АНДРЭЙ СТРЫЖАК БЕЛСАТУ: АСОБЫЯ ГІСТОРЫІ Ў ЗБОРАХ ЛЕПШ УСЯГО ПРАЦУЮЦЬ!
У Беларусі штодзень ідуць чарговыя суды над палітвязнямі, людзі знаходзяцца пад ціскам і рэпрэсіямі. Але фонд беларускай салідарнасці BYSOL з 2020 года з народам і працягвае дапамагаць усім тым, хто пацярпеў ад рэжыму: самім палітвязням, іх сем'ям, дзецям i шмат iншага.
«Фактычна нічога не змянілася, мы па-ранейшаму аказваем людзям дапамогу: аднаразовую дапамогу сем'ям палітвязняў у памеры 500 еўра, калі людзі прыходзяць на ананімную падтрымку.
Ці, мы прапануем адкрыць персанальны збор. Звычайна персанальны збор збірае больш сродкаў, бо людзі бачаць гісторыю людзей і яна больш ім адгукаецца. Звычайна гэта 1000 ці 1500 еўра. Вядома, гэтыя сумы, калі людзі будуць сядзець 10 і больш гадоў, яны не вырашаюць усіх пытанняў сем'яў.
Для гэтага ёсць магчымасць іншай падтрымкі. Асабліва калі гаворка ідзе пра вызваленых палітвязняў. Гэты асаблівы напрамак. Яны маюць магчымасць атрымаць комплексную дапамогу. Гэта таксама фінансавая дапамога ў памеры аднаразовай дапамогі — 300 еўра. Плюс у нас зараз ёсць магчымасць атрымаць бясплатную серыю псіхалагічнай дапамогі, плюс візавая падтрымка і разам з нашымі партнёрамі мы распрацоўваем медыцынскую падтрымку. Бо людзі, якія выходзяць з турмаў, яны маюць вялікія праблемы са здароўем. У першую чаргу — зубы, эндакрынная сістэма, гэта скура, гэты зрок.
— Людзі, якія выходзяць з турмы, яны не баяцца гэтай дапамозе?
Па-першае, мы самі шукаем такую для іх магчымасць, калі ведаем, што нехта вызваліўся. Мы гэта фіксуем і спрабуем знайсці чалавека праз адваката ці па асабістых сувязях, каб аказаць чалавеку дапамогу. Апошнім часам гэтая сітуацыя выраўнялася, таму што экстрэміст у наш час — гэта знак якасці. Мы многія экстрэмісты ўжо. А той, хто яшчэ няма, будзе хутка. І сітуацыя сама па сабе такая, што альбо людзі звязваюцца, альбо мы іх знаходзім і з гэтым няма праблемы зараз.
— А што да салідарнасці людзей, і тых, хто дапамагае? Гэта людзі з Беларусі ці з-за мяжы?
Беларусь — гэта глабальная дзяржава. І людзі, якія выехалі з Беларусі за апошнія два гады і ўсталі на ногі моцна, і яны могуць зноў рабіць салідарнасці і дапамагаць іншым людзям. І гэта важна для тых, хто атрымаў у свой час дапамогу, ім важна яе вяртаць. Гэта такое кола салідарнасці. Калі казаць, хто данацiць? Гэта старыя і маладыя дыяспары. Калі ўлічваць вайну пасля 24 лютага, то данаты зменшыліся. Але мы робім зараз упор на персанальныя зборы або акцыі».