December 7, 2023

9 кніг ад Адама Глобуса

Мастак і літаратар Адам Глобус дзеліцца кнігамі, пра якія пісаў ў сваім літаратурным дзённіку.

1. Яўгенія Янішчыц «Снежныя грамніцы»

Гэта зборнік з серыі «Першая кніга паэта». Прачытаў і зноў пабачыў, што паэт робіцца класікам з першай кнігі. Прынамсі, Яўгенія Янішчыц і ў першым зборніку выглядае выбітнай і мудрай паэткай.

2. Канстанцін Касяк «Самаізаляцыя»

Чытаў з намерам прысудзіць прэмію «Залатая літара — 2022».

3. Мацуо Басё «Лик вечерней луны»

Кнігу набыў на вакзале ў Вільні, дзе рускамоўных кніжак амаль што няма. Перачытаў, каб зноў пабыць побач з геніяльным Басё.

4. Исикава Такубоку «Избранная лирика»

Такубоку ў перакладах Маркавай можна перачытваць бясконца, што я і раблю.

5. Су Дун-по (Су Ши) «Стихи. Мелодии. Поэмы»

Першае прачытанне падштурхоўвае да другога, бо весніцы ў паэзію Су Шы я толькі прыадчыніў. Пераклаў з кітайскай Ігар Голубеў.

6. «Корабль призраков. Исландские истории о привидениях»

Кніга натхніла на працяг «Гісторый з універсама «Ц». Гэтым разам гісторыі напоўніліся не столькі прывідамі, колькі ўспамінамі пра далёкую рэальнасць майго дзяцінства. Пераклала з ісландскай Вольга Маркелава.

7. Леонардо да Винчи «Сказки, легенды, притчи»

Каб не патануць у навакольным агрэсіўным ідыёцтве, чытаў Леанарда. Можа, атрымаецца і партрэт ягоны напісаць.

8. Алоизиюс Бертран «Гаспар из Тьмы. Фантазии в манере Рембрандта и Калло»

Вынайдзеная Бертранам форма верша ў прозе натхняе паэтаў. Залатая форма.

9. Олег Тихомиров «Зеленое окно»

Гадоў дваццаць збіраўся перачытаць, але не мог знайсці кнігу. Яе перавыдалі ў 2021-м, і я перачытаў кнігу са свайго юнацтва.

🧷Instagram «Экслібрыс»