7 кніг ад Тоні Лашдэн
Менская пісьменні:ца і фем-квір актывіст:ка, сузаснавальніца ініцыятывы «тендер на гендер» Тоні Лашдэн раіць кнігі напісаныя жанчынамі і квір-людзьмі. «Для мяне гэта пазіцыя пошуку тэкстаў, якія закранаюць мой досвед і абмяркоўваюць актуальныя і важныя для мяне тэмы. Таму я раю кнігі, якія дапамаглі мне па-новаму паглядзець на свет», — кажа Тоні.
1. Одри Лорд «Зами: как по-новому писать мое имя»
Тэкст Одры Лорд, пабудаваны на яе аўтабіяграфічным матэрыяле жыцця нябелай лесбіянкі ў ЗША, паказаў, як шмат у нас агульнага ў досведзе сяброўства, кахання, пабудовы нашых супольнасцяў і рухаў. Гэта шчыры і глыбокі тэкст пра пошук сябе і адкрыццё сваёй сэксуальнасці.
2. Лариса Рейснер «Фронт»
Ларыса Рэйснар — адно з важных жаночых імёнаў, сцёртых у гісторыі. Дыпламатка, рэвалюцыянерка, і, не пабаюся гэтага слова, легенда, акружаная міфамі пра свае подзвігі і прыгоды, яна ўдзельнічала ў рэвалюцыі 1917 года і пісала пра тое, што бачыць. Тэкст Рэйснар паказвае, як жанчына можа пісаць пра палітыку (і ідэалогію), як яна можа праяўляць сябе і дзейнічаць, не чакаючы дазволу.
3. Ольга Токарчук «Веди свой плуг по костям мертвецов»
Выдатны экафемінісцкі раман, напісаны з вялікай любоўю да прыроды і жывёл.
4. Кармен Мария Мачадо «Дом Иллюзий»
Моцны аўтафікшн-тэкст пра гвалт у лесбійскіх адносінах — нябачную тэму, якая часта замоўчваецца.
5. Настасья Мартен «Верю Каждому Зверю»
Настасся Мартэн — антрапалагіня. У сваім тэксце яна апісвае свой досвед сутыкнення з мядзведзем, які ледзь не забівае яе. Мартэн даследуе свой вопыт амаль-смерці разам з супольнасцю эвенкаў і ітэльменаў — карэнных народаў Камчаткі, якія прапануюць ёй новы спосаб чытання і асэнсавання гэтай сітуацыі.
6. Шейла Хети «Материнство»
Бліскучы тэкст пра страх і жаданне стаць маці, пра цяжкасці і радасці, звязаныя з мацярынствам.
7. Анни Эрно «Событие»
Гэты кароткі, але вельмі ёмісты тэкст Ані Эрно распавядае пра яе асабісты досвед аборту і пра рызыкі, звязаныя з забаронай абортаў і пазбаўленнем жанчын бяспечнага і легальнага спосабу перарываць цяжарнасць.