Паходы
February 11, 2024

Kłodzka Góra 20 км

Даўжыня маршруту: каля 20 км
Складанасць маршрута: сярэдняй складанасці
Прыгожыя віды: так
Аглядавая пляцоўка/вежа: так
Схраніска/бровар/кавярня: кавярня на канчатковай кропцы маршруту (ў Бардо)
Музей/замак/славутасць: няма
Пячатка: так
Колькасць Ідземак: ★★★★★

Трэк у mapy.cz i план:

1. 🚂 8:03 цягнік Wrocław Główny - станцыя Kłodzko miasto, прыбывае 9:27
2. ⛰️ Жоўтым шляхам ІдзеМЫ амаль 9км на вяршыню гары Kłodzka (757м), што ўваходзіць у карону польскіх гор
3. 🏕️ Адпачынак, будзе вельмі высокая аглядавая вежа і пячатка. Ёсць навес, месца пад вогнішча.
4. ⛰️ Не абавязкова, але можна ўзыйсці на суседнюю вяршыню Szeroka Góra (766м), што амаль па дарозе
5. 🥾Чырвона-блакітным шляхам 🟥🟦 па хрыбце ідзеМЫ 8-9км да дзвух аглядавых пляцовак каля горада Bardo
6. 🥾 Спускаемся да станцыі Bardo Śląskie, каля 1км
7. 🚂 Далей кожны вырашае самастойна: ці ідзе яшчэ паглядзець горад, наведаць кавярню, ці адразу сядае на бліжэйшы цягнік ва Уроцлаў. Цягнік ва Уроцлаў са станцыі Bardo Śląskie, варыянты:
- 14:47, прыбывае 16:14
- інтэрсіці 16:16, прыбывае 17:55 
- 17:09, прыбывае 18:37
- 17:56, прыбывае 19:28

🚙 Тыя, хто на машынах – заставіць машыну каля станцыі Bardo Śląskie і праехаць разам з астатняй групай да станцыі Kłodzko miasto.