9 кніг ад Гані Горн
Пісьменніца і даследчыца Ганя Горн — пра кнігі, якія засталіся ў памяці апошнім часам. «Здаецца, частка ўспамінаў пра кнігі — гэта таксама пра месцы-дзе ды людзей-з-кім гэтыя кнігі былі прачытаныя», — кажа Ганя.
1. Chris Kraus «Aliens & Anorexia»
Крыху спякотных-самотных летніх дзён я правяла на гарадскіх пляжах ці ў цягніках з гэтай кнігай. І яна стала вельмі добрай спадарожніцай, калі шчыра.
2-3. Мэгги Нельсон «Аргонавты» і «Something Bright, Then Holes»
Тэксты М. Нельсан — гэта простая магчымасць адысці ад ды прыйсці да сябе наноў. «You’ve punctured my solitude <...> I feel I can give you everything without giving myself away».
4-5. Катя Петровская «Кажется Эстер» і «Das Foto schaute mich an»
Гэтыя кнігі чытала ўжо пэўны час таму, але заўсёды цешуся, што ёсць магчымасць вярнуцца да іх. «Babuschka in the Sky with Diamonds».
6. Мойшэ Кульбак «Мэсія з роду Эфраіма»
Адна з апошніх, якую я набыла ў Менску, у «Кніжнай шафе». Перад ад’ездам заставалася ўжо не так шмат часу чытаць кніжкі, таму гэтую я пакінула на «па той бок мяжы». Дзіўнае пачуццё злавіла калі, едучы ў берлінскім метро ў снежні 2022-га, чытала кнігу, што была напісаная тут жа, у 1922-м. Такі лёс.
7. Jonas Mekas «I had nowhere to go»
Дзе: Берлін – Ростак – Вільня.
Гэтыя дзённікавыя запісы мастака за 1944–1954 гады — даволі вялікая кніга, таму чытаецца мной, зноўку, амаль заўсёды ў дарозе. Улічваючы змест (ваенныя і пасляваенныя падзеі, дэпартацыя і эміграцыя) — думаю, гэта самае месца для такога чытання. Нягледзячы на змест, у гэтых запісах — шмат жыццёвай энергіі і прагі ствараць, ісці насуперак дурноце рэчаіснасці, — што часам вельмі падтрымлівае.
8. Patti Smith «Year of the Monkey» і іншыя кнігі ўспамінаў і вершы Паці Сміт
Знаёмства з мастачкай пачалося для мяне ва ўніверсітэцкія гады і суправаджалася, здаецца, усім, што да яго належала: каханнем, вандроўкамі, расчараваннем, разбітым сэрцам ды — спакоем, што, дзякуй немаведама каму, усё ж такі наступае ў рэшце рэшт. Апошнюю для сябе, «Year of The Monkey», чытала ў жнівеньскай вады, праваджаючы сябро:вак у эміграцыю.
9. Марк Шагал «Моя жизнь»
Дзе: Менск – Віцебск – Масква.
Апошнія некалькі год гэта кніга падарожнічае са мной як напамін пра надзею і неабходнасць верыць у лепшае. Пра дзіцячае «Мы зевали, мечтали и вечно что-нибудь жевали и грызли», што нібыта цягнецца ў будучыню. Думаю, таксама праз гэта захацела пакінуць яе апошняй у гэтым спісе.