Карыснае
January 18, 2024

Колеры шляхоў 🎨

Згодна з абазначэннямі Польскага турыстычнага і ландшафтнага таварыства, усе турыстычныя маршруты ў Польшчы падзелены на некалькі груп:

🟥 Чырвоны – паказвае на тое, што гэта галоўная сцежка, якая вядзе праз самыя цікавыя месцы і самыя прыгожыя пейзажы.

🟦 Сіні – гэта дарога на вялікія адлегласці, гэта значыць, па сутнасці – вельмі доўгі маршрут, але пры гэтым неабавязкова складаны.

🟩 Зялёны – найкарацейшы шлях да характэрных месцаў рэгіёну або кароткая сцежка, якую ў некаторых месцах будуць перасякаць іншыя маршруты.

🟨 Жоўты – кароткая пад'язная дарога, якая будзе перасякацца з іншымі маршрутамі.

⬛️ Чорны – кароткая пад'язная дарога і адначасова адсутнасць магчымасці дабрацца да патрэбнага месца па іншым шляху.

Маркіроўка пешаходных маршрутаў з'яўляецца не радзей, чым праз кожныя 200 метраў (але гэта залежыць ад добрасумленнасці валанцёраў 😇). Так што, калі вы страцілі іх з-пад увагі на нейкі час, пераканайцеся, што вы не заблудзіліся і знаходзіцеся на правільным шляху.

🤳 Таксама раім усталяваць на тэлефон дадатак mapy.cz (iphone | android) ў гэтым дадатку зручна будаваць маршруты: напрыклад, там можна ўбачыць па шляху якога колеру вы зараз ідзяце 🟥🟨🟩🟦⬛️