5 кніг ад Дар'і Сазановіч
Дызайнерка, мастачка Даша Сазановіч выбрала пяць кніг пра ведзьмаў і жанчын, дызайн і беларуская вёску і пра вайну вачыма немца.
1. Silvia Federici «Caliban and the Witch: Women, the Body and Primitive Accumulation»
Хто такая ведзьма? Чаму на абломках феадалізму жанчына такая небяспечная? І каб капіталізм адбыўся, так важна было жанчыну ўтаймаваць. Дарэчы, мая магістарская праца «Why do I want to become a witch?» часткова грунтуецца на гэтай кнізе.
2. Джонатан Литтелл «Благоволительницы»
Поўная гідкіх адкрыццяў кніга, напісаная ад асобы афіцэра СС. Літэл так па-майстэрску ўплёў усе гістарычныя падзеі і факты ў сюжэт, што мне здаецца, гэтая кніга наогул адна з галоўных кніг пра Другую сусветную вайну.
3. Габриэль Гарсиа Маркес «100 лет одиночества»
Амаль псіхадэлічнага дзеяння магічны рэалізм Маркеса паступова ўводзіць у стан, у якім можна намацаць Маконда ўнутры сябе, дзе дождж ліў чатыры гады адзінаццаць месяцаў і два дні і лішнія пытанні больш не задаюцца.
4. Сяргей Пясецкі «Каханак Вялікай Мядзведзіцы»
Ліхія мемуары Пясецкага аб тым, як жыла вёска ў 20-я гады. Ракаў быў сталіцай прымежнага хасла паміж Польшчай і Саветамі. У маёй сям'і хатка ў тым раёне, таму ўсе начныя паходы герояў былі яшчэ больш маляўнічыя, таму што я жыва магла ўявіць кожны пагорачак на той мясцовасці.
5. Don Norman «The design of everyday things»
Базавая кніга для ўсіх хто збіраецца дызайніць нешта для іншых людзей, а таксама будзе займальнай для людзей з прыроднай цікаўнасцю да таго, як працуюць рэчы. Прынцыпы дызайну, выкладзеныя ў кнізе, застаюцца вельмі актуальнымі і ў дызайне лічбавых прадуктаў. Норман заслужана лічыцца бацяй UX-дызайну.