5 кніг ад прадзюсаркі Аллы Алоэ
Прадзюсарка Алла Алоэ пакінула ўсю сваю бібліятэку ў Менску, таму падзялілася рэкамендацыямі кніг, якія стаяць на яе паліцы ў Берліне.
1. Аллан Пиз, Барбара Пиз «Ответ. Проверенная методика достижения недостижимого»
Гэтая кніга — практычны падручнік для навучання пастаноўкі мэтаў (я лічу, што ў мяне былі з гэтым некаторыя складанасці). Купіла яе выпадкова ў пераходзе падземнай чыгункі ў ГЦ «Купалаўскі» мінулай зімой. І я лічу, што гэта мой самы эфектыўны коўч усяго за 11,90 BYN.
2. Iван Мележ «Людзі на балоце»
У мяне адзіная анатацыя да кнігі — гэта проста раз**б, як гаворыцца. Кажу гэта з вялікай павагай да Мележа. Чытаю яе ўвечары замест думскролінгу — немагчыма адарвацца.
3. Marie Kondo «The Life-Changing Magic of Tidying: A simple, effective way to banish clutter forever»
Я фанат сістэмы арганізацыі прасторы ад Мары Кондо, практыкую гэтую сістэму з 2015 года і вельмі ёй удзячная. Яна дапамагла мне зрабіць мой дом домам мары ў Менску. І я пабудую такі ж на новым месцы. А калі, як не цяпер, мы пачынаем жыць па-іншаму? Парадак дома спараджае парадак у душы, у думках, у дзеяннях. Гэта насамрэч працуе.
4. Ein Guter Plan
Гэта дзённік ад стваральнікаў іншага знакамітага планёра «6 хвілін», які вельмі дапамог мне не з’ехаць з глузду ў 2020-2022 годах. Яго я таксама раю.
Ein guter Plan — гэта кніга самарэфлексіі, расстаноўкі прыярытэтаў, пошуку ўнутранай апоры. Калі вы любіце пісьмовыя практыкі і спазнаеце сябе, вельмі раю — у кнізе сабрана мноства тэхнік і пытанняў для сустрэчаў з самім сабой.
5. Nathalie Dewalhens «The 500 Hidden Secrets of Berlin»
Вельмі зручны гід для тых, хто едзе ў Берлін і нават там жыве. Аўтары рассартавалі ўлюбёныя месцы па нетрывіяльных і больш вузкіх катэгорыях: People watching, Berliner brunch, Healthiest bars, Alternative cinemas. Таму ты не марнуеш шмат часу на пошук ідэй і потым — месца, а проста ловіш свой унутраны вайб на сёння і як мінімум 5 варыянтаў у цябе ўжо ёсць!