8 кніг ад Вікці Удовінай
Паэтка, даследчыца літаратуры, колішняя ўдзельніца кніжнага праекта MARKS Вікця Удовіна расказвае пра восем душавыратавальных кніжак.
1. Вольга Такарчук «Правек ды іншыя часы»
Гісторыя месца ў цэнтры сусвету складаецца з некалькіх сямейных саг з фокусам на балючы жаночы досвед. Мой фарпост для ўладкавання адведзенага мне часу.
2. Гертруда Стайн «Войны, которые я видела»
Стайн абірае вайну сваёй оптыкай. Яна піша пра сваё ўзаемадзеянне з войнамі, аналізуе сваё ўцягненне ў іх. Кніга пісалася ў 1943 годзе, калі Стайн знаходзілася ў французскай вёсцы Біліньі, і пасля ўступлення амерыканцаў у вайну яна аказалася ў сур’ёзнай небяспецы. Але пісьменніца абірае застацца.
3. Артюр Рембо «Путешествие в Абиссинию и Харар»
Акрамя выдатнага травелога гэтая кніга — перасцярога для маладых паэтак і паэтаў. Я ведаю, што некаторых пужае «тое, што здарылася з Рэмбо пасля таго, як ён кінуў пісаць вершы», асабіста мяне захапляе.
4. Яўгенія Пфляўмбаум «Сонца»
Perfect match. Узорны беларускі мадэрнізм. Знайшла яе верш «Паклон Дантэ», калі сама чытала «Боскую камедыю», а, вядома, што такіх супадзенняў не здараецца.
5. Рамон Льюль «Книга о любящем и возлюбленном»
Гэта калі хочацца чагосьці больш містычнага for advanced «Фрагменты речи влюбленного» readers. У якасці бонуса асноўная кніга пры разлуцы з каханым.
6. Симона Вейль «Тетради»
Пяшчотна-ультыматыўны позірк на чалавечыя няшчасці. Семіётыка размоваў з Богам. «Чалавеку дадзена права разбураць толькі тое, што яму належыць; то бок ён не можа разбураць нават сваё цела, але выключна волю».
7. Гюнтер Грасс «Жестяной барабан»
Кніга пра хлопчыка Оскара, які кідае выклік законам сусвету і адмаўляецца расці. Кніжка задае такое пытанне: што рабіць, калі жывеш у фашысцкай дзяржаве? Адказ наступны: біць у бляшаны барабан.
8. Сяргей Астрэйка «Змарагды кроз»
Гэта кніга на сваёй асабістай астрэйкавай мове, і чалавек, сутыкнуўшыся з ёй аднойчы, пачынае на ёй пісаць і гаварыць.