9 кніг ад Волі Чайкоўскай
Прадусарка і рэжысёрка Воля Чайкоўская дзеліцца кнігамі — ад стаіцызму да графічнага рамана.
1. Marcus Aurelius, Martin Hammond «Meditations»
Чытала адразу пасля затворніцтва ў пандэмію, каб не звар’яцець ад жыцця, якое імкліва набірала абароты. Стаіцызм у многім мне вельмі блізкі. Часам перачытваю.
2. Brené Brown «Dare to Lead»
Абажаю Брэнэ Браўн за яе шчырасць, уразлівасць, арганізаванасць і амбітнасць.
3. Benjamin Moser «Sontag: Her Life and Work»
Схіляюся перад С’юзан Зонтаг. Але з гэтай бiяграфii ўбачыла, наколькі ж яна таксама была і «таксічнай сучкай». Вельмі цікавае чытанне, якое дае новую перспектыву на геніяльнасць і ролю траўмы і пакутаў у ёй.
4. Clemency Burton-Hill «Year of Wonder: Classical Music for Every Day»
Вельмі люблю класічную музыку, гэта цудоўны гід па ёй.
5. Judith Weston «Directing Actors: Creating Memorable Performances for Film & Television»
Класіка, неверагодна простая кніга пра складаную працу рэжысавання актораў.
6. Olivia Laing «Everybody: A Book About Freedom»
Кранальныя эсэ з інсайдамі пра жыццё мастакоў і мастачак. Чытаецца на адным дыханні, нягледзячы на мноства шакуючых фактаў і гісторый пра пакуты.
7. Elizabeth Gilbert «Big Magic: Creative Living Beyond Fear»
Кніга, якая натхняе на творчасць і самавыказванне. Хачу перачытваць яе рэгулярна. Крыху пазітыву і надзеі.
8. Caroline Criado Pérez «Invisible Women: Data Bias in a World Designed for Men»
9. Guy Delisle, Helge Dascher «Shenzhen: A Travelogue from China»
Абажаю графічныя раманы. Гай Дэліль — адзін з маіх любімых аўтараў. А гэты раман пра Шэньчжэнь у Кітаі супер інсайдарскі (бо аўтар ездзіць жыць у гарады, пра якія піша за сваёй жонкай з Doctors without borders) i сёння набывае яшчэ большую актуальнасць.