Zamek Bolczów 9 км
Даўжыня маршруту: каля 9 км
Складанасць маршрута: нескладаны
Прыгожыя віды: так
Аглядавая пляцоўка/вежа: так
Схраніска/бровар/кавярня: Browar Miedzianka
Музей/замак/славутасць: Zamek Bolczów
Пячатка: няма
Колькасць Ідземак: ★★★★★
Трэк у mapy.cz i план:
1. 🚂 7:11 цягнік Wrocław Główny – станцыя Janowice Wielkie. Прыбывае 9:12
2. ⛰️ Станцыя Janowice Wielkie – замак Bolczów
3. 🎊 Абрад гукання вясны разам з удзельніцамі гурта KRIWI: Аквалерыяй Новік, Настассяй Хмель ды іншымі музыкантамі. Майстар-клас па вырабе вясновых папяровых птушачак. Вогнішча, музыка, пачастункі, спевы і танцы. Гуканне вясны – гэта імпрэза. Тут няма выканаўцаў і гледачоў – удзельнічаюць УСЕ!
4. 🥾 Шлях да станцыі Janowice Wielkie
5. 🍽️ Па-жаданні можна наведаць выдатны бровар Miedzianka, што ў 2 км ад станцыі
6. 🚂 Цягнік ва Уроцлаў, варыянты:
14:33 KD, прыбывае ва Уроцлаў 16:15
15:55 KD, прыбывае ва Уроцлаў 17:56
17:52 KD, прыбывае ва Уроцлаў 19:49
18:58 KD, прыбывае ва Уроцлаў 20:33
19:54 KD, прыбывае ва Уроцлаў 22:10
🌿 Каму 9 км зашмат і хто не збіраецца ў бровар, спасылка на самы кароткі маршрут, 6км: https://mapy.cz/s/narobuhaje
🌿 Каму 9 км замала, ёсць больш працяглыя варыянты:
- Завітаць на Скальны мост ды іншыя дзіўных формаў скалы, 13км: https://mapy.cz/s/nasujoreku
- Даўжэйшы, праходзіць праз яшчэ большую колькасьць прыгожых скалаў і выводзіць на станцыю Janowice Wielkie праз бровар з іншага боку, 18км: https://mapy.cz/s/pokukazeha
- Да станцыі Trzcińsko, без бровара, 10км: https://mapy.cz/s/popegurojo
- Да станцыі Trzcińsko, без бровара, але з наведваннем гор Krzyżna і Sokolik Duży, а таксама Schronisko Szwajcarka (там такмама можна набыць ежу і напоі), 15км: https://mapy.cz/s/nekaregaba
🚙 Тыя, хто на машынах: пакінуць аўтамабілі можна на паркоўцы каля станцыі Janowice Wielkie каля 9:10 і пайсці разам з астатнімі па запланаваным маршруце. Вяртаемся ў тую ж кропку.