July 19

6 кніг ад Таццяны Дзямчук

Гештальт-тэрапеўтка, культуралагіня Таццяна Дзямчук дзеліццам шасцю кнігамі пра любоў, адносіны і блізкасць. «Мы фармуемся ў адносінах, мы імкнемся да адносін. Я зрабіла падборку розных, але дарагіх мне кніг, якія я перачытваю сама і раю кліентам», — кажа Таццяна.

1. Эрих Фромм «Искусство любить»

Пачынаем з класічнай літаратуры на мяжы філасофіі і псіхалогіі, але вельмі простай і даступнай мовай. Фром піша пра любоў не як пра пачуццё, якое «здарылася», а як пра навык. Пра тое, што любіць — гэта дзеянне, выбар і практыка.

2. Берри К. Уайнхолд, Дженей Б. Уайнхолд «Бегство от близости»

Аўтары ўсё жыццё даследуюць феномены сузалежнасці і контрзалежнасці ў парах. Чаму гэтыя працэсы — біч сучаснага грамадства і як мы ад гэтага пакутуем, чаму мы так хочам блізкасці і так яе баімся. Для ўсіх, хто хоча пабудаваць шчырыя блізкія адносіны.

3. Сью Джонсон «Обними меня крепче»

Вельмі пяшчотная тонкая кніга, іншы позірк на канфлікты і на тое, як з імі абыходзіцца ў пары. Вельмі часта за злосцю, крыўдай або маўчаннем стаіць не жаданне пакрыўдзіць, а страх страціць сувязь з важным чалавекам.

4. Эстер Перель «Право на «лево». Почему люди изменяют и можно ли избежать измен»

Кніга пра феномен здрады, але насамрэч значна шырэй. Пра расчараванне, жаданні, свабоду, чаканні і пра тое, як моцна змянілася наша разуменне адносін за апошнія дзесяцігоддзі.

5.  Фредрик Бакман «Тревожные люди»

Мастацкая літаратура ў маёй падборцы! Бакман наш сучаснік, што неверагодна таленавіта апісвае драму чалавечых адносінаў, тонка завіваючы гэта ў цікавы сюжэт. Я выбрала самую вядомую кніжку, але смела чытайце ўсяго аўтара!

6. Ролло Мэй «Любовь и воля»

Калі хочацца філасофіі, то калі ласка. Экзістэнцыяльны погляд на любоў, свабоду, адказнасць і чалавечую блізкасць.

📕 Instagram «Экслібрыс»