6 кніг ад гісторыка Ганны Дзягель
Гісторык, даследчыца гісторыі Старажытнага Ўсходу, біблеіст, кандыдат гістарычных навук, аўтарка падкасту «Так склалася гістарычна»@tak.skl.histarychna Ганна Дзягель раіць кнігі пра дзівосны свет: уяўны і сапраўдны, далекага і не вельмі мінулага, ці (не)магчымую будучыню.
1. Зборнік «Замежная фантастыка»
Апублікаваны ў 1990 годзе зборнік, што змяшчаў раман П'ера Буля «Планета малпаў», а таксама фантастычныя расказы Айзека Азімава, Рэя Брэдберы, Станіслава Лема і інш. Гэтая кніга трапіла да нас дамоў пасля закрыця мясцовай вясковай бібліятэкі. І пэўна перадвызначыла маё дзіцячае і падлеткавае захапленне навуковай фантастыкай, дзівоснымі і незвычайнымі сусветамі, што чакаюць нас у будучыні.
«Разумныя людзі? Людзі надзеленыя мудрасцю? Не, гэта немагчыма: тут аўтар перайшоў усякія межы. Але шкада іх!» П'ер Буль «Планета малпаў»
2. Дуглас Адамс «Аўтаспынам па галактыцы» (у перакладзе Паўла Касцюкевіча)
Смешны і іранычны раман, які я ўпершыню прачытала па-беларуску. Ён заняў свае пачэснае месца ў масавай культуры. Адзін толькі «адказ на галоўнае пытанне жыцця, сусвету і ўсяго такога чаго варты». А яшчэ гэта кніга пра тое, што калі нават тваю планету зруйнавалі касмічныя прышэльцы, гэта толькі пачатак.
3. Иоель. Вейнберг «Человек в культуре Ближнего Востока»
Пасля ўяўных сусветаў, ужо ва ўніверсітэце мяне зацягнула вывучэнне далёкага мінулага. І.П. Вейнберг савецкі, латвійскі і ізраільскі даследчык-біблеіст. І гэта кніга цудоўны прыклад навуковай, але дастаткова лёгкай падачы інфармацыі. Яна паказвае тое агульнае і адрознае, што было ў светапоглядзе старажытнага чалавека.
4. Авраам Белов, Лев Липин «Глиняные книги»
Вельмі цікавая кніга, што расказвае ў навукова-папулярнай форме пра адкрыцце і дэшыфроўку клінапісу старажынага Міжрэчча. Сапраўднае адкрыцце, што адкрыла цэлы сусвет загінулых цывілізацый. Выдатны прыклад сумяшчэння навуковасці і папулярнасці. Няхай і з спасылкамі на Маркса і Энгельса. А яшчэ аўтары нарадзіліся ў Беларусі: у Магілеве і ў Віцебску адпаведна.
5. Олэксій Дыковыцькый «Оньдэ»
Але каб знайсці новы сусвет, не абавязкова глядзець далёка. Часам дастаткова зірнуць унутр сябе. Што і зрабіў аўтар. «Оньдэ» — кніга вершаў і дыялогаў жыхароў палескай вёскі на ўласна палескім дыялекце. І гэта праваднік у дзіўны, але такі вядомы і блізкі сусвет, што зусім побач з намі.
6. Таццяна Астроўская «Культура і супраціў. Інтэлегенцыя, іншадумства і самвыдат у савецкай Беларусі»
Гэта даследванне прысвечана часу, калі здавалася б у БССР было ўсе спакойна. Рэспубліка была «самай савецкай», «зборачны цэх Саюза». Якая шчэ нязгода? І адкуль што ўзялося ў 80-90-я гады? А за савецкай шырмай віравала іншае жыцце, распаўсюджваліся кнігі, дыскутаваліся праблемы. Было месца і сатыры, і гонару, і нязгодзе ў розных формах. Даследванне цікава і легка чытаецца і натхняе. Бо за зімой заўсёды наступае вясна.