January 17

11 кніг 2024 году

Папрасілі ўдзельніц і ўдзельнікаў праекта выбраць адну кнігу, прачытаную ў 2024-м, якая пакінула след.

1. Джонатан Лiтэл, Антуан Д’Агата «Нязручнае месца»

Юля Арцёмава, пісьменніца:

Першапачаткова кніга задумвалася як даследванне пра Бабін Яр — месца масавых растрэлаў яўрэяў падчас Другой сусьветнай вайны. Тэкст быў скончаны 22 лютага 2022 года, і хутка аўтар зразумеў, што кнігу прыйдзецца перапісаць.

Джонатан Лiтэл у суправаджэнні фатографа агентства Magnum Антуана Д’Агаты зноў наведаў ахопленую вайной Украіну, яны былi ў Бучы, Харкаве і Кіеве, здымалі і размаўлялі з людзьмі.

Так атрымалася кніга пра памяць і забыццё. Як любая добрая кніга, яна пакідае больш пытанняў, чым дае адказаў. Яна не дапамагае разабрацца, а хутчэй дадае глыбіні і фарбаў і без таго складанай гiсторыi.

2. Наталка Кучмель «Залатое»

Алена Казлова, пісьменніца:

Найбольш дарагая майму сэрцу кніга сёлета — гэта зборнік паэзіі «Залатое» Наталкі Кучмель. Ён, як скрыня з любімымі ўпрыгожаннямі, якую ты адкрываеш і перабіраеш гэтыя прыгожыя штукі. Яны не абавязкова зробленыя з золата, але зробленыя з такім майстэрствам, тонкасцю і пачуццём прыгожага, што робяцца бясспрэчна каштоўнымі.

3. Andrea Lawlor «Paul takes the form of a mortal girl»

Тоні Лашдэн, пісьменні:ца, квір-актывіст:ка

Гэта раман, які распавядае гісторыю Пола, якія аднойчы дазнаюцца, што могуць змяняць свае геніталіі. У сэтынгу 90-ых ЗША, дзе паўсюль — сэкс, рэчывы і лесба-фестывалі, Пол шукае сябе і сапраўднае каханне. Гэта смешная, ненапружлівая кніга, якая дае надзею прыняць сабе, сваё цела і сваю сэксуальнасць.

4. Хальдоўр Лакснэс «Салка Валка»

Вікця Удовіна, паэтка, даследчыца літаратуры

Пасля пытання пра найважнейшую кніжку года я не сумнявался ў адказе ні хвіліну — гэта «Салка Валка» ісландскага набэліста Хальдоўра Лакснэса. Салка — дзяўчына, якая вучыцца жыць шчыра, быць смелай і адукаванай у абставінах, якія зусім таму не спрыяюць.

Гэтая кніжка пра Ісландыю 100 гадоў таму і пра тое, як веліч прыроды можа душыць чалавека, а яшчэ Лакснэс шмат піша пра тое, як адрозніваць унутруную свабоду ад знешняй. мяркую, кожн:ай ёсць шмат чаму навучыцца ў Салкі!

5. Александр Солженицын «Раковый корпус»

Пісьменнік Коля Суліма:

Солженицына полезно читать, чтобы прийти в чувство. Скажем, если вы считаете, что неимоверно страдаете, или с вами несправедливо обошлись, или вдруг решите, что вы большой писатель. В любом из этих эпизодов Солженицын самый лучший нашатырь. Читаешь — и понятно, что писатель видел людей и разбирается в них, и они у него очень выпуклые, скажем. И что такой литературы всё меньше, потому что писатели чаще придумывают и отдаляются, переселяются в мир фантазий. Книга неудобная и давит на мозоли, а оторваться трудно. Такой вот парадокс.

6. Peter Pomerantsev «How to Win an Information War: The propagandist who outwitted Hitler»

Палітычная аглядальніца Тацяна Ашуркевіч

Удивительная история человека, который боролся с нацистами внутри системы. Много о том, как мимикрировать под врага, если ты хочешь его победить. Полезно, если интересуешься, как работает пропаганда и как не дать ей себя обмануть. Ну и люблю стиль Померанцева: читать его книги — сплошное удовольствие

7. R. F. Kuang «Yellowface»

Рэдактарка, аўтарка Марыя Пархімчык

Кніга пра расізм, каланіялізм, кібер-булінг, «культуру адмены» і капіталізацыю культуры, але — неверагодна! — абсалютна займальная, жывая, вынаходлівая. З тых кніжак, якія чытаеш адным заходам. «Елаўфэйс» прыкідваецца то сатырай, то трылерам, і ў кожнай праяве выглядае крута. Хутка выйдзе ў беларускім перакладзе.

8. Aneta Prymaka-Oniszk «Kamienie musiały polecieć: wymazywana przeszłość Podlasia»

Пісьменніца, перакладчыца Ганна Янкута:

Вельмі беларуская і важная для беларусаў кніга, напісаная па-польску. У гэтай кнізе аўтарка, якая нарадзілася на Падляшшы, расказвае сваю гісторыю і гісторыю сваёй праваслаўнай/беларускай сям'і і спрабуе разабрацца ў забойстве свайго дзеда ў траўні 1945 года. Яна крок за крокам узнаўляе атмасферу свайго дзяцінства і паказвае напружанне паміж каталікамі/палякамі і праваслаўнымі/беларусамі ў рэгіёне, а пасля сягае каранёў гэтай сітуацыі і паволі рухаецца ў часе аж да дня забойства, узнаўляючы ўвесь гістарычны кантэкст. Яна падрабязна апісвае, як ішоў працэс пошуку, і дэканструюе міфы, якія здаваліся непарушнымі.

Потым засяроджваецца на дзейнасці польскага падполля, якое тэрарызавала Падляшша адразу пасля Другой сусветнай вайны і паступова дабіраецца да сучаснасці, паказваючы, што ўсе тыя падзеі нікуды не зніклі і працягваюць уплываць на жыццё людзей. І яшчэ паказвае, наколькі яны былі нябачныя і неасэнсаваныя, спрабуе адсачыць механізмы сцірання і ўратаваць з нябыту тыя сведчанні, якія яшчэ можна ўратаваць.

Расказванне такой гісторыі — магутнае дзеянне па стварэнне сябе. Аўтарка акрэслівае тое, што ніколі раней не было акрэсленае, існавала як нешта цьмянае і невыразнае (і было свядома «wymazywane» – гісторыя ўвесь час сціралася тымі, хто меў голас і ўладу), яна падае дакладныя імёны і вызначэнні, задае нязручныя пытанні, якія пахістваюць агульнапрынятую версію таго, якой у тыя часы была Польшча. Гэта каласальная праца па даследаванні і рэфлексіі, пошуку спосабаў расказаць сваю гісторыю, якая ў выніку ўзмацняе суб'ектнасць цэлага рэгіёна – а разам з тым і беларусаў увогуле.

9. Джон Бёрджэр «Шчаслівы чалавек. Гісторыя сельскага доктара»

Вядоўца падкасту «Каля літаратуры» Марыя Лапо:

Тэкст, які больш за ўсё быў мне сугучны ў 2024 годзе, — гэта дакументальнае эсэ ангельца Джона Бёрджэра «Шчаслівы чалавек. Гісторыя сельскага доктара», напісанае амаль 60 гадоў таму. Яно не ўразіць ні красамоўным стылем, ні жангляваннем ведамі, а камусьці падасца празмерна рамантызавана-ідэалізаваным. Але некаму — загартуе дух, запаліць надзею і ўмацуе хісткую псіхіку (прынамсі на мяне спрацавала так).

У цэнтры ўвагі — сельскі доктар —  герой, якога мы ўжо некалі сустракалі ў булгакаўскіх «Нататках маладога ўрача». Толькі тут падзеі разгортваюцца ў 60-я гады ў сельскай глыбінцы Англіі. Ды і тканіна тэксту далёкая ад мастацкай літаратуры. Напэўна, правільна назваць гэта дакументальнай журналістыкай. Або — факталагічнымі нататкамі з украпінамі філасофскіх разважанняў. Ці проста «одай сябру» (Бёрджэр піша пра свайго сябра)

Сваю цікавасць да «Шчаслівага чалавека» я тлумачу тым жа, чым тлумачыцца незвычайная папулярнасць сёлетняй стужкі Віма Вэндэрса «Perfect days» — жаданнем у часы «паспяховага поспеху» і палітычных катаклізмаў убачыць партрэт і руціну простага чалавека, чыйго імя няма ў таблоідах, але хто вядзе цалкам ўсвядомлены лад жыцця.  Хоць ясна, што ў параўнанні з героем Вэндэрса, які чысціць прыбіральні, герой Бёрджэра — персанаж зусім іншага маштабу. Яго штодзённасць напоўнена адказнасцю на мяжы ўяўлення, а таму заўсёды ахутана флёрам вечных пытанняў. Чаму хвароба дае нам пачуццё ўнікальнасці? Дзе межы пакутаў? І — нарэшце — ці заслугоўваюць пацыенты таго жыцця, якое маюць, або заслугоўваюць лепшага? Усе гэтыя тэмы выносяцца ў цэнтр эсэ. Праўда, сказаць на іх асабліва няма чаго: доктар проста працягвае рабіць сваю працу. Бездакорны прыклад стаіцызму, кошт якога стане вядомы чытачу ў канцы кнігі.

10. Agnieszka Pajączkowska «Wędrowny Zakład Fotograficzny»

Аўтар праекта «Што чытаеш?» Раман Цынгель:

У Wędrowny Zakład Fotograficzny Паянчкоўская распавядае гісторыю свайго падарожжа з вёскі ў вёску ўздоўж усходняй мяжы Польшчы ў старым Volkswagen T3. Фатаграфуючы вяскоўцаў, Агнешка запрашае іх дзяліцца сямейнымі гісторыямі, раскрываючы складаную і трагічную мінуўшчыну рэгіёна — гісторыі пра знішчаныя супольнасці і пераселеных жыхароў. Некаторыя з іх дзесяцігоддзямі адмаўляліся рамантаваць свае дамы, перасяляючыся ў іншыя пустыя хаты, з надзеяй аднойчы вярнуцца на сваю радзіму.

11. Ганя Фак’ю «Мужыкі»

Пісьменнік Паша Анціпаў:

Паэма жывая і злая, але злая па-добраму.

🧷Instagram «Экслібрыс»