Кшталт. Слова. Паэтычны вечар #1. Выступоўцы. Частка 2.
Каб азнаёміць вас з выступоўцамі, мы запыталіся ў іх наконт жыцьцёва важных пытаньняў, а таксама папрасілі пагадаць на Песьні Песьняў, каб даведацца ня толькі сьвядомыя адказы, але й надсьвядомыя.
Паэты й Паэткі
Марго
Лишь особо выгодные предложения.
Но кому интересны эти формальности.
1. Якая заўвага наконт тваёй творчасьці табе запомнілася больш за ўсё?
— Я ругаюсь на свою собаку Элис тем же голосом, каким читаю стихи.
2. Калі б ты была Варшаўскім мастом, то якім?
— Сейчас Попытаюсь найти Это такой мост в болоте Как входишь в кампинрвский парк народовы Блин Не знаю как его отыскать Но как заходишь в эту рощу со стороны Варшавы То вполне вероятно набредешь на этот деревянный мост Он уже будто стал частью этого леса, врос в корнями в почву Но все еще является человеческим выражением противостояния природным силам, удачной попыткой преодолеть преграду на пути в самую глубь Преодолеть преграду, чтобы стать ближе Вот так и я себя ощущаю Может, точнее сказать, что стремлюсь Быть этим мостом и его же путником
3. Гаданьне па песьні песьняў. Мы папрасілі Марго напісаць пытаньне, радок і старонку. Вось што атрымалася:
Данііл Вашкевіч
а на світанні мы з табой усё засведчым я і мой паплечнік:
сінэргія мора фарбы якія не сустракаліся ў прыродзе
так ружова не было і магчыма не будзе ніколі
сонца то бясконцы выбліск яркасьць невядома як панізіць
яно зьзяе як ліхтар павялічвае зярністасьць
сонца стомлены рок-стар
граецца прэлюдыя прыліву
1. Якая заўвага наконт тваёй творчасьці табе запомнілася больш за ўсё?
2. Калі б ты быў Варшаўскім мастом, то якім?
— Роварны. Калі ехаць па ім з Прагі можна адчуць усю буйную любоў зь якой пабудавана Варшава.
3. Гаданьне па песьні песьняў. Мы папрасілі Данііла напісаць пытаньне, радок і старонку. Вось што атрымалася:
Пытаньне: "Як пройдзе паэтычны вечар нумар адзін?"
Адказ: "З кабыліцай у калясьніцах фараонавых
Сэрбскі Нож (Сяргей)
...Я бачыў Распяцьце Ге, я бачыў Хрыста ў труне.
Бачыў, як працуе чалавек і як любіць сабака.
Бачыў, як нараджаецца чалавек, чуў як сьпяваюць дзеці
Бачыў Багушэвіча сутулую постаць.
Бачыў, што Бога няма ў прыгажосьці...
1. Якая заўвага наконт тваёй творчасьці табе запомнілася больш за ўсё?
2. Калі б ты быў Варшаўскім мастом, то якім?
— мост понятовского: в душе старый, телом молодой
3. Гаданьне па песьні песьняў. Мы папрасілі Сяргея напісаць пытаньне, радок і старонку. Вось што атрымалася:
Адказ: "Заклінаю вас, дочкі ерусалімскія,
не будзіце, не абуджайце каханьне,
Ігар Кулікоў
дарагая ноч я выходжу ў цябе з кавярні нібы зь семені корань на дно ў чарназём я даўно прачынаюся так на ўсякі пажарны бо ніхто ня скажа куды мы ў плоці жывём як падземная частка самастойнай расьліны я цягнуся ў горадзе ўсякім найперш да вады маё сэрца — гаршчок зь неабпаленай гліны што адразу мякчэе глытнуўшы рачной чарнаты разьлягаецца поезд над плыняй яе кудысьці не па мосьце а так як умее адно страла ў гэту сьмертную цьму няцяжка было заплысьці як цягуча цячэ з грудзей выжываньня смала! на тым беразе кажуць існуецца значна іначай там хапае ўсяго што на гэтым адно на губах я павязаны нараджэньнем зь вечнай нястачай упіраюцца вочы ў глухі як прышлае гмах там праходзяць сусьветна вядомыя гульні як цягнік прабіраюся празь мінакоў углыб пульс бадзяецца ў целе нібы беспрытульны нада мною бязмоўе зорак а пада — маўчаньне рыб
1. Якая заўвага наконт тваёй творчасьці табе запомнілася больш за ўсё?
— Чытач тут неабавязковы, але і нялішні.
2. Калі б ты быў Варшаўскім мастом, то якім?
— Сьвентакшыскі, бо так склалася гістарычна).
3. Гаданьне па песьні песьняў. Мы папрасілі Сяргея напісаць пытаньне, радок і старонку. Вось што атрымалася: