10 кніг ад аўтараў падкасту «Умоўныя»
Аўтары падкасту «Умоўныя» Наста і Кірыл падзяліліся кнігамі пра тое, як жыць на мяжы рэальнасці і выдумкі.
Наста:
1. Эрих Мария Ремарк «Ночь в Лиссабоне»
Кніга пра сапраўднае каханне і здрадніцтва, якое вядзе да безвыходнага стану ўцякацтва. Самая моцная кніга ў Рэмарка.
2. Татьяна Замировская «Эвридика, проверь, выключила ли ты газ»
Заміроўская па-майстэрску гуляе з вобразам Эўрыдыкі, ператвараючы яго ў метафару не толькі страты, але і захрасання паміж жыццём і смерцю, мінулым і будучыняй, рэальнасцю і выдумкай. Гэта гісторыя пра спробы вырвацца з кола старых траўм і здабыць сябе.
3. Андрусь Горват «Радзіва “Прудок»
Гэта кніга пра тое, як аднавіць напаўразбуранага сябе, як вярнуцца да каранёў, да роднай моўнай і культурнай стыхіі, і пра тое, як важна не згубіць бабуліны аповеды. А можа, і пра тое, як стаць сваім для самога сябе.
4. Эдит Ева Эгер «Выбор»
Чытаючы пра жыццё Эдзіт, разумееш: чалавек можа перанесці абсалютна ўсё.
5. Иоанна Хмелевская «Всё красное»
Лёгкі іранічны дэтэктыў з класным гумарам, ад якога смяяца будзеце ўголас.
Кірыл:
6. Эліза Ажэшка «Хам»
Прыклад класічнай беларускай літаратуры, якая псіхалагічна і сюжэтна апярэдзіла свой час, бо ўзняла пытанне, на якое дагэтуль няма адказу.
7. Татьяна Замировская «Смерти.net»
Складаная, але выбітная кніга. Калі пераадолееш — зразумееш шмат.
8. Фредрик Бакман «Бабушка велела кланяться и передать, что просит прощения»
Кніга, якая даказала: ты можаш распавесці складаныя рэчы простай мовай і іх каштоўнасць ад гэтага не зменшыцца.
9. Чак Паланюк «Байцоўскі клуб»
Я не магу распавядаць пра гэтую кнігу.
10. Віктар Марціновіч «Мова»
Мая першая беларуская кніга, якая зачапіла. Першы выдуманы свет, ад якога пайшла жуда. Першы твор, які б я раіў прачытаць.