Паходы
March 31

Dolina Bobru 14 км

Даўжыня маршрута: каля 14 км
Складанасць маршрута: не складаны
Прыгожыя віды: так
Аглядавая пляцоўка/вежа: так
Схраніска/бровар/кавярня: так
Музей/замак/славутасць: так
Пячатка: павінна была быць, але не было
Колькасць Ідземак: ★★★★★

Трэк у mapy.cz i план:

1. 🚂 Сустракаемся на чыгуначным вакзале Wrocław Główny у галоўнай залі каля білетных кас пад гадзіннікам 6:50 – 7:05
2. 🥾 7:15 цягнік да станцыі Jelenia Góra Zachodnia, прыбывае 9:35.
3. 🥾 Са станцыі Jelenia Góra Zachodnia крыху больш за кіламетр ідзеМЫ да аглядавай вежы "Grzybek" на Wzgórze Krzywoustego.
4. 🥾 Зялёным шляхам і лясной сцежкай ідзеМЫ 2,2 км да аглядавай пляцоўцы.
5. Яшчэ 1,3 км ідзеМЫ да маляўнічага месца з мастом на фоне скалак і вялізным прыватным турпрытулкам Schronisko Perła Zachodu. Адпачываем, шпацыруем па мастку і побач, ахвотныя могуць штосці пакаштаваць у кавярні.
6. 2км ідзеМЫ да мясцовай славутасці пад назвай Wieża Książęca w Siedlęcinie – сярэднявечнай 700-гадовай вежы з захаванымі фрэскамі. Ахвотныя могуць наведаць вежу. Кошты на квіткі тут. Паспрабуем арганізавацца як група і загадзя дамовіцца з гідам. Кошт за экскурсію будзе 50зл на ўсіх.
7. Уздоўж ракі Bóbr вяртаемся ў цэнтр Jelenia Góra жоўта-блакітным шляхам, які з'яўляецца часткай Судзецкай дарогі св.Якуба (El Camino).
8. Адпачываем у Jelenia Góra, глязім цэнтр, ахвотныя могуць наведаць кавярні, ці месцы, пазначаныя келіхам піва на мапе ;)
9. Ідземы 1,5км да станцыі Jelenia Góra Zabobrze. УВАГА! Гэта не тая станцыя, з якой пачынаўся маршрут.
10. Вяртаемся ва Уроцлаў, варыянты цягнікоў:
KD 17:35 – 19:49
KD 18:21 – 20:28
KD 19:29 – 22:10

🚙 Тыя, хто на машынах:
• Можна сустрэцца на станцыі Jelenia Góra Zachodnia а 9:35
• Невялікі паркінг ёсць адразу каля Perła Zachodu, калі трэба моцна скараціць маршрут

🎉 Знакавую падзею – 30-ты паход – адсвяткуем годна: зробім падарунак прыродзе, якую так любім і шануем – пазбіраем па дарозе смецце (мяшкі для смецця і гумовыя пальчаткі будуць).