March 19, 2019

Як адзначыць Дзень Волі?

10 варыянтаў, як адзначыць Дзень Волі у любой кропцы свету.

1. Музычна. 

Мы зрабілі для вас 5 плэйлістоў з беларускімі хітамі: гістарычнылайтовырэвалюцыйныэнергічны і святочны. Уключайце дома, слухайце з сябрамі. А калі вы арт-дырэктар кавярні або маеце сваю краму, то кнопка PLAY вам у рукі. Уключайце нашыя плэйлісты ў сваіх установах і радуйце наведвальнікаў годнымі беларускімі трэкамі.

Тэлеканал Белсат у мінулым годзе зняў відэаверсію канцэрта ля Опернага тэатра. Можаце смела ўключаць. Святочная атмасфера адназначна перадаецца.

Глядзець відэа з БНР100:

Першая частка

Другая частка

2. Адукацыйна. 

Глядзіце фільмы пра Беларускую Народную Рэспубліку. Можаце паказаць відэа на занятках гісторыі ў сваіх установах адукацыі, правядзіце вечар #BNRPARTYна сваёй працы або проста ў ложку паглядзіце наступныя фільмы.

Якой была б Беларусь без БНР? 5 ДАСЯГНЕННЯЎ БНР

Гісторыя БНР «для чайнікаў» — у адным відэа

„Дзень Волі” рэж. Юры Хашчавацкі, д/ф 2008г.

«Далёка нам яшчэ да БНР», дак. фільм

Гісторыя пад знакам Пагоні / Абвяшчэнне БНР

3. Распавядзіце сваім дзеткам пра Беларусь і Беларускую Народную Рэспубліку.

Круты комікс пра БНР ад Радыё Свабода.

Або можна прыйсці на воркшоп па маляванні нацыянальнага сімвала “Пагоні”. Пра яго ў пункце 9.

4. Прачніся ў БНР

25 сакавіка запрашаем сустрэць раніцу БНР. Святочная бясплатная экскурсія а 6:30!

101 год таму Менск стаўся горадам, дзе вырашаўся лёс беларускай дзяржаўнасці. Тут праходзіла змаганне розных плыняў і інтарэсаў, дзе насуперак многаму нараджалася самастойная Беларусь.

Мы пройдземся па тых адрасах, дзе 101 год таму гуртаваўся беларускі дух, здабывалася Незалежнасць. Даведаемся пра самыя важныя асяродкі беларушчыны, наведаем тыя мясціны, якія з’яўляліся сапраўднай кузняй беларускага руху.

Экскурсія бясплатная, абавязкова патрэбная папярэдняя рэгістрацыя праз гугл-форму: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSe9XTWg38HoDj6Hxdd_IQtpSnBiwX3OBJ-meya2_EMjlHRXkw/viewform

Аўтар і вядоўца - гісторык і экскурсавод Павал Каралёў.

Можна пайсці на экскурсію, а потым па святочную каву і на працу :-)

Калі ў цябе Android, пампуй дадатак «BNR 100», надзявай навушнікі і ідзі ў цэнтр Менска. Аўдыё-гід раскажа табе пра знакавыя месцы, звязаныя са станаўленнем беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці.

5.  Далучайся да флэшмобу #ГЭТАБНР #HETABNR

Артсядзібаўцы заклікаюць да флэшмобу, у якім людзі спяваюць ці танчаць пад песню-кавэр на Макса Каржа, якая гучала на сцэне каля Опернага тэатра і стала для многіх саўндтрэкам свята. Прапануем выкладваць свае відэа ў сацыяльныя сеткі пад хэштэгамі #гэтабнр #hetabnr 

Песня тут: https://soundcloud.com/artsiadziba/bnr100-heta-bnr

6.  Чытай і распавядай іншым. Няхай усе ведаюць пра славутую старонку нашай гісторыі. 

Топ-6 кніг пра Беларускую Народную Рэспубліку:

Сяргей Шупа "Падарожжа ў 

БНР" 

Шляхамі БНР

Алег Латышонак "Жаўнеры БНР" 

Дарота Міхалюк. Беларуская Народная Рэспубліка ў 1918–1920 гг. 

Ян Станкевіч "За родную мову й праўдзівы 

назоў"

ARCHE № 3 (78) — 2009. Плоць і кроў БНР 

7.  Набудзь сцяг, калі яшчэ не маеш. 

Можна набыць у краме symbal.by, на Управе БНФ, а таксама ў краме Мой Модны Кут. Дарэчы, у краме Мой Модны Кут дзейнічае промакод на зніжку 10% ад Арт Сядзібы: ARTSIADZIBA. Промакод дзейнічае на сайце https://mmkut.by/ і ў краме.

8.  Святкуй за межамі сваёй Радзімы

Дзень Волі будзе святкавацца ў Нью-Ёрку, Ашдодзе (Ізраіль), Варшаве, Беластоку і ў іншых частках свету.

9. Воркшоп па маляванні Пагоні. 

23 сакавіка, аб 11 раніцы, у кавярні па адрасе Леніна, 9 пройдзе занятак па маляванні Пагоні.

Прафесійная ілюстратарка навучыць вас маляваць нацыянальны сімвал Беларусі.

Кошт: 8 BYN.

За гэта вы атрымаеце каву і круты занятак.

Запішыся праз тэлеграм +375 25 996 93 76

10. Святкуй у другой сталіцы Беларускай Народнай Рэспублікі.

Улады Гродна дазволілі святкаванне #БНР101 23 сакавіка. Будуць мітынг, канцэрт і дзіцячыя пляцоўкі. Чаму б не наведаць каралеўскі горад нашай краіны?

Дарэчы, пачаў працу сайт https://bnr.by/ Там можна знайсці прапановы, якім яшчэ чынам можна адсвяткаваць Дзень Волі!

УСІМ ДОБРАГА СВЯТА! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!