” – кола, плошча.

Крыніцы:

1) Das Illustrierte Blatt #12, 19.03.1916

2) https://de.wikipedia.org/wiki/Gebr%C3%BCder_Haeckel

Дзякуй за ўвагу!

🤝 Больш старых беларускіх паштовак і гісторый пра іх вы знойдзеце ў сац.сетках Палявой Пошты, калі ласка, спасылайцеся на іх, калі карыстаеце тэкст ці відарысы з гэтага артыкула.

❤️ Падзякаваць аўтару можна кубачкам кавы :)
https://www.buymeacoffee.com/poshtabel

Нароты. Паштоўкі зніклай вёскі.
Краявід вёскі, малюнак Вальтэра Штарке. Паштоўка з калекцыі Уладзіміра Багданава.

Нароты — колішняя вёска недалёк ад Смаргоні. У пісьмовых крыніцах вядома з пачатку ХVII стагоддзя як уладанне Зяновічаў, потым Радзівілаў. Сустракаецца таксама назва "Нараты".

Вёску можна пабачыць ў хроніках Першай сусветнай: бліжэй да канца 1915-ага тут замацавалася лінія фронта, ваяры абедзьвюх армій займалі навакольныя паселішчы і рыхтаваліся да абароны. Нараты апынуліся на нямецкім баку.

Смаргонь і Нароты на нямецкай мапе 1917-га года.

Гэты раён застаўся ў вайсковай гісторыі як месца вельмі жорсткіх, працяглых і крывавых баёў. Адтуль і прыказка: "Кто под Сморгонью не бывал, тот войны не видал".

Кайзераўскія войскі затрымаліся тут амаль на два з паловай гады, з тых часоў да нас дайшлі шматлікія фота і малюнкі з краявідамі мястэчка і ваколіц. На выявах, што рабілі нямецкія жаўнеры, можам пабачыць асобныя эпізоды з жыцця вёскі цягам доўгай акупацыі.

Асобна можна адзначыць серыю замалёвак Вальтэра Штарке. Ён служыў у 103-ім саксонскім пяхотным палку, што ваяваў пад Смаргонню, адлюстраваў пабачанае ў малюнках, што пазней былі выдадзены на паштоўках. Асобныя творы мастака друкаваліся таксама і ў папулярным штотыднёвіку "Іllustrierte Zeitung": да навін з Усходняга і Заходняга фронту абавязкова шлі ілюстрацыі з месца падзей.

Нароты, галоўная вуліца. Малюнак Вальтэра Штарке, калекцыя Уладзіміра Багданава.

Прыгожы малюнак, на якім бачым вартавога са зброяй у пачатку галоўнай вуліцы. Цяжка разгледзець што за вінтоўка, але пэўна карабін Маўзэра, які тады быў стандартным для нямецкай арміі. Калі павялічыць карцінку, на шыльдзе дома справа чытаецца "Naroty".

Вядомы яшчэ пара малюнкаў вёскі ад пакуль што неатрыбутаванага мастака. Пазнакі на паштоўках указваюць на трэцюю роту 103-га палка ландверу. Хто ведае, можа аўтары малюнкаў былі паміж сабой знаёмы. Абодва, дарэчы, друкавалі свае паштоўкі ў Дрэздэне.

Нароты, "Дом рамесніка", невядомы мастак.  Крыніца: "Палявая пошта", грамадскі набытак

Адваротны бок паштоўкі з пазнакай 3-яй роты 103 пяхотнага палка. Крыніца: "Палявая пошта", грамадскі набытак

"Казіно" у Наротах пасля выбуху вечарам 4 ліпеня 1916 года. Калекцыя Уладзіміра Багданава.

Акром маляваных, ёсць і фатаграфічныя выявы вёскі: цікавыя фотаздымкі на картках Германа Поя. Гэта яшчэ адно выдавецтва з Дрэздэна, што друкавала паштоўкі для жаўнераў родам з Саксоніі, што ваявалі пад Смаргонню.

"Нароты пасля абстрэлу 2 ліпеня 1916 года". Выдавец Hermann Poy, Дрэздэн. Калекцыя Уладзіміра Багданава.

"Дом ля дарогі ў Наротах", яшчэ адна паштоўка з серыі. Калекцыя Уладзіміра Багданава.

Таксама пра вёску захаваліся цікавыя сведчанні з тых часоў: тут была нават свая бібліятэка! Невялічкі фрагмент з успамінаў ніжэй:

"Ня ведаю, ці былі ў іншых падраздзяленнях свае бібліятэкі ў гады Першай сусветнай, але вельмі рана яна з'явілася ў брыгады графа фон Пфейля. Калі восенню 1915-га наступленне на Ўсходзе спынілася, і пачалася пазіцыённая вайна, капрал Бруно Танцман задумаў стварыць бібліятэку для сваёй брыгады, каб жаўнеры маглі адпачыць пасля працы ў акопах і баявых дзеянняў. Граф адразу зразумеў, наколькі гэта ідэя каштоўная, і памог Танцману яе рэалізаваць. Так, у студзені 1916-га, шмат пакункаў з кнігамі прыбыло на станцыю Солы, адкуль яны трапілі на фронт да 101-га і 103-га ландверных палкоў. Каталог бібліятэкі, які напачатку меў 2000 тамоў, з часам павялічыўся ў два разы. Афіцэры і салдаты актыўна карысталіся бібліятэкай, на жаль, яе прыйшлося перавезьці, бо паступова ад вёскі Нараты не засталося аніводнага будынка..."

Бібліятэка ў Наротах, малюнак Поля Бётгэра. Архіў Уладзіміра Прыхача.

Падсумаванне

Перыяд 1915-1918 выдаўся надзвычайна цяжкім для Смаргонскага краю: першыя на Ўсходнім фронце газавыя атакі, безліч ахвяраў, спаленыя гарады і вёскі. Да апошніх можна залічыць і Нароты, якія былі ля самай перадавой — вёска была ўшчэнт зруйнавана падчас артылерыйскіх абстрэлаў. Пазней гэта месца страціла і сваю спрадвечную назву, трапіўшы у сумны спіс аб'ектаў, якія перайменавалі ў БССР у 1960-ых гадах.

Цяперашняя назва "Арахэўка" губляецца сярод падобных, больш прыдатных для садовых таварыстваў. Напамінаюць пра мінуўшчыну толькі рэшткі фартыфікацый, ды старыя фота і малюнкі. Каштоўнасць апошніх для гістарычнай памяці ўзрастае, бо толькі яны даюць пабачыць частку нашай краіны, якая знікла назаўсёды.

Крыніцы:

1) Архіў Уладзіміра Прыхача
2) Калекцыя Уладзіміра Багданава
3) "Переименованные населенные пункты Беларуси"
4) Archiwum Map WIG
5) Die Feldbücherei der Brigade Graf von Pfeil, стр.75
6) https://en.wikipedia.org/wiki/Illustrirte_Zeitung
7) https://www.guestrow-history.de/index.php/trau-schwab

Калі ласка, спасылайцеся на "Палявую пошту", калі карыстаеце здымкі ці тэкст з артыкула:
https://www.instagram.com/poshtabel/ ці https://t.me/poshtabel

Запрашаю падтрымаць праект "кубачкам кавы" на:
https://www.buymeacoffee.com/poshtabel
То паможа набываць рэдкія паштоўкі і фота, і пісаць цікавыя артыкулы па тэме :)
(дзякуй!❤️)

Менск на паштоўках Белсаюзфота, 1930-ыя
крыніца: калекцыя "Палявой пошты"

Сярод тысяч савецкіх паштовак з беларускімі гарадамі найбольш рэдкімі і цікавымі з’яўляюцца даваенныя карткі БССР. На іх можна пабачыць нашы гарады да разбурэнняў Другой сусветнай, уявіць тагачасны лад жыцця. На жаль, такіх паштовак захавалася мала, дый няшмат пра іх вядома.

Разам з  “Беларускі Піонэр” шукаем гэтыя карткі, спрабуем пра іх пісаць, ствараць уласны каталог, ды трошкі расказваць. У гэтым допісе паглядзім на Менск 30-ых гадоў на паштоўках “Белсаюзфота”!

Трошкі з гісторыі

Трэст “Саюзфота”  – усесаюзнае аб’яднанне па цэнтралізаванаму выпуску фотаілюстрацый для часопісаў, журналаў ды іншых спажыўцоў фотаінфармацыі. Арганізацыя была створана ў 1931 г. каб падвысіць эфектыўнасць дзяржагітацыі і прапаганды. Па выніку атрымаўся адзіны на ўсю краіну фотаканцэрн, які меў лакальныя філіі ў саюзных рэспубліках, у нашай краіне – “Белсаюзфота”

Паштоўкі

Паштоўкі рабілі паводле здымкаў мясцовых фотакарэспандэнтаў. Агулам, у сярэдзіне 30-ых такіх у "Саюзфота" было ўжо больш за тысячу. Вядома, што за кожны прыняты негатыў фотакоры СФ атрымлівалі ад 4 да 10 рублёў, пазьней грашовыя ўзнагароды замянілі на таварныя.

З наяўных матэр'ялаў ведаем прозвішчы пяці супрацоўнікаў беларускай філіі: нехта Грын, Лупейка, Казловіч, Папоў і Шышко. Паглядзім на іх фота:

№1 Гасцініца "Еўропа"

крыніца: калекцыя Нацыянальнага Гістарычнага Музея

“Еўропа” – найбуйнейшая гасцініца дарэвалюцыйнага Мінска і пасля рэвалюцыі выконвала свае функцыі. На паштоўцы цікава тое, што тут пададзена старая, але, відаць, папулярная ў народзе назва гасцініцы, хаця афіцыйна ў тыя часы яна называлася “Цэнтральная гасцініца Менкамгасу”

№2 Дом Саветаў

крыніца: калекцыя НГМ

Першы дом Саветаў – жылы дом для наменклатурнай эліты БССР. Ён размясціўся ў былым даходным доме Абрампальскага па вуліцы Савецкай і дагэтуль мае такі ж адрас, нягледзячы на тое, што з пачатку 1930-х гадоў, калі быў зроблены здымак, наваколле дома кардынальна змянілася: вузенькая Савецкая з трамвайнымі шляхамі пасярэдзіне ў гэтым месцы пашырылася да адной з найбуйнешых плошчаў у Еўропе - плошчы Незалежнасці.

Да рэвалюцыі гэта была па сутнасці ўскраіна горада, але, пасля пабудовы ўніверсітэцкага гарадка БДУ і Дома Урада, менавіта тут пачаў фармавацца новы цэнтр сталіцы.

№3 Вуліца Савецкая

крыніца: калекцыя НГМ

На старых паштоўках можам пабачыць, як выглядаў трамвай у даваенным Менску. Сістэма электрычнага трамвая ў Менску была адкрыта 13 кастрычніка 1929 года. Вагоны, як і для іншых гарадоў СССР, рабілі на заводзе у Мыцішчах.Тыя мадэлі Х, потым сцэпка Х і М былі не надта камфортнымі: як успаміналі тагачасныя супрацоўнікі, падчас паездкі трамвай дужа грукатаў, яго трэсла з боку ў бок.

Тым не менш, ён спраўна выконваў сваю функцыю. Так, паводле даследчыкаў, у 1930 годзе трамваем скарысталася 11 мільёнаў пасажыраў, а праз пару год, з адкрыццём новых ліній — ужо 22 мільёна!

№4 Чыгуначны вакзал

крыніца: архіў wikimedia.commons

Віленскі (Лібава-Роменскі) вакзал — назва аднаго з двух вакзалаў у сталіцы ў 1871—1928 гадах. З 1928 — Менскі чыгуначны вакзал.

У 1919—1920 будынак быў моцна пашкоджаны пад час польскай акупацыі Менска. У рэканструкцыю 1920—1925 над часткай будынка надбудаваны другі паверх, дзе размясціліся адміністрацыя і памяшканні для адпачынку.

№5 Дом Урада

крыніца: архіў аўкцыёна delcampe.net

Перліна міжваеннай архітэктуры. Вялізарны будынак архітэктара Іосіфа Лангбарда ўзводзіўся ў 1929-1934 гады і дагэтуль з’яўляецца самым вялікім адміністрацыйным збудаваннем у Беларусі па ўнутранай плошчы.

Цікава, што большасць здымкаў Дома Урада ў 1930-я гады была зроблена з даху галоўнага корпуса БДУ, які стаяў на супрацьлеглым баку Савецкай вуліцы. Цяпер той стары корпус, які яшчэ да вайны быў перададзены Педагагічнаму інстытуту, схаваны за новай высоткай БДПУ.

№6 "Дом Чырвонай Арміі"

крыніца: архіў аўкцыёна delcampe.net

Яшчэ адзін твор архітэктара Іосіфа Лангбарда. Ён з’явіўся на месцы дарэвалюцыйнага Архірэйскага падвор’я, дарэчы, некаторыя яго часткі ўключылі ў аб'ём новага будынка.

Адна з легендаў кажа, што архітэктар планаваў, каб парадны ўваход у Дом афіцэраў быў з боку Свіслачы (супрацьлеглы бок ад выяўленага на фота) і спраектаваў там вялікую парадную лесвіцу, але пры наступных разбудовах горада той бок аказаўся схаваны за новымі дамамі і цяпер каб пабачыць тую лесвіцу трэба абыходзіць дом з двара.

№7 Парк Горкага

крыніца: архіў аукцыёна ay.by

Гарадскі парк на гэтым месцы быў афіцыйна адкрыты яшчэ ў 1805 годзе. У 1920-я гады ён меў назву “Сад профінтэрн”, а імя Горкага яму прысвоілі ў 1936 годзе. На паштоўцы бачна трыбуны паркавага велатрэку, якія знаходзіліся прыкладна там, дзе зараз лядовая арэна ХК “Юнасць”.

№8 "Новы Менск"

крыніца: крыніца: калекцыя "Палявой пошты"

Паштоўка-калаж складаецца са здымкаў, якія мы ўжо разгледзелі + "Палац Піонэраў", які, вельмі верагодна, існуе асобнай паштоўкай. Арыгінал пакуль не бачылі, але авансам можам занесьці яго ў нашу падборку.

№9 "Палац Піянераў і Акцябрат імя тав.Гікало"

Быў адкрыты 29 верасня 1936 года на скрыжаванні вуліц Кірава і Энгельса. Над яго праектам працавалі вядомыя архітэктары Аляксандр Воінаў і Уладзімір Вараксін. У штаце установы працавалі больш 100 чалавек, дзеці маглі наведваць шматлікія кружкі і секцыі.

Цікава, што першапачаткова гэта мусіў быць клуб будаўнікоў у стылі канструктывізму. Але тады будынак не быў завершаны і некалькі гадоў стаяў недабудам. Да яго вярнуліся ў 1935, калі парадыгма архітэктурных стыляў у СССР змянілася і просты па форме будынак архітэктары перарабілі ў стылі пышнага неакласіцызма.

Палац быў пашкоджаны у гады Другой Сусветнай, адноўлены ў пасьляваенны час. Цяпер тут Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасьці для дзяцей і моладзі.

Такім чынам, нам атрымалася знайсьці каля дзясятка картак выдавецтва "Белсаюзфота". Цяжка назваць гэтыя экзэмпляры адной серыяй: можна заўважыць розныя шрыфты пры афармленні, друкавалі іх таксама ў розны час, паводле здымкаў розных фатографаў, неаднолькавым тыражом. Пэўна, у рэдакцыі адбіралі найбольш удалыя негатывы і выпускалі як паштоўкі па-асобку. На жаль, адваротны бок усіх паштовак абсалютна пусты, нават не разлінеены пад адрас, ня знойдзеш і дадатковых зьвестак ад выдавецтва пра дакладны час друку.

А ўсё ж гэта прыгожыя і адметныя паштоўкі, "дакументы эпохі", якія засьведчылі дасягненні сталічнага горадабудаўніцтва ў міжваенны час. Да таго ж, аформленыя па-беларуску, дзе яшчэ можна пабачыць спрадвечную назву горада ва афіцыяльным ужытку. Малы наклад робіць гэтыя карткі рэдкімі і дарагімі, і на сённяшні дзень іх можна лічыць "разынкай" любой філакартычнай калекцыі.

🙌 Дзякуй за ўвагу, спадарства ! Асобны дзякуй адміну канала "Беларускі Піонэр" за кансультацыі і матэр'ялы архіваў.

🤝 Больш старых беларускіх паштовак і гісторый пра іх вы знойдзеце ў сац.сетках Палявой Пошты, калі ласка, спасылайцеся на іх, калі карыстаеце тэкст ці відарысы з гэтага допіса.

❤️ Падтрымаць аўтара і праект запрашаю кубачкам кавы:
https://www.buymeacoffee.com/poshtabel

Мастакі забытай вайны. Kurt Arendt
Пажарная вежа на Pionerstrasse ў Баранавічах, 1916 г. (цяпер вул.Дзімітрава). Калекцыя Уладзіміра Багданава

Цікавай візуальнай крыніцай па гісторыі і этнаграфіі Беларусі з'яўляюцца маляваныя карткі часоў Першай сусветнай. Гэты тып паштовак вельмі адметны, бо на іх месцы і сюжэты, якія і да, і пасля вайны не карысталіся ўвагай нашых выдаўцоў. Сапраўды, навошта было менскаму фатографу ці віцебскаму мастаку ехаць за горад, каб занатоўваць сялянскія хаты – ды хто ў нас іх не бачыў?

У кайзераўскіх салдат была свая матывацыя. Няважна дзе служыш: у горадзе, мястэчку, ці на вёсцы – дамоў пісаць усім трэба, а яшчэ лепш, калі можна паказаць, у якім дзіўным краі ты апынуўся. Адтуль і сотні, тысячы цікавых сцэнак з розных куткоў Беларусі на паштоўках. Сярод тых мастакоў было шмат аматараў, як, напрыклад, Эрнст Шэльман, пра якога быў мінулы допіс.

Гэтым разам прыгадаем іншага чалавека, для якога мастацтва было ўжо прафесіяй. Курт Герхард Арэндт вучыўся ў мастацкай школе ў Брэслаў (цяпер Уроцлаў, Польшча), з пачаткам вайны быў прызваны ў войска і неўзабаве трапіў на Усходні фронт. Лёс закінуў яго ў Баранавічы, дзё ён атрымаў пасаду ілюстратара ў мясцовай газеце: Deutsche Kriegs-zeitung von Baranowitschi.

Перадавіца газеты, першы нумар за 1916 год.

У газеце можна было пачытаць навіны з Германіі, але большая частка матэр’ялу была прысвечана мясцовым падзеям, да якіх падаваліся адпаведныя здымкі і малюнкі. Думаецца, за час службы Арэндт пасьпеў добра вывучыць Баранавічы і раён: на ягоных працах не толькі горад, але і ваколіцы: Шчара, Новая Мыш, Сталовічы, Мышанка... Першы малюнак аўтара сустракаецца ў газеце ў лютым 1916-га года:

"Нямецкія патрулі на р.Шчара" Скрыншот з №15 газеты, люты 1916-га года.

Пазней па ім выдалі асобную паштоўку:

Калекцыя Яўгена Крукоўскага

Потым гэты шлях прасочваецца і далей: публікацыя ў газеце – выпуск паштоўкі. Плённая праца давала магчымасць рэгулярна друкаваць карткі ў баранавіцкім выдавецтве газеты.

"Вуліца ў Новай Мышы, 1917 год".  Калекцыя Яўгена Крукоўскага.

Як зразумець, ці маюць гэтыя творы нейкую вартасць, наколькі прафесійна яны выкананы? Сваім бачаннем падзяліўся Сяргей Харэўскі, беларускі культуролаг і мастацтвазнаўца:

“Паштоўкі, вырабленыя паводле малюнкаў Курта Арэндта вылучаюцца сярод іншых большым узроўнем прафэсіяналізму, што выяўляецца праз кампазыцыйныя рашэнні як фрагэмэнтаў пейзажу так і жанравых сцэнаў, упэўненыя спрактыкаваныя абрысы галоўных элементаў, што нагадваюць пра тагачасны стыль мадэрн".

Вуліца ў Баранавічах, 1916 г. Калекцыя Яўгена Крукоўскага.

"Асабліва відавочна, што аўтар меў грунтоўную мастацкую падрыхтоўку, у шматфігурных сцэнах, або ў складаных па пабудове элементах архітэктурных краявідаў".

"Уваход у кіно, Баранавічы, 1916 г." Калекцыя Яўгена Крукоўскага.

"Жанравыя карцінкі Курта Арэндта з побыту нямецкіх вайскоўцаў у беларускай правінцыі ўяўялюць сёння ня толькі дакумэнтальную, але пэўную мастацкую каштоўнасць. Некаторыя з іх маюць кароткія дасціпныя подпісы, што прадстаўляюць большасць персанажаў у гумарыстычным, часам з’едлівым, тоне.

"У чайной" Баранавічы, 1916 г. Калекцыя Уладзіміра Багданава

"Ля пральні", Баранавічы, 1916 г. Калекцыя аўтара. https://t.me/poshtabel

Адметна, што тэкст на гэтых картках зроблены на ідыш, а не на нямецкай. Без ведання кантэкста цяжка зразумець дакладны сэнс напісанага, але відавочна, што мастак кепікі строіў з тутэйшых габрэяў.

Для мясцовых краязнаўцаў цікавасць уяўляюць замалёўкі баранавіцкіх вуліц: Kaiser-Wilhelmstrasse, Bismarkstrasse, ды іншыя. Канешне, у іх цяжка пазнаць цяперашнія Чырвонаармейскую, Горкага, бо ад таго старога мястэчка амаль нічога не засталося.

вуліца Кайзера Вільгельма, 1916 г. Цяпер вуліца Горкага. Калекцыя Яўгена Крукоўскага.

вуліца Бісмарка, 1916 г. Цяпер вуліца Чырвонаармейская. Калекцыя Яўгена Крукоўскага.

Падсумаванне

Пасля вайны Курт Арэндт застаўся ў прафесіі: працаваў настаўнікам малявання, быў сябрам мастацкіх аб’яднанняў у Нямеччыне. Засталося багата ягоных малюнкаў і гравюраў на пейзажныя і сацыяльныя тэмы, а таксама выяваў помнікаў з ваколіц колішняга Райхэнбаху (цяпер г.Дзяржонеў, Польшча) – малой радзімы мастака.

Але пачатак творчага шляху Курта Арэндта назаўжды застаўся знітаваны з ягоным побытам у Беларусі. Гэту старонку біяграфіі нельга ацэньваць станоўча – усё ж ён, як і ягоныя калегі, быў акупантам. Тым не меньш, такую працу: дзясяткі сюжэтаў з Баранавіцкага краю пачатку ХХ стагоддзя не варта адкідаць – з яе яшчэ могуць карыстаць даследнікі нашай гісторыі.

Дзякуй за ўвагу! Асобная падзяка за кансультацыі і матэр'ялы калекцый Яўгену Крукоўскаму, Уладзіміру Багданаву і Сяргею Харэўскаму.

Таксама дзякуй Фрыдману Швэнцэру і Анэліі Крэйн за лінгвістычныя заўвагі па ідыш/нямецкай.

Запрашаю на старонку "Палявой пошты" ў тэлеграме ці інстаграме. Калі ласка, спасылайцеся на гэтыя сац.сеткі, калі карыстаеце матэр'ялы з артыкула.

Калі вам падабаюцца такія допісы, калі ласка, падтрымайце аўтара падпіскай на платформе:

🤝 https://www.patreon.com/poshtabel
ці
☕️ https://buymeacoffee.com/poshtabel

Архіў рубрыкі "Мастакі забытай вайны":

№1. Ernst Schellmann

Гомель на паштоўках 1930-ых гадоў.
Разам з каналам “Беларускі піонэр” працягваем шукаць раннія паштоўкі БССР. Яны ня толькі рэдкія, але і цікавыя праз тое, што на іх адлюстравана: горадабудаўніцтва ва ўсходняй Беларусі, узоры новай на той час архітэктуры, жыццё ў нашым краі да вайны.

У першым допісе мы сабралі некаторыя карткі “Саюзфота” з выявамі даваеннага Менску.

💌 Гэтым разам паглядзім стары Гомель на паштоўках “Ізогіз”.

Трохі з гісторыі

“ИЗОГИЗ” (Государственное издательтсво изобразительного искусства) - спецыяльнае выдавецтва, якое друкавала кнігі, плакаты, вучэбную літаратуру, паштовыя карткі ды іншыя рэчы мастацкай тэматыкі на патрэбы дзяржпрапаганды.

На іх прадукцыі можна сустрэць фірмовы лагатып, які ў 1930-ых выглядаў вось так:

Паштоўкі

На адной з серый паштовак выдавецтва можна пабачыць наш Гомель 30-ых гадоў. Усе карткі пранумераваны, адчуваецца, што выяву для першай выбралі сымвалічна. Знаёмства з горадам пачынаецца з вакзала! 🚂

№1 "Вазкал"

крыніца: фонд ГМИЛ (Государственный музей истории Ленинграда)

Чыгуначны вакзал, выяўлены на фота, быў пабудаваны ў 1890-я гады, такім ён прастаяў амаль да пачатку Другой сусветнай. Перад самай вайной пачалася маштабная рэканструкцыя будынка, на узор падобнай рэканструкцыі ў Мінску, дзе перабудаваны вакзал быў адчынены ў 1940 годзе. Але гомельскі да пачатку вайны перабудаваць не паспелі, цягам ваенных дзеянняў будынак быў моцна пашкоджаны. Аднаўленне і рэканструкцыю вакзала завяршылі ўжо пасля вайны, у 1948 годзе.

крыніца: фонд ГМИЛ (Государственный музей истории Ленинграда)

Картка не прайшла пошту, але адваротны бок гэтай серыі сам па сабе даволі інфарматыўны. Прыцягвае ўвагу надпіс “POŜTA KARTO” на мове эсперанта.

У 1925-ым “Народны камісарыят пошты і тэлеграфа” вызнаў эсперанта як мову міжнародных паштовых зносін. Агулам, да пачатку 30-ых гэта штучная мова карысталася вялікай папулярнасьцю ў СССР: яе вывучалі ў Чырвонай Арміі, на ёй выдаваліся газеты, кнігі і часопісы, праводзіліся радыёканцэрты.

З разгортваннем сталінскіх рэпрэсій, увага да эсперанта змянілася са станоўчай да негатыўнай, мова набыла статус “шпіёнскай”.

№ 2 “Дом Саветаў”

крыніца: калекцыя "Палявой пошты"  https://t.me/poshtabel

Выканкам размясціўся ў будынку дарэвалюцыйнага гатэля “Савой” — перліне стыля мадэрн ад знакамітага гомельскага архітэктара Станіслава Шабунеўскага.

Станіслаў Шабунеўскі (1868-1937 гг), аўтар значанай часткі забудовы Гомеля.

Дом быў пабудаваны ў 1912 годзе па заказе купцоў Шановічаў на рагу цяперашніх вуліц Савецкай і Камунараў. Да Першай сусветнай вайны тут размяшчаліся таксама цырульня, сінематограф і шмат магазінаў на 1-ым паверсе.

У 1919-ым гатэль стаў цэнтрам падзей Стракапытаўскага антысавецкага мяцежа, пра які потым знялі фільм з адпаведнай назвай — "Гатэль “Савой”.

Камяніца моцна пацярпела ў Другую сусветную, пасля вайны яе вырашылі не аднаўляць і пабудавалі на гэтым месцы новы ўнівермаг. Захавалася толькі частка старога будынка з кіназалам — там у 1948 годзе быў адчынены кінатэатр, які працуе і цяпер.

крыніца: калекцыя "Палявой пошты"  https://t.me/poshtabel

Сярод выдавецкіх пазнак на адваротным баку чапляе ўвагу экзатычны надпіс “Meццо-тинто”. Назва паходзіць ад спецыяльнай тэхнікі глыбокага друку. ( ад італьянскага “mezzo — сярэдні, tinto — пафарбаваны”). Для выявы бралі чорны фон, і праз розную градацыю светлых мясцін атрымлівалі неабходную карцінку. Такі эффект выглядаў па-свойму прыгожа, але якасць саміх паштовак не надта высокая, таму зараз на іх цяжка разгледзець дробныя дэталі на сканах.

№ 3 "Вуліца Савецкая"

крыніца: фонд ГМИЛ (Государственный музей истории Ленинграда)

Фотаздымак зроблены недалёка ад былога гатэля “Савой” — на заднім плане бачны купал былога Руска-Азіяцкага банка, пабудаванага ў 1912 годзе паводле праекта Оскара Мунца.

Будынак, у адрозненні ад гатэля “Савой”, цалкам захаваўся і цяпер у ім размяшчаецца аддзяленне Нацыянальнага банка Беларусі.

крыніца: фонд ГМИЛ (Государственный музей истории Ленинграда)

Цікава на старых паштоўках знаходзіць пазнакі калекцыянераў, часам, даволі вядомых у свой час людзей. Напрыклад, на гэтым экзэмпляры можна пабачыць штамп  Н.С.Тагрына.

Мікалай Спірыдонавіч быў заўзятым калекцыянерам, які за жыццё сабраў больш за 600 тысяч (!!!) паштовак. Гэта дакладна самая вялікая калекцыя ў СССР, і магчыма, у свеце. На кожным экзэмпляры прастаўлены ініцыялы і год занясення ў асабісты каталог. Вельмі рэдка, але бывае ў продажы сустракаюцца карткі з ягонай пазнакай.

Па смерці Тагрына, ягоны архіў перадалі ў Дзяржаўны музей гісторыі Ленінграда.

№ 4 "Дом ЖАКТа"

крыніца: фонд ГМИЛ (Государственный музей истории Ленинграда)

Гэта ўзор сучаснай (на момант друку паштоўкі) архітэктуры савецкага Гомеля, пабудаваны паводле праекта ўсё таго ж Станіслава Шабунеўскага ў 1927 годзе.

Сваю народную назву —  "шэры дом", будынак атрымаў з-за шэрай тынкоўкі ў якую было дададзена бітае шкло, што вылучала дом на фоне звычайных цагляных пабудоў навокал. Падобны прыём быў скарыстаны пры пабудове бібліятэкі імя Леніна ў Менску на пачатку 1930-ых.

крыніца: фонд ГМИЛ (Государственный музей истории Ленинграда)

Для даведкі: ЖАКТ (Жилищно арендное кооперативное товарищество) — да 1937 г. адмысловая форма таварыства, якое арэндавала нерухомасць і потым давала жылую плошчу ў карыстанне сваім пайшчыкам.

№7 “Добрушская папяровая фабрыка"

крыніца: https://commons.wikimedia.org/wiki/Category:Dobru%C5%A1

Няхай намінальна серыя прысвечана Гомелю, на асобных картках сустракаюцца іншыя важныя, на погляд выдаўца, месцы ў Гомельскім раёне.

Так, напрыклад, на паштоўку пад нумарам 7 трапіла Добрушская папяровая фабрыка — адзін са старэйшых прамысловых абъектаў у Беларусі. Была закладзена гомельскім князем Паскевічам у 1870-ым годзе, дагэтуль у Добрушы захаваліся фабрычныя карпусы з тых часоў.

З прыходам савецкай улады фабрыка была нацыяналізавана і атрымала назву “Герой працы”. Была вядомая выпускам сшыткаў, якія можна было пабачыць не толькі ў школах БССР, але і ў іншых савецкіх рэспубліках.

№9 “Хлебазавод”

крыніца: фонд ГМИЛ (Государственный музей истории Ленинграда)

Новы корпус гомельскага хлебазавода, узведзены ў 1929 годзе, таксама праца архітэктара Станіслава Шабунеўскага.

Утылітарны прамысловы будынак захаваўся да нашага часу амаль без зменаў, але пабачыць яго цяжка — ён знаходзіцца ўнутры дваравой тэрыторыі на рагу вуліцы Інтэрнацыянальнай і праспекта Леніна.

№11 “Пляж на рацы Сож”

крыніца: інтэрнэт-аукцыён meshok.net

У 1920-я і 1930-я гады пляжны адпачынак карыстаўся вялікай папулярнасцю ў БССР.

Празмернае імкненне тагачаснай моладзі да прыняцця сонечных і вадзяных ванн знайшло адлюстраванне ў творчасці беларускага пісьменніка Андрэя Мрыя. У яго рамане “Запіскі Самсона Самасуя” была паказана ў жартаўлівай форме таварыства прыхільнікаў сонца, паветра й вады “Шапялёўская Асацыяцыя Чырвонаскурых”, якую арганізаваў галоўны герой кнігі, каб адвільваць ад асноўнай працы :)

Падсумаванне

Карткі выдавецтва "ІЗОГІЗ" з'яўляюцца цікавай крыніцай па гісторыі беларускіх гарадоў у міжваенны перыяд. На жаль, гэтыя "дакументы эпохі" маладаступныя не толькі для шырокай публікі, але нават для даследчыкаў — тыраж Гомельскай серыі ў 10.000 асобнікаў робіць паштоўкі даволі рэдкімі, праз без малага стагоддзе іх ужо цяжка адшукаць.

Пакуль што застаецца невядомым і дакладны час іх друку, бо наяўныя экзэмпляры з фондаў і калекцый не прайшлі пошту. Нешматлікія карткі серыі, якія можна сустрэць на міжнародных аукцыёнах, маюць пазнакі 1932 года. Такія меткі зробленыя ад рукі, што не дадае пэўнасці ў гэтым пытанні.

Камплект складаўся, меркавана, з 12 картак, з якіх нам атрымалася знайсьці і апісаць 7 экзэмпляраў. На гэтым пошукі не спыняюцца, спадзяемся, у тым ліку з вашай падтрымкай атрымаецца знайсці і астатнія :)

Дзякуем за ўвагу! Падтрымаць аўтараў можна падпіскай ды падабайкамі:

"Палявая пошта"
- https://www.instagram.com/poshtabel/
- https://t.me/poshtabel

"Беларускі піонэр"
- https://t.me/belaruskipioner

🤝 Калі ласка, спасылайцеся на гэты допіс, калі карыстаеце фота ці тэкст з яго :)

Архіў рубрыкі "Паштоўкі БССР":

№1 "Даваенны Менск на паштоўках "Саюзфота"