March 18

Паходжанне зецельскай гаворкі

Максімальны распаўсюд гаворкі паводле А. Відугірыса

Ненавіснікі балцкай спадчыны на тэрыторыі Беларусі намагаюцца абвергнуць значную ролю балцкага элемента. З гэтай мэты яны бяруцца нават за, здаецца, найбольш відавочныя сведчанні ў выглядзе выспаў балцкіх гаворак ХХ ст. Адной з самых цікавых выспаў заўсёды зʼяўлялася зецельская, бо яна можа быць апошняй часткай Верхняга Панямоння, што захавала балцкую мову. Відавочна, што апалагетах славянскасці гэта неабходна, каб абвергнуць балцкасць вясковага насельніцтва Верхняга Панямоння ў перыяд станаўлення ВКЛ. Хацелася б выказаць некалькі довадаў у абарону аўтахтоннасці зецельскай гаворкі і тамтэйшага балцкага насельніцтва. У першую чаргу, мы правядзем асноўныя довады А. Відугірыса, а потым будзем абапірацца на іншыя яго высновы, якія даказваюць аўтахтонны характар гаворкі.

Пра тое, што зецельскія літоўцы зʼяўляюцца нашчадкамі старажытнага насельніцтва гэтага краю, г. зн. аўтахтонаў, а не прышэльцаў, сведчаць наступныя факты:

1.) Балтыйская (літоўская) гідранімія, даволі багатая тапанімія і мікратапанімія;

2.) Згадка пра возера Зʼята (балтыйскага паходжання), у Іпацьеўскім летапісе 1253 г. з'яўляецца больш ранняй і дакладнай звесткай, чым узгадка ў 1276 г. аб прускіх ці яцвяжскіх уцекачах, выгнаных крыжакамі з сваіх землях князем Трайдзенем недзе каля Гродна і Слоніма. Акрамя таго, у летапісах і пазней неаднаразова згадваюцца заходнія балты, якія перасяліліся ў паўднёвыя землі тагачаснай Літвы (у Гродзенскую вобласць). Гэтыя дадзеныя дазваляюць судзіць аб тым, што ў вобласці Верхняга Нёмана, асабліва на левым яго беразе ўсё яшчэ пражывала нямала карэнных заходніх балтаў яцвягаў;

3.) Ужо К. Буга сцвярджаў, што яцвягі першыя пачалі звужваць старажытныя ē, ā ў ė, o. Цяпер у арэале, на якім некалі пражывалі старажытныя яцвягі (зяцельская гаворка, дыялекты паўднёвых і заходніх аўкштайтыйцаў з суседнімі гаворкамі былой Малой Літвы і паўднёвая частка ўсходніх аўкштайційцаў віленцаў), паслядоўна ва ўсіх пазіцыях словы захоўваюцца вузкія. Глыбей у паўночныя літоўскія гаворкі гэтыя галосныя праніклі пазней і даволі неаднолькава ў залежнасці ад месца націску, становішча ў слове і іншае;

4.) Шырокая зона субстратных балтызмаў, у якой знаходзіцца Зецела;

5.) Нарэшце, сама зецельская гаворка, асабліва структура яе першаснага пласта, шматлікімі рысамі нагадвае структуру гаворак паўднёвай часткі заходніх аўкштайтаў.

Паўднёвыя аўкштайцкія (pietų aukštaičių/dzūkų) і зецельскія гаворкі сфармаваліся на тым жа самым заходнебалтыйскім падмурку. Аднак дыялект паўднёвых аўкштайтаў, які раней за ўсіх і больш за ўсё атрымаў уплыў усходнеаўкштайцкага дыялекту (rytų aukštaičių), быў накрыты тоўстым другасным пластом і захаваў меншую колькасць асаблівасцяў, якія раднілі яго з гаворкамі заходніх аўкштайтаў заходнебалцкага паходжання.

З высноў А. Відугірыса падцвердзіць аўтахтоннасць гаворкі таксама можа:

1.) Немагчымасць звязаць меркаваных мігрантаў з нейкай канкрэтнай мясцовасцю, бо ён заўважае, што гаворка не адпавядае ні воднаму з літоўскіх дыялектаў. Хоць і заўважаецца, што ў шматлікім гаворка адпавядае заходнеаўштайцкаму дыялекту (vakarų aukštaičių patarmė);

2.) Сведчанні аб распаўсюдзе гаворкі да Дварца (Dvarčius). З гістарычных крыніц вядома пра паступовае скарачэнне шырокай тэрыторыі ўжывання да некалькіх вёсак (Засець і Ятвезь);

3.) Праз малую колькасць кантактаў з іншымі гаворкамі і пэўную ізаляванасць, гаворка закансервавала шматлікія архаічныя рысы і адпавядае літоўскай мове ХVI ст.;

4.) Гаворка ўключае ў сабе архаізмы, характэрныя для балта-славянскага моўнага памежжа;

5.) Гаворка ўтрымлівае два слоя рысаў: архаічны і інаватыўны, звязаны з усходнеаўкштайцкімі ўплывамі. Першапачатковы слой нагадвае гаворкі Прыедзукіса. А. Відугірыс ліча, што першапачаткова гэтыя тэрыторыі былі адзіным абшарам, які разарвала зона інавацый усходнеаўкштайцкага характара;

6.) Адной з двух апошніх вёсак, дзе пражывалі носьбіты гаворкі была Ятвезь, якая на зецельскай гаворцы мела назву Dainavà. Абодва назвы адэтнанімічныя і звязаныя з мясцовым заходнебалцкім насельніцтвам. Такая тапанімія распаўсюджана па ўсёй тэрыторыі Верхняга Панямоння.

Хацелася б таксама пералічыць некаторыя рысы гаворкі, якія асацыююцца з ятвяжскім субстратам:

1.) Калебанне паміж двугукамі ei і ie, што сведчаць аб незавершанасці перахода: sveikas (літ. sviekas), šeiva (літ. šieva);

2.) Часам двугукі ie i uo рэалізуюцца як y i ū: dūk (літ. duok), Zytela (літ. Zietela);

3.) Зычныя s, z на месцы š, ž у некаторых словах: baznyčia, sventas;

4.) Сустракаецца і замест u перад v: lieživis, živis;

5.) Выкіданне k, g перад спалучэннямі šč, št, žd: au[k]štas, pauštė;

6.) Формы займеннікаў sajim, tajim.

Крыніца: Aloyzas Vidugiris. Zietelos lietuvių šnekta