April 2

Borowa 14 км

Даўжыня маршрута: каля 14 км
Складанасць маршрута: не складаны
Прыгожыя віды: так
Аглядавая пляцоўка/вежа: так
Схраніска/бровар/кавярня: так
Музей/замак/славутасць: так, палац Jedlinka
Дадатковыя аплаты/квіткі: так, за экскурсію па палацы
Пячатка: раней была, цяпер няма
Колькасць Ідземак: ★★★★★

Трэк у mapy.cz i план:

1. 🚂 Сустракаемся на чыгуначным вакзале Wrocław Główny у галоўнай залі каля білетных кас пад гадзіннікам 6:45–6:50
2. 🚂 7:02 цягнік да станцыі Jedlina-Zdrój Borowa, прыбывае 8:54. УВАГА! Будзе перасадка 8:23–8:49 на станцыі Wałbrzych Główny.
3. 🥾 Са станцыі Jedlina-Zdrój Borowa каля 2,5км ідземы праз горы Mały Wolowiec (718), Wolowiec (776), Kozioł (774).
4. ⛰️ Яшчэ 1км ідземы да гары Borowa з аглядавай вежай, дзе адпачываем. 
5. 🏰 8км ідземы па лясных сцежках да палацу Jedlinka з броварам-рэстарацыяй, дзе ахвотныя могуць спыніцца на смачную ежу і годнае піва. 
6. 🥾 2км ідзеМЫ да станцыі Jedlina-Zdrój.
8. 🚂 Вяртаемся ва Уроцлаў са станцыі Jedlina-Zdrój, варыянты цягнікоў:
KD 16:08-17:43 (з перасадкай у Jaworzyna Śląska)
KD 18:00-19:46

Хто на машынах:
Нажаль маршрут не кальцавы. Можна прыехаць да станцыі Jedlina-Zdrój i сесці на цягнік Jedlina-Zdrój – Wałbrzych Główny і праехаць адзін прыпынак да станцыі Jedlina-Zdrój Borowa 9:00-9:08. Асноўная група будзе на станцыі Jedlina-Zdrój Borowa а 8:54. Трэба будзе скантактавацца, каб пачакалі да 9:08.