ЖЫБІНЦЯЙ

КРЫЎСКІЯ ГІМНЫ
У змроку апошніх вякоў мы адчувалі сябе прыгнечана. Страх затоены ў душах гуртаваўся ўсё мацней праз нашыя няўдачы. Незьлічоныя паразы зьнясілілі годнасьць і раструшчылі мячы, бо кожны раз, уздымаючы голаў, наш народ захлынаўся ў хвалях варожай навалы.

Крыўскія гімны, прасякнутыя тугою нябытнасьці волі, услаўлялі мужнасьць далёкага продка. Аднак, веліч Дзядоў непадымным цяжарам узгрувашчвалася на плечы нашчадкаў, якія, нягледзячы на адданасьць высакароднай справе змаганьня, атрымвалі найцяжэйшыя ўдары непазьбежнасьці. Пераможаныя хвізычна, але трывалыя духам, яны перадавалі запаветы сваім дзецям і ўнукам. Што праўда, нікому зь іх не было наканавана адужаць выпрабаваньні часу. Кожнае новае полымя ўздыму разгаралася зь неймаверным шаленствам і гэтак жа хутка гублялася ў надыходзячым цені. Доляй нам было адведзена дулець...

Зараз мы стаім перад разбуранымі мурамі летуценьняў, пранесеных праз стагодзьдзі, на скрыжаваньні сьцяжын, што вядуць да скону. На нашым шляху – попел зьнявечаных ідэяў і традыцый. Памяць пра былыя дні зьнікае, ці падмяняецца настойлівымі мантрамі здрайцаў. Страчаная веліч адбіваецца толькі ў шэпту састарэлых дубоў ды нямых прамовах курганоў.

Ці будзе запалены Зьніч новага адраджэньня? Ці не спарахнелі спадзевы ў сэрцах адданых сыноў? Ці адновіцца бляск у самотных вачох рамантыкаў? Ці ня згасьне зіхатлівая паходня пераемнасьці? Калі ж, нарэшце, пошчак капытоў абесьціць вяртаньне старажытных герояў? Калі карануе ды ўзвысіць нашую Радзіму лёс?

Падманлівы позірк у пустыя вочы нядэшлых можа ўпэўніць вас у безсэнсоўнасьці далейшага чыну. Іх вычварныя й беззьмястоўныя ўсьмешкі ў часы найбольшай скрухі не выклікаюць анічога акром пагарды, якая мяжуе зь нянавісьцю. Гэта самы паскудны танец на костках нашых продкаў, якіх мы ўзьнялі, як свой штандар веры ў неўміручасьць Бацькаўшчыны. На жаль, разам з гэтым мы ўзьнялі й нашыя найбольш пакутныя паразы. У выніку, харугвы, якія мусілі вынішчальным полымям нізрынуць ворагаў, распаўсюдзіўшы пераможны покліч, нясуць тыкеля ланцуг зьняволеньня нашага духу. Мы ўсё яшчэ не адпусьцілі нябожчыкаў, чый ціск так яскрава адчуваем. Не забывайцеся, што нацыю ратуе выключна апантаная воля да жыцьця, а не кайданы яшчэ не паглынуўшага вас тагасьвету! Вам варта забыцца на жальбу, што трушчыць вашыя сэрцы! У пакутах пра мінулае мы знойдзем толькі нашае ўласнае забвеньне.

Я не кажу, што мы мусім забыцца на продкаў. Наадварот, нашыя Дзяды, нягледзячы на свае няўдачы, запалілі жыцьцё нашчадкаў, а іх творчасьць ёсьць крыніцай натхненьня такога ж абсалютнага, як воля багоў. Я кажу пра тое, што памяць пра іх павінна быць мячом, а не кайданамі, молатам, але не кавадлам. Дух паразы ня быў і ня стане нашай традыцай!

Аддаючы пашану даўніне, мы імкнемся ня проста рэканструяваць яе веліч, ня проста стаць апошнім сном згасаньня раскалдаванага сьвету. Не! Мы прагнем усталяваць абсалютны парадак, у якую б цемень гэта нас не прывяло. Парадак не ўсходні, не эўрапейскі, але тутэйшы, таму што зайздросныя позіркі ў бок чужынскага – небясьпека яшчэ большая за цяжар неадгалошаных продкаў. Нам варта гэта разумець, каб новая адліга ня стала проста суцяшальным водарам, але разгарэлася сапраўднаю вясною новага адраджэньня. Адраджэньня глыбокага й усепаглынальнага, пераканаўчага й радыкальнага, бліскучага й непаўторнага. Такога, каб мы маглі ісьці на Дзяды не з маркотай і няспраўджанымі чаканьнямі, а з поўным адчуваньнем рытуальнага спакою. З пачуцьцём гонару ня толькі за іх учынкі, але й з уласнай адноўленай годнасьцю. Годнасьцю, якая ў развагах нашчадкаў стане нагодай для пераможных вайсковых маршаў, а не чарговымі сьпевамі горычы й сьлёз. Усе нашыя гімны – новым перамогам на грунце спрадвечных традыцый!

КАРОТКАЯ КРЫЎСКАЯ КАТЭХІЗМА
АЎТОР: ПАН ТРАЙДЗЕНЬ

1. Чым ёсць наша Вера?

Наша вера — балцкая паганская традыцыя (Друвіс, Совіца) у сваім крыўскім варыянце, успрынятая праз паганскі традыцыяналізм. Паганства — гэта традыцыяналізм, а традыцыяналізм — гэта паганства. У багаслоўі мы трымаемся абсалютнага апафатычнага манізму.

2. Чым ёсць жыццё і як яго трэба пражыць?

Свята шануй Родных Багоў і Продкаў, жыві па Сумленні й у ладзе з Прыродай [...]

Паслухмянага лёс вядзе, а непаслухмянага ташчыць.

Лепш дрэнна здзяйсняць сваё наканаванае, чым у чужым атрымаць поспех; шлях чужы — небяспечны, смерць прыняць на сваім шляху — гонар (БгҐ, 3.35)

Увесь сусвет — гэта толькі ежа і пажыральнік (БрАЎ, 14.6)

Усе, хто жыве, ёсць ахвяруючымі. Няма нікога, хто б не прыносіў ахвяры. Гэта цела створана для ахвяры, паўстае з ахвяры і змяняецца ў адпаведнасці з ахвярай.

Калі гэтыя ахвяра змяняецца з правільнага курса, то гэта вядзе да акіяна пакут. Цела — ахвярнае месца, чэрап — вогнішча, валасы — дровы, рот — ахвярнік, перыяд жыцця — перыяд ахвярапрынашэння" (ҐУ)

Грэх — «промах па мэце», любое адхіленьне ад «кірунку да мэты», гэта свайго роду нязграбнасьць, якая ўзнікла праз недахоп умення. Існуе рытуал жыцця, і ў яго выкананні важна каб усё зробленае было зроблена дакладна, у "лепшым выглядзе" (А. К. Кумарасвамі)

Сэнс жыцця — імкненне да гіпербарэйскага ідэала, ідэала Шклянай гары, калі казаць мовай балтакрыўскай традыцыі.

Мы і ўсё настолькі ёсць праўдзівымі, рэчаісным, наколькі суадносіцца з ідэалам Шклянай гары. Гэта той прынцап, аб якім пісаў Платон, і які Мірча Эліадэ вынайшаў як грунт традыцыйнага светапогляду

3. Якімі ёсць нашыя каштоўнасці?

Наша Вера (Druwis), наша Кроў (Krauja), наша Зямля (Zeme), нашы Прошчы.

Галоўнай дабрадзейнасцю ёсць вернасць, вернасць сабе і Друве.

4. Якой ёсць смерць і выйсцё?

[...] а калі шукаеш вышэйшага ведання — Спазнай Сябе

Непазбежна памрэ народжаны, непазбежна народзіцца памерлы; калі ж усё гэта няўхільна — то навошта твае шкадаванні? (БгҐ, 2.27)

Ёсць два шляхі, паўднёвы і паўночны. Тыя, хто прыносіць ахвяры, робяць дабро і выконваюць абрады атрымліваюць Месяц як свой будучы свет і вяртаюцца зноў. Таму тыя, хто жадае нашчадкаў, ідуць на поўдзень, па шляху бацькоў. Але тыя, хто шукаў Я праз подзвіг, устрыманне, веру і веды, атрымліваюць паўночным шляхам Сонца. Гэта дом духаў, бессмяротных, свабодных ад небяспекі, найвышэйшых. Адтуль яны не вяртаюцца, бо гэта канец (ПрУ 1.9-10)

5. Як паўстаў гэты свет?

Калісь яшчэ свет толькі зачынаўся, дык нічога нідзе не было. Усюды стаяла мёртвая вада [...]

Ні няіснае існела, ані існае існела тады, не існела неба, ані прастор, што вышэй. Што хавалася? Дзе? Чыім сховам? Ці вада ісьне‌ла бяздонна, глыбока? Ні смерць, ні нясмерце існела тады, ня існела ночы і дня пракмета. Бяз дыху дыхала тое адно самадзейна, і ад яго іншага звыш анічога ня йснела. Цемра, схаваная цемрай існела спачатку, непракметнай вадою было ўсё гэта. Што існела пустое, пустым сукрыта, магутою жару ўьнікла Тое Адно (РВ, 10.129)

Для вайдзілаў у агні Бог знаходзіцца, для мудрацоў ён у сэрцы, для невукаў у стодах ён, і паўсюль ён для тых, хто спазнаў Яго (КТ, 9.44)

6. Дзе шукаць Праўду?

Багі такія, што ім прыемна схаванае і варожа адкрытае (БрАЎ, 4.2.2)

Адзінай аўтарытэтнай крыніцай спазнання ёсць святарнае слова — святыя тэксты, вусная перадача й словы святых мудрацоў і багоў. Усе астатнія (органы пачуццяў і лагічныя пабудовы) ёсць умоўнымі й ня могуць даць ніякага цэльнага ўяўлення.

У сучасным свеце бясконцай колькасці хлуслівых парадзігмаў, пазіцый і думак, Друва ёсць Промнем Святла, іскрай Абсалюта.

Багі і волаты, прыйшлі падзяліць спадчыну бацькі, мову, праўдзівае і непраўдзівае. Яны, і тыя і іншыя, аднолькава казалі праўдзівае і непраўдзівае. Яны, гаворачы аднолькавае, былі аднолькавыя. Гэтыя багі адмовіліся ад няпраўдзівага, утрымаўшы праўдзівае. Волаты адмовіліся ад праўдзівага і ўтрымалі непраўдзівае. Праўдзівае, што было ў волатах, разважала: «Сапраўды багі адмовіліся ад нясапраўднага, утрымаўшы сапраўднае. Пайду я лепш туды!" Яно прыйшло да багоў. Няпраўднае, што было ў багах, разважала: «Волаты сапраўды адмовіліся ад праўдзівага, утрымаўшы няпраўднае. Пайду я лепш туды!" Яно прыйшло да волатў. Гэтыя багі казалі ўсё сапраўднае, волаты — усё няпраўднае. Гэтыя багі, наўмысна кажучы праўдзівае, былі як бы слабейшыя, як бы бяднейшыя. Таму той, хто наўмысна гаворыць сапраўднае, становіцца як бы слабейшым, як бы бяднейшым. Аднак у канцы ён пераможа, бо багі самі перамаглі ў канцы. Волаты кажучы наўмысна непраўдзівае, былі моцныя, як саланчак, былі як бы багатымі. Таму той, хто наўмысна кажа няпраўднае, моцны, як саланчак, і становіцца як бы багацей. Аднак у канцы ён будзе пераможаны, бо ў канцы былі пераможаны волаты (ШтБ)

7. Якой ёсць чалавечая прырода?

У век Залатой Гары было 3 станы: вайдзілы, ваяры і ратаі, якія вызначаліся дзейнасцю, наканаваным і каштоўнасцямі. Зараз, калі станы разбураны, людзі нашай Крыві падзяляюцца на wirs (гераічнага складу) і peks (скоцкага складу). Айсты й крэвы — тыя, што паходзяць ад Дваістага Прабацькі праз Белаполя й навучаны Совіям. Натхнёныя Пяркунам, навучаныя Вялінам.

Адно ёсць род чалавечы, іншае — род багоў, але ж ад адзінай маці абодва яны атрымалі сваё жыццё (Піндар)