December 5

4 кнігі ад Дар'і Рублеўскай

Лідарка Школы кампетэнцый, адукатарка Дар’я Рублеўская дзеліцца кнігамі для зімовага slow reading, каб думаць пра прачытанае больш, чым чытаць. Чатыры кнігі, якія хочацца чытаць павольна, расцягваць як карамельную скарыначку на запечаным яблыку. No rush, no anxiety.

1. Дэниел Мэйсон «Северный лес»

Гэта гісторыя дома, які жыве даўжэй за людзей. Незвычайна назіраць не за героем, а за самім домам і зменай эпох, лёсаў і цішынёй паміж імі (так я даведалася, што такое экафікшн). Раман чытаецца павольна: кожную главу хочацца прачытаць яшчэ разочак, каб лепей разглядзець дэталі.

2. Харуки Мураками «Убийство Командора»

Медытатыўная гісторыя пра мастака, які сутыкаецца з жывымі ідэямі, схаванымі пад паверхняй звыклага свету. Кніга зацягвае ў прастору, дзе рэальнасць і сімвалы павольна раствораюцца адно ў адным. Апроч класічнага стыля Муракамі, у гэтым творы яскрава прасочваецца тэма віны і гістарычнай адказнасці; пісьменнік доўгі час разбіраўся з тым, ці мог яго тата быць датычным да японскай агрэсіі ў Кітае.

3. Сьюзен Сонтаг «Заново рожденная. Дневники и записные книжки»

Сонтаг не планавала выдаваць гэтыя дзённікі, яны былі апублікаваныя яе сынам ужо пасля яе смерці. Можа быць менавіта таму тэксты адчуваюцца такімі шчырымі і бязлітасна адкрытымі. Чытаецца павольна, як чужы голас у галаве, як чужы спіс чужых спраў ці спіс кніг да пакупкі, які кажа пра стан пісьменніцы ў канкрэтны час.

4. Сомерсет Моэм «Бремя страстей человеческих»

Раман пра сталенне, цяжкасці, страты і шлях да ўнутранай свабоды. Эпапея, у якой герой раскрываецца павольна і быццам не проста вучыцца сам, але і вучыць цябе глядзець на ўласнае жыццё мякчэй і глыбей.

🧷 Instagram «Экслібрыс»