March 14

5 кніг ад журналісткі Наталлі Лубнеўскай

Журналістка Наталлля Лубнеўская дзеліцца нон-фікшн-кнігамі пра арабскі свет, Асвенцым і постсавецкія краіны.

1. Юджин Роган «Арабы. История. XVI–XXI вв»

Калі хочаце зразумець, хто ёсць хто ў арабскім свеце і па якім прынцыпе адны краіны ненавідзяць іншых.

2. Дарон Аджемоглу, Джеймс А. Робинсон «Почему одни страны богатые, а другие бедные»

За сваю тэорыю аўтары кнігі атрымалі ў 2024-м Нобелеўку па эканоміцы. Класны расклад па Еўропе, Афрыцы, ЗША і Лацінскай Амерыцы.

3. Францішак Аляхновіч «У кіпцюрох ГПУ»

Наша жыццё ў дэкарацыях 1930-х. Аляхновіч у тыя кіпцюры трапіў, павёўшыся на абяцанні агентаў і вярнуўшыся з Вільні ў Мінск.

4. Рудольф Гесс «Комендант Освенцима. Автобиографические записки Рудольфа Гесса»

Гэтыя запісы Хёс зрабіў у камеры, пакуль чакаў смяротнага пакарання. Вусцішныя сваёй педантычнасцю развагі пра тое, як эфектыўней знішчаць людзей.

5. Эрика Фатланд «Советистан»

Нарвежская пісьменніца праехалася па Казахстане, Кыргызстане, Таджыкістане, Туркменістане і Узбекістане і дае кароткі экскурс па кожнай з краін. Такі мікс гісторыі і жыццёвых назіранняў.

🧷Instagram «Экслібрыс»