Urban Hrodna

Што можна зрабіць з Домам быту ў Гродне: некалькі замежных прыкладаў адаптацыі архітэктуры мадэрнізму
Рэканструкцыя Дома быту ў Гродне падзяліла гродзенцаў. Нехта лічыць, што першапачаткова псеўдагістарычны праект Станіслава Сямашкі гэта прыгожа. Іншыя жадаюць захаваць будынак у стылі савецкага мадэрнізму без зменш. Трэція хацелі б наогул яго знесці.

Мы вырашылі паглядзець, што ў іншых краінах робяць з падобнымі будынкамі. І знайшлі цікавыя прыклады працы архітэктурнага бюро Tchoban Voss Architekten у Берліне, Гамбургу і Санкт-Пецярбургу.

Мы не кажам, што вось так трэба рабіць у Гродне - проста паказваем, як па-рознаму можна адаптаваць стары будынак эпохі мадэрнізму.

Будынкі з гэтых прыкладаў - амаль аднагодкі гродзенскага Дома быту, які пабудавалі ў 1971 годзе.

Як пасляваенны мадэрнізм рэканструявалі ў Германіі і Расіі – і ці можна так паступіць з Домам быту

У 2021 годзе ў берлінскай галерэі AEDES паказалі восем рэалізаваных праектаў рэканструкцыі пабудоў у стылі пасляваеннага мадэрнізму. Будынкі шмат у чым паўтаралі лёс гродзенскага Дома быту: закон дазваляў іх знесці, але архітэктары вырашылі захаваць канструктыўную аснову.

Офісны будынак на плошчы Эрнста Ройтэра, 6 у Берліне

Яго пабудавалі ў 1973-74 гг. Падчас рэканструкцыі вырашылі нічога прынцыпова не перарабляць. Ён проста выглядае так, нібы яго памылі. Захаваліся стужачныя вокны – падобныя да вокнаў гродзенскага Дома быту. У іх прыгожа адлюстроўваецца навакольны горад.

Гродзенскі будынак можна таксама “адмыць”. Тады стануць бачнымі ўсе перавалі граматнай мадэрнісцкай архітэктуры і яе асаблівая прыгажосць. Дом быту будзе выглядаць як новы!

Будынак да рэканструкцыі

Будынак пасля рэканструкцыі (працы скончыліся ў чэрвені 2020 года)

Офісны будынак па адрасе Блісерштрасэ, 5 у Берліне

Яго пабудавалі ў 1971 годзе. Падчас рэканструкцыі яго вырашылі дасканала змяніць, але ў стылі суседніх мадэрнісцкіх будынкаў той жа эпохі.

Пачаткова будынак выглядаў вельмі грувасткім і цяжкім, а суседнія пабудовы тых жа 1970-х выглядалі адчувальна больш вытанчанымі за кошт буйнейшых вокнаў і галерэй на тонкіх калонах на першых паверхах. Таму будынак змянілі, хоць і захавалі стыль эпохі.

У выніку ён атрымаўся яшчэ лепш упісаным у асяроддзе. Гродзенскі Дом быту не мае суседзяў у такім жа стылі, таму такі падыход у нас немагчымы.

Будынак да рэканструкцыі

Будынак пасля рэканструкцыі 2017-2020 гадоў

Былая фабрыка тэкстылю ў Берліне

Фабрыку пабудавалі ў 1966 годзе і аднойчы ўжо рэканструявалі пад офісы: тады з'явіліся шклопакеты і тынкоўка тыпу «шуба». Наступная рэканструкцыя была рэалізавана ў 2013–2014 гадах.

Паколькі ніякага ўплывовага архітэктурнага атачэння будынак не мае, архітэктары пайшлі шляхам праяўлення ўнутранага тэматычнага кантэксту. Яны ўспомнілі першасную функцыю будынка і ператварылі фасад, пры дапамозе алюмініевых панэляў з малюнкам, у падабенства перапляцення разнастайных нітак. Будынак пачаў нагадваць гіганцкі ткацкі станок. Будынак пачаў выглядаць зусім інакш, хаця ў ім толькі аднавілі дэкор фасада.

Былая ткацкая фабрыка да рэканструкцыі

Былая ткацкая фабрыка пасля рэканструкцыі

Для гродзенскага Дома быту гэта наўрад ці пасуе, хаця прыдумаць дэкор, звязаны з рамонтам вопраткі, цырульнямі і хімчысткамі, хіба што магчыма. Але гэта хутчэй ідэя для іншых гродзенскіх пост-прамысловых будынкаў, які чакаюць рэканструкцыі.

Былыя прамысловыя будынкі ў Пецярбургу

У Расіі тое ж архітэктурнае бюро прапанавала рэканструяваць мадэрнісцкія прамысловыя будынкі інакш. Там пакінулі каркасы, але зрабілі зусім новыя фасады і дабудавалі паверхі. Гэта ўжо бліжэй да падыходу Сямашкі, але ёсць нюанс – фасады засталіся строгімі, плоскімі і шклянымі, пенапластавую ляпніну не вешалі, а дэкор “пад даўніну” намаляваны на шкле метадам шаўкаграфіі.

Былы прамысловы будынак на Каменнавостраўскім праспекце ў Пецярбургу да рэканструкцыі

Пасля рэканструкцыі ён пераўтварыўся ў БЦ "Лангензіпен"

Былы прамысловы будынак на Каменнавостраўскім праспекце ў Пецярбургу нават па аб'ёмах і форме нагадваў гродзенскі Дом быту. З гродзенскім Домам быту былы цэх, а цяпер БЦ “Лангензіпен” радніць яшчэ і размяшчэнне – удалечыні ад вуліцы, за дрэвамі і іншымі будынкамі. Аднак праект 2006 года з яго "рамантызацыяй" і відавочным постмадэрніцскім спалучэннем эпох сёння выглядае ўжо не вельмі сучасна і модна.

Былая фабрыка "Расія" ў Пецярбургу

Пасля рэканструкцыі фабрыка пераўтварылася ў БЦ "Бенуа"

Будынак былой фабрыкі "Расія" цалкам зашклілі і на фасадзе намалявалі фрагменты прац піцерскага мастака Аляксандра Бенуа. Так мадэрніцскі будынак упісалі ў шырэйшы гістарычны кантэкст горада.

У Гродне ў падобным афармленні малюнкаў на шкле можна было б выкарыстоўваць матывы розных нацыянальнасцей – бо побач з Домам быту ў мінулым заўсёды была адна з пляцовак Фестывалю нацыянальных культур. Або намаляваць іншыя адметныя гродзенскія сімвалы.

Вось некалькі простых прыкладаў, што можна рабіць з архітэктурай мадэрнізму, калі яе можна знесці, але хочацца захаваць. Напішыце ў каментарыях, які з гэтых шляхоў вам спадабаўся найбольш?

Не толькі пластык: чаму дызайн гродзенскай транспартнай карткі — гэта ўпушчаная магчымасць (і як гэта выправіць)
Пераход да паўнавартаснай сістэмы электронных праязных у Гродне даўно чакалі. Але тэхналагічны прагрэс не прынёс чаканага камфорту, а візуальны кампанент расчараваў многіх. Многія гараджане ў сацыяльных сетках назвалі дызайн карткі «прымітыўным».

Але давайце капнем глыбей. Чаму невялікі кавалачак пластыку ў вашым кашальку — гэта не проста сродак аплаты праезду, а магутны элемент гарадскога брэнда? Як ён можа быць цікавы не толькі жыхарам Гродна, але і турыстам? І чаму Гродну варта вучыцца ў Тайбэя і Лондана?

Фрагмент прэзентацыі з сайта аўтобуснага парка. Аўтары канала Urban Hrodna не згодныя з тым, што напісана на гэтым слайдзе.

Гарадская візітоўка, якая заўсёды з табой

Для мясцовых жыхароў транспартная картка — гэта тое, што яны бачаць кожны дзень, калі дастаюць з кішэні. Але Гродна пазіцыянуе сябе як горад не толькі для мясцовых жыхароў, але і для турыстаў. І з гэтага пункту гледжання транспартная картка часта становіцца першым фізічным аб'ектам, які турыст набывае ў горадзе (калі ён знаходзіцца тут больш за адзін дзень і не прыехаў на сваёй машыне).

Добрая сучасная гарадская транспартная картка служыць тром мэтам:

Практычнае прызначэнне: Аплата праезду.

Імідж: Адлюстраванне ідэнтычнасці горада.

Сувенір: Памятны прадмет, які хочацца захаваць (або калекцыянаваць - калекцыянераў білетаў у свеце нямала).

Калі дызайн карты выглядае як выпадкова набраны тэкст на выпадковым фоне, здаецца, што горад кажа нам: «Нам усё роўна, галоўнае, каб працавала». Але Гродна — каралеўскі горад з багатай гісторыяй, які імкнецца захоўваць статус культурнай сталіцы. Яму не пасуе дызайн у стылі «праязны з 2000-х» (калі што, рэдактары Urban Hrodna любяць нулявыя і дзевяностыя, але тут такое параўнанне дарэчнае).

Тайбэеўскі феномен: паляванне на пластык

Давайце разгледзім досвед Азіі. Аўтар гэтага артыкула аднойчы наведаў Тайбэй (сталіцу Тайваня) і сутыкнуўся з феноменам EasyCard. Там транспартная картка — гэта амаль культ.

Тайванцы зразумелі, што «балванка» для чыпа можа быць любой. І яны пачалі актыўна гэта выкарыстоўваць. У выніку пластыкавыя праязныя з Тайваня сталі вядомыя ва ўсім свеце. І вось дзякуючы чаму:

Разнастайнасць: можна набыць картку з анімэ-персанажамі, традыцыйнымі малюнкамі, у высокатэхналагічным ці мінімалістычным стылі.

Форм-фактар: картка не абавязкова павінна быць прамавугольнай. EasyCards выпускаюцца ў выглядзе брэлкоў, фігурак ежы, анімэ-атрыбутыкі ці нават мініяцюрных бутэлек мясцовага піва.

Калекцыянаванне: Людзі мэтанакіравана шукаюць рэдкія дызайны. Турысты вязуць іх дадому ў якасці сувеніраў, пакідаючы грошы на рахунку (прамы прыбытак для транспартнай кампаніі!). Дарэчы, карткі выдаюць аўтаматы на станцыях метро рандомна — і рэдкая або вельмі прыгожая картка можа патрапіцца любому ў любы момант.

EasyCard з матывамі Тайбэя. Фота: taiwanobsessed.com

EasyCard-брэлок у выглядзе бутэлькі піва. Фота: taipeitimes.com

Дарагі сувенір - EasyCard у выглядзе покебола. Фота: hypebeast.com

У Гродне мы ўсё яшчэ спрачаемся наконт мовы на карце (што, вядома, вельмі важна) і малюнкаў, пакуль астатні свет атрымлівае выгаду ад разнастайнасці.

Прыклады, якія натхняюць

Калі Азія здаецца занадта яскравай для нашага рэгіёну, ёсць выдатныя прыклады з Еўропы, якія можна адаптаваць да нашага менталітэту:

Лондан (Oyster Card). Мінімалізм, пазнавальны лагатып метро, насычаны сіні колер. Перыядычна выпускаюцца лімітаваныя серыі (да юбілею каралевы, Алімпіяды), якія карыстаюцца попытам у калекцыянераў.

Кракаў (Karta Krakowska). Таксама стрыманы дызайн, у якім выкарыстоўваецца гарадскі лагатып (геаметрычны ўзор вуліц старога горада) і спрошчаная выява героя адной з гарадскіх легенд - так званага Лайконіка. Плюс карта мае шырокі дадатковы функцыянал - напрыклад, дазваляе танней плаціць за паркоўку аўто ў горадзе, ды і праезд у транспарце з ёй танней, чым пры звычайнай пакупцы квіткоў. А некалі раней па ёй можна было і гарадскія ровары бясплатна браць у карыстанне!

Амстэрдам (I amsterdam City Card). Турыстычная картка не толькі для паездак, але і для наведвання музеяў. Яркая, чырвоная, эфектная. Яна сама па сабе з’яўляецца рэкламай.

Розныя дызайны лонданскага праязнога, у тым ліку лімітаваныя і юбілейныя. Скрыншот сайта transitcards.xyz

Кракаўская Карта. Фота: krakow.pl

Як гэта паўтарыць у Гродне?

Натхніліся? Вось ідэі дызайну (і функцыяналу) для Гродна на аснове таго, што мы ўжо вывучылі ў іншых гарадах:

Лімітаваны тыраж з контурамі Каложы ці Фарнага касцёла ў мінімалістычнай графіцы

Выкарыстанне ў афармленні праязнога ўзораў гродзенскай брукаванкі або стылізаванай карты гістарычнага цэнтра. Або тых самых патэрнаў з Каложы, якія афіцыйна зацвердзілі яшчэ ў 2019, але так мала выкарыстоўваюць.

Турыстычная картка, якая спалучае паездкі на гарадскіх транспарце і бясплатны або па зніжанай цане ўваход у Стары і Новы замкі. Або картка гараджаніна з такой жа функцыяй — у рэшце рэшт, жыхароў Гродна таксама трэба заахвочваць наведваць гарадскія музеі.

Што не так з падыходам у Гродне?

Мяркуючы па выніках конкурсу на дызайн праязнога, праблема заключаецца не толькі ў дызайнеры, але і ў самой пастаноўцы задачы.

Адсутнасць брэндбука. Картка павінна працягваць візуальны стыль горада. На дадзены момант яна існуе ў вакууме. Тым часам візуальны стыль з узорам, заснаваным на маёлікавым аздабленні Каложскай царквы, быў прыняты больш за шэсць гадоў таму. І ён выкарыстоўваецца ў дызайне прыпынкаў грамадскага транспарту. Чаму б не выкарыстоўваць яго ў дызайне праязных картак?

Моўнае пытанне. Важна выкарыстоўваць беларускую мову. Гэта маркер нашай ідэнтычнасці. На працягу многіх гадоў аўтобусны парк і тралейбуснае дэпо ў Гродне друкавалі папяровыя талончыкі і праязныя білеты на беларускай мове. На транспарце прыпынкі абвяшчаліся на беларускай мове. Ігнараванне мовы робіць новую транспартную картку безаблічнай.

Адзіны дызайн для ўсіх. Спроба стварыць адзіны вобраз, які спадабаецца школьнікам, пенсіянерам і турыстам — гэта ўтапічна. Было б лепш запусціць некалькі розных дызайнаў, каб жыхары маглі прагаласаваць сваімі грашыма.

Як зрабіць лепш?

Сістэма працуе, карткі надрукаваныя. Але гэта не значыць, што нічога нельга змяніць. Пластыкавыя карткі губляюцца і зношваюцца, іх трэба перавыдаваць. Вось магчымая стратэгія развіцця для гродзенскіх пластыкавых праязных:

Увесці канцэпцыю «лімітаванай серыі». Можна пакінуць цяперашні «нудны» дызайн у якасці базавага. Але раз на квартал выпускаць серыю з працамі гродзенскіх мастакоў, фатографаў ці дызайнераў. Карткі з карцінамі Сільвановіча, Грыневіча, Шобы, Стратовіча, Забелінай і іншых разыходзіліся б як гарачыя піражкі!

Калабарацыі. Стварыць серыю сумесна з Гродзенскім заапаркам, футбольным і хакейным «Нёманам» або Фестывалем нацыянальных культур. Заўзятары і калекцыянеры купяць гэтыя карткі, нават калі ў іх ужо ёсць звычайныя. Тым больш «Гродна едзе на матч» або «Гродна едзе ў заапарк» гэта класныя жывыя слоганы! А «фестывальная» карта можа стаць рэдкасцю для калекцыянераў, бо фестываль праходзіць толькі раз на два гады. Кожны турыст захоча прывезці такую карту з сабой.

Гістарычная серыя. Гродна — горад з багатай гісторыяй. Гравюры Адэльгаўзера, акварэлі Орды, старыя фотаздымкі горада, стылізаваныя партрэты Баторыя ці Тызенгаўза глядзеліся б на транспартнай карце прэміяльна!

Конкурс для прафесіяналаў, а не для аматараў. Калі будзе абвешчаны новы тэндар ці конкурс дызайну, у склад журы павінны ўвайсці арт-дырэктары і дызайнеры, а не толькі чыноўнікі з дэпартамента транспарту. І не варта праводзіць народнае анлайн-галасаванне: гэта спрыяе накруткам галасоў і рэдка прыводзіць да перамогі найлепшых варыянтаў.

Гродзенская транспартная картка можа стаць стыльным аксэсуарам, які вы не пасаромеецеся дастаць з кішэні. Пакуль што гэта ўсяго толькі ўтылітарны кавалак пластыку з дрэнным дызайнам. Але ў горада ёсць усё неабходнае — гісторыя, таленавітыя мастакі і жыхары, якія любяць свой горад, — каб ператварыць транспартную картку ў невялікі шэдэўр.

Ніжэй - некалькі прымітыўных варыянтаў, якія аўтары канала Urban Hrodna зрабілі з дапамогай штучнага інтэлекту. Ідэя не ў тым, што гэта добры дызайн. Мэта - паказаць, куды можна рухацца сапраўдным дызайнерам, калі яны хочуць прасоўваць горад такім чынам.

Карта «Гродна едзе на матч» у калабарацыі з ХК «Нёман»

Карта «Гродна едзе ў заапарк» у калабарацыі з заапаркам

Карта «Фестывальная», якую можна выпускаць лімітаванай серыяй раз у два гады акурат пад фестываль

Што ўжо прапаноўвалі ў конкурсе і як гэта можа было б выкарыстаць?

Ніжэй - неідэальныя варыянты, якія ўдзельнічалі ў конкурсе і не перамаглі. Але ў кожным з іх была нейкая ідэя, якую можна было б, пры патрэбе, дапрацаваць.

Аўтар гэтага дызайну - адзін з нямногіх, хто ўспомніў, што ў 2019-м годзе ўлады Гродна зацвердзілі брэнд горада. Сярод іншага былі выбараныя менавіта гэтыя колеры і такі патэрн, які паўтарае дэкор Каложы. Дык чаму ж не выкарыстоўваць гэта?

Дызайнер Дзмітрый Гупенец зрабіў стаўку на мінімалізм, яркія колеры і абрысы вядомых гарадскіх будынкаў. Проста і эфектна!

Тут автор подумал и про лаконичность, и про возможность менять яркие цвета по желанию заказчика, и про узнаваемость: в декоре использована карта центра Гродно и вид на Фарный костел с улицы Маркса. Это очень известный ракурс, а троллейбусные линии в воздухе это как раз та деталь, которая намекает на тему транспорта.

Тут автор подумал и про лаконичность, и про возможность менять яркие цвета по желанию заказчика, и про узнаваемость: в декоре использована карта центра Гродно и вид на Фарный костел с улицы Маркса. Это очень известный ракурс, а троллейбусные линии в воздухе это как раз та деталь, которая намекает на тему транспорта.

Тут автор подумал и про лаконичность, и про возможность менять яркие цвета по желанию заказчика, и про узнаваемость: в декоре использована карта центра Гродно и вид на Фарный костел с улицы Маркса. Это очень известный ракурс, а троллейбусные линии в воздухе это как раз та деталь, которая намекает на тему транспорта.

А што вы думаеце пра магчымы дызайн транспартных картак Гродна ў будучыні? Пішыце ў каментарыях! Мы тым часам падрыхтуем чарговы матэрыял на гэтую тэму - але ўжо пра функцыянал карт: як можна яго пашырыць і якую яшчэ карысць такія карты могуць несці гараджанам і турыстам.