December 21, 2025

18 кніг ад Насты Роўды

Журналістка, вядоўца Наста Роўда дзеліцца кнігамі — антыўтопіямі, нон-фікшнам, манументальным і містычным.

1. Антыўтопіі «О дзіўны новы свет» Хакслі, «1984» і «Ферма» Оруэла, «Восень патрыярха» Маркеса, «451 градус па Фарэнгейту» Брэдберы, «Мова» Віктара Марціновіча

Варта прачытаць, каб зразумець убогасць дыктатуры, каштоўнасць праўды і свабоднага выбару.

2. Усе кнігі хронікі «Галасы Утопіі» Святланы Алексіевіч, а найперш — «Час сэканд-хэнд»

Варта прачытаць, каб асэнсаваць найвялікшыя трагедыі ў нашай гісторыі і зразумець савецкага чалавека.

3. «Ладдзя роспачы» і «Дзікае паляванне караля Стаха» Караткевіча, а таксама «Па што ідзеш, воўча» Святланы Курс

Варта прачытаць, каб зразумець беларускую душу і ўзбагаціць мову.

4. «Імя ружы» Умбэрта Эка і «Сто гадоў самоты» Маркеса

Гэтыя манументальныя творы неабходныя для якаснага росту.

5. Нон-фікшн: «Савецістан» Эрыкі Фатланд, «Маё жыццё» Голды Мэір, «Круты маршрут» Яўгеніі Гінзбург, «Далей жыць» Нарінэ Абгарян, «Споведзь» Ларысы Геніюш

Кнігі з нявыдуманымі аповедамі дазваляюць заглыбіцца ў чалавека, глыбока разумець гістарычныя працэсы і складаны свет вакол нас.

6. «Homo Deus: Кароткая гісторыя будучыні» Юваля Ноя Харары

Каб разумець выклікі, якія паўстануць перад намі ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі.

🧷 Instagram «Экслібрыс»