August 10, 2023

4 кнігі ад аналітыка Валера Карбалевіча

Аналітык, палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валер Карбалевіч дзеліцца non-fiction кнігамі, якія пашыраюць уяўленне пра гісторыю чалавека і цывілізацый.

1. Дарон Аджемоглу, Джеймс Робинсон «Почему одни страны богатые, а другие бедные: происхождение власти, процветания и нищеты»

Аўтары кнігі — амерыканскія эканамісты. Яны бачаць у палітычных і эканамічных інстытутах — сукупнасцях правілаў і механізмаў прымусу да іх выканання, якія існуюць у грамадстве, — асноўную прычыну адрозненняў у эканамічным і сацыяльным развіцці розных дзяржаў, пры гэтым лічаць іншыя фактары (геаграфію, клімат, генетыку, культуру, рэлігію, невуцтва эліт) другасным.

2.  Джаред Даймонд  «Коллапс. Почему одни общества приходят к процветанию, а другие — к гибели»

У гэтай кнізе амерыканскі аўтар прапануе новы погляд на гісторыю чалавечай цывілізацыі, на прычыны росквіту і гібелі старажытных культур — грамадства вострава Вялікадня, паселішчаў вікінгаў у Грэнландыі, індзейцаў майя ў Амерыцы, а таксама пераканаўча даказвае, што многія сучасныя грамадства, перш за ўсё Кітай і Паўночная Амерыка, стаяць на ростанях і ў найбліжэйшай будучыні павінны вырашыць для сябе, ці жадаюць яны існаваць далей ці гатовыя загінуць.

3. Нассим Талеб «Черный лебедь. Под знаком непредсказуемости»

Амерыканскі аўтар разглядае надзвычайны ўплыў рэдкіх і непрадказальных падзей, а таксама схільнасць людзей рэтраспектыўна знаходзіць ім простыя тлумачэнні. Талеб называе гэта тэорыяй чорнага лебедзя.

4. Юваль Ной Харари «Sapiens: Краткая история человечества»

Ізраільскі аўтар даследуе гісторыю чалавецтва ў рамках прыродазнаўчых навук ад эвалюцыі архаічных чалавечых відаў у каменным веку да 21-га стагоддзя. Галоўны аргумент Харары заключаецца ў тым, што сапіенс стаў дамінаваць над светам, таму што гэта адзіная жывёла, якая можа гнутка супрацоўнічаць у вялікай колькасці.

🧷 Instagram «Экслібрыс»