8 кніг ад аўтаркі Ўлады Хмель
Стваральніца праекта @fihury.zine, аўтарка Улада Хмель рэкамендуе кнігі пра пісьмо, каханне, паэтычнасць, сэкс і філасофію.
1. Ролан Барт «Фрагменты любовной речи»
Найпаэтычнейшы з філасофскіх тэкстаў, спроба ўхапіць спосаб думання і маўлення закаханага, даследаванне пачуцця як хваробы, шаленства і дара.
2. Мегги Нельсон «Аргонавты»
Кніга, назву якой далі як раз бартаўскія «Фрагменты», — пра цяжарнасць, пра трансгендарны пераход блізкага, пра сэкс и пра шлюб, пра пісьмо і пра філасофію, але па-над усім — пра каханне як «воспламененность заботой, ее непрекращающейся песнью».
3. Клариси Лиспектор «Вода живая»
«Арганаўты» ўражваюць тым, як блізка і зразумела мне яны зроблены, але на якім — недасягальным — узроўні. «Вода живая» ж — абсалютна не дасяжная мне па самім спосабе абыходзіцца са словамі як інструментам; яна поўнае пазамоўнае захапленне; заклён, варажба, чарадзейства.
4. Саша Соколов «Школа для дураков»
Самая вытанчаная — у парушэнні ўсіх правілаў — мова; самая кранальная — у адсутнасці сюжэту — гісторыя; самае маё сэрца.
5. Михаил Гронас «Краткая история внимания»
Немагчымае спалучэнне моўнай вынаходлівасці, вобразнай дакладнасці, рытмічнай музычнасці і вельмі чалавечай чуллівасці. Адно з галоўных паэтычных адкрыццяў апошніх гадоў.
6. Вальжына Морт «Эпідэмія ружаў»
Вершы, якія калісьці напужалі, расчулілі і захапілі, паказаўшы беларускасць, з якою я магла атаясаміць сябе — і змястоўна, і эстэтычна.
7. Одри Лорд «Сестра-отверженная»
Эсэ і выступы цемнаскурай, лесбіянкі, маці, паэткі пра досвед прыгнечанасці і (су)існавання з (і ў) ім — 15 тэкстаў, аб’яднаных лютасцю, жарсцю і нейкай абсалютнай, крыштальнай, спагадлівай любоўю. Калі б я магла абраць старэйшую сястру сярод літаратарак, я б абрала Лорд.
8. Сьюзен Сонтаг «Сознание, прикованное к плоти»
«Заново рожденную», дзённікі яшчэ зусім юнай Сонтаг, я не чытала. Але і гэтая, другая частка, дала мне шмат сілаў простым веданнем: можна быць жанчынай, і жыць можна, і пісаць. Ну і спісы да чытання ды прагляду кніга таксама дала (іх у нататках Сонтаг шмат!), але гэта другасна.