November 7
5 кніг ад Вячаслава Кміта
Музыка і аўтар песняў Вячаслаў Кміт дзеліцца кнігамі пра ўнутраную свабоду і нязгасную цікавасць да жыцця.
1. Серж Мінскевіч «Прыгоды Какоса Маракоса»
Відавочны выбар для першага месца. Какос Маракос — агульная глеба беларускай культуры. Поўны духу прыгодаў, ён прабівае сцены недаверу паміж людзьмі і запрашае ўсіх нас у чароўнае невядомае.
2. Бэнхамін Лабатут «Maniac»
Дыхтоўная мастацкая праца, што хаваецца пад абліччам навукова-папулярнага даведніка па бруенні чалавечай думкі ў час вялікіх пераменаў.
3. Алесь Разанаў «Воплескі даланёю адною»
Мяркую, што менавіта з чытання пункціраў Алеся Сцяпанавіча Разанава пачалося маё павольнае ператварэнне ў чалавека.
4. Эрнст Юнгэр «Сэрца вандроўніка. Фігуры і Капрыча»
Універсальны зборнік узнёслых думак, афарызмаў жыццёвае мудрасьці і чыстага шаленства, што ўражвае сваёй шляхетнасцю.
5. Зьніч «Рэха Малітвы»
Адна з найзырчэйшых праяваў беларускага духу ў паэзіі.