6 кніг ад блогера Максіма Паршуты
Медыяменеджер, блогер, вядоўца падкасту «Полчаса кардио» Максім Паршута дзеліцца кнігамі пра жаночую сэксуальнасць, журналістыку, выбар ў нямецкім канцлагеры, межы і наіўнасць.
1. Эмили Нагоски «Как хочет женщина»
Рэкамендую гэтую кнігу для ўсіх, хто хоча жыць больш шчаслівае сэксуальнае жыццё. Лічу яе карыснай як для жанчын, так і для мужчын. «Як хоча жанчына» дапаможа па-іншаму паглядзець на сябе, свае жаданні і сэксуальнасць.
2. Эдит Ева Эгер «Выбор»
Жыццесцвярджальная (хаця, хутчэй за ўсё, падчас чытання вам так не падасца) кніга ад вязніцы нямецкага канцлагера. Дапамагае на прыкладах зразумець, што выбар сапраўды ёсць заўжды. А яшчэ — што дробная праблема можа быць большай, чым здаецца.
3. Саша Филипенко «Бывший сын»
Усё яшчэ актуальная кніга беларуса Сашы Філіпенкі. Яе надзённасць нават палохае, але я веру, што настане дзень, калі беларускі і беларусы будуць чытаць яе і думаць у духу «якая ж дзіч была раней!».
4. Том Вулф «Новая журналистика»
З усёй сілы рэкамендую кнігу ўсім, хто звязвае сябе з журналістыкай ці іншым фарматам стварэння гісторый. Гэты зборнік урыўкаў з твораў розных аўтараў можа злаваць, агаломшваць, захапляць і здзіўляць.
5. Нэнси Левин «Твои границы»
Максімальна карысная кніга для ўсіх, хто мае праблемы з асабістымі межамі. У мяне вось ёсць — і Нэнсі Левін дапамагае паглядзець на сябе збоку і ўсвядоміць, дзе гэтыя межы дзіравыя і як іх падрамантаваць.
6. Эрленд Лу «Наивно. Супер»
Гэтую кнігу ўпершыню я прачытаў гадоў 10 назад, але яна настолькі выдатная і адцягваючая, што часам перачытваю цалкам або асобныя кавалкі. Чароўны і лёгкі стыль дапамагае адцягнуцца ад праблем і ўпырснуць у сябе дозу карыснай наіўнасці.