August 3, 2023

4 кнігі ад паэткі Насты Кудасавай

Паэтка, перакладчыца Наста Кудасава расказвае пра кнігі — дзённікавыя, біяграфічныя, невымоўныя, паэтычныя.

1. Алесь Разанаў «Пчала пачала паломнічаць»

Паэт, які адкрыў для мяне невымоўнае ў мове. Безагаворачная вышыня, майстар, якім павінны ганарыцца кожны беларус.

2. Анатолий Приставкин «Ночевала тучка золотая…»

Адно з наймацнейшых уражанняў дзяцінства. Я ўдзячная школьнай праграме за тое, што мне аднойчы была адкрытая гэтая кніга, не раз перачытаная пасля і аплаканая наноў. З яе я даведалася ўпершыню пра дэпартацыю народаў пры Сталіне. Асабліва моцна яна ўздзейнічае, бадай, таму, што гэта аўтабіяграфія, расказаная ад імя дзіцяці.

3. Даля Грынкявічутэ «Літоўцы ля мора Лапцевых»

Важная для нашых суседзяў дзённікавая проза па-беларуску пабачыла свет толькі ў 2022 годзе ў цудоўным перакладзе Ванды Марцінш душ Рэйш. Страшная і неабходная кніга для засваення ўрокаў нашай агульнай гісторыі ў 20-м стагоддзі, асэнсаванне якіх у беларусаў яшчэ, імаверна, наперадзе.

4. Ян Твардоўскі «Разам з Табою: выбраныя вершы»

Ці не адзіны сёння паэт, хто здольны яшчэ трымаць ува мне агеньчык цяпла і веры, нягледзячы на ўсё, што адбываецца з намі. «Спяшайцеся любіць людзей, так хутка яны адыходзяць…»

🧷 Instagram «Экслібрыс»