7 кніг ад пісьменніка Сяргея Календы
Пісьменнік Сяргей Календа пра сем асноўных кніг, якія ў тым ліку паўплывалі на літаратуру і кіно.
1. Луи-Фердинанд Селин «Путешествие на край ночи»
Кніга, якая вельмі моцна паўплывала на альтэрнатыўную літаратуру, на магчымасць выказвацца простай моваю, словамі, але праз боль і крытыку.
2. Джордж Оруэлл «Скотный двор»
Гэта сапраўды тое, дзе мы жывем. Як паказвае гісторыя і ўсе апошнія моманты ў жыцці, сапраўды ўсё так і ёсць.
3. Никколо Макиавелли «Государь»
Мне здаецца часам, Лукашэнка гэтай кнігай толькі і карыстаецца, але па-іншаму, не так, як Макіявелі пра гэта казаў. Макіявелі напісаў «Уладар», каб паказаць, як не трэба, але ўсе чамусьці ўзяліся і ўспрымаюць гэтую кнігу як Біблію для кіравання краінамі.
4. Стивен Кинг «Сияние»
Адна з самых паспяховых не толькі кніг, але і кіно, якое зняў Кубрык. Таксама кніга стала ўплывовай у мастацтве.
5. Энтони Бёрджесс «Заводной апельсин»
Кніга, якую трэба чытаць, каб ведаць, да чаго можа прывесці трэш, краш, банды і ўсё астатняе.
6. Гамэр «Адысея»
Без яе амаль ніводная кніга не чытаецца, бо ўсё сказаў Гамэр.
7. Роальд Даль «Гремлины»
Я выбраў гэтую кнігу, бо гэта смешнае апавяданне, якое потым вырасла ў вялікі кінапраект, у цэлы шэраг стужак пра грэмлінаў. А грэмлінаў наша пакаленне добра памятае.