May 1

9 кніг ад Вікторыі Багдановіч

Мастачка і дызайнерка Вікторыя Багдановіч дзеліцца кнігамі-дзённікамі, кнігамі-падарожжамі і кнігамі-ратаваннем.

1. Анджэй Бобковский «Наброски пером»

Аўтар дзённіка ратуецца ад вайны ў Францыі, у 1940 вандруе на ровары па Лазурным беразе і вяртаецца ў Парыж. Крытыка Польшчы, Францыі, смак жыцця, якое можа вось-вось абарвацца, а сонца ўсё яшчэ «як абрыкосавы джэм».

2. Сяргей Пясецкі «Жыццё раззброенага чалавека»

Салдат, які аказаўся нікому не патрэбным, пачынае жыць па правілах свету, які і выкінуў яго на ўзбочыну віленскіх вуліц. Яго ратуе ўласнае сумленне.

3. Борис Заборов «То, что нельзя забыть»

Жыццёвы шлях мастака, у якога надзвычай добра атрымліваецца апісваць скачкі ў часе, калі ён пераадольвае шлях ад Мінска да Парыжу і адзначае лёсавырашальныя супадзенні.

4. Флориан Илиес «1913. Лето целого века»

Пра тое, што гісторыя гэта не лінія, а павуціна.

5. Максім Гарэцкі «Рунь»

Для мяне эталон беларускага кнігадрукавання.

6. Schiele in Prison

Кароткі турэмны дзённік «венскага парнографа», у якім ён напісаў легендарную фразу: «Няма сучаснага мастацтва. Мастацтва спрадвечна вечнае».

7. Алесь Адамович «Асия»

Вельмі асаблівы рамантычны твор.

8. Витольд Гомбрович «Дневник»

Трэці дзённік у гэтым спісе! Аўтар даў мне адказы на шмат пытанняў пра нацыянальнасць і мастацтва, ачышчэнне да самага сапраўднага ўласнага «Я».

9. Уладзімір Набокаў «Лаліта»

Guilty pleasure, якое я перачытваю амаль кожную вясну. Дзякуючы сябру, магу рабіць гэта па-беларуску.

🧷Instagram «Экслібрыс»