14 кніг ад Юрыя Таўбкіна
Мастак, дызайнер і архітэктар Юры Таўбкін дзеліцца кнігамі, якія пакінулі след.
1. Jerome David Salinger «The Catcher in the Rye»
Калі валодаеце мовай — раю чытаць у арыгінале.
2. Иван Бунин «Окаянные дни»
Вы шмат даведаецеся пра народ, што жыве на ўсходзе ад нас.
3. Жан-Мишель Генассия «Клуб неисправимых оптимистов»
Адзіная кніга, якая прыехала са мной у міграцыю. Я разлічваў з ёй скаратаць кароткі час да майго вяртання ў Беларусь… Яна пра жыццё. Мігрантаў і не толькі. І пра тое, як захаваць сябе.
4. John Berger «Bento’s Sketchbook. How does the impulse to draw something begin»
Для аматараў маляваць і чытаць Джона Бёрджэра.
5. Васіль Быкаў «Доўгая дарога дадому»
Гэтая кніга — адказ на пытанне, хто ёсць маральныя компасы на Беларусі.
6. Ernest Hemingway «A Clean, Well-Lighted Place»
Гэта вельмі кароткі аповед дзеда Хема, але, як заўсёды, шмат чаго ў малой форме.
7. Умберто Эко «Диалог о вере и неверии»
Перапіска Умберта Эка з кардыналам Карла Марыя Марціні. Інтэлігентнае і вельмі паважлівае адно да аднаго разважанне пра Бога і чалавека.
8. Томас Венцлова «Вильнюс. Город в Европе»
Глыбокі і карысны даведнік па старажытным і шматаблічным горадзе В.
9. Биньямин Таммуз «Зумейра» (апавяданне)
Складаны лёс хлопчыка, што з’ехаўшы быў з Расійскай імперыі ў тагачасную Палесціну, горкая і салодкая, як габрэйская страва — рэдзька з мёдам.
10. Уладзімір Караткевіч «Дзікае паляванне караля Стаха»
Этнаграфія беларускай шляхты ў часы яе заняпаду.
11. Александр Чудаков «Ложится мгла на старые ступени»
Аўтабіяграфічная сага адной інтэлігентнай сям’і, як часопіс двадцатага стагоддзя ў савецкай імперыі.
12. Арсений Тарковский «Стихи»
Любыя зборнікі яго вершаў. Тонкія, лірычныя, глыбокія.
13. Иосиф Бродский «Набережная неисцелимых»
Ода Венецыі — цудоўнаму, магічнаму гораду.
14. Микеланджело Антониони «Тот кегельбан над Тибром»
Нататнікі, імправізацыі вялікага рэжысёра, калі вам падабаецца кіно Новай хвалі.