Hala Izerska 20 км
Даўжыня маршрута: каля 20 км
Складанасць маршрута: сярэдняй складанасці, з улікам адлегласці і надвор'я, аднак маршрут амаль плоскі
Прыгожыя віды: так
Аглядавая пляцоўка/вежа: не
Схраніска/бровар/кавярня: так
Музей/замак/славутасць: не
Дадатковыя аплаты/квіткі: няма
Пячатка: так
Колькасць Ідземак: ★★★★★
Трэк у mapy.cz i план:
1. 🚂 6:30 цягнік Wrocław Główny – Polana Jakuszycka. Прыбывае 9:44. Увага! Будзе перасадка на станцыі Szklarska Poręba Górna.
2. 🥾 Станцыя Polana Jakuszycka – турпрытулак (схраніска) Orle. Ідземы жоўтым, а потым зялёным шляхам каля 5км.
3. 🏕️ Адпачынак у турпрытулку Orle, тут можна набыць ежу і напоі. Вельмі прыгожы каменны будынак.
4. 🥾 Хто захоча, можна дадаткова схадзіць на Karlovský most на мяжы Польшчы і Чэхіі, што праходзіць праз маляўнічую горную раку Izera, зялёным шляхам каля 1,5км у два бакі.
5. 🏕️ Чырвоным шляхам 5км ідземы да наступнага турпрытулка (схраніска) Chatka Górzystów, праз даліну, рэчкі і багны з масткамі. Тут таксама адпачываем, можна набыць ежу і напоі
6. 🥾 Блакітным шляхам ідземы да станцыі Polana Jakuszycka каля 9км праз даліну і лясы
7. 🚂 Цягнік ва Уроцлаў са станцыі Polana Jakuszycka з перасадкай у Szklarska Poręba Górna, варыянты:
16:06 KD, прыбывае ва Уроцлаў 19:49
17:06 KD, прыбывае ва Уроцлаў 20:33
18:06 KD, прыбывае ва Уроцлаў 22:10
🚙 Хто на машынах:
Пакінуць машыну на паркінгу каля станцыі Polana Jakuszycka і сустрэцца з асноўнай групай на станцыі а 9:44