Паходы
November 5, 2024

Włodzicka Góra - Nowa Ruda 10 км

Даўжыня маршрута: каля 10 км
Складанасць маршрута: не складаны
Прыгожыя віды: так
Аглядавая пляцоўка/вежа: так
Схраніска/бровар/кавярня: так
Музей/замак/славутасць: так
Пячатка: павінна была быць, але не было
Колькасць Ідземак: ★★★★★

Трэк у mapy.cz i план:

1. 🚂 А :15 цягнік да станцыі Świerki Dolne. Прыбывае 9:21 Перасадка ў Wałbrzych Główny 8:32 – 8:48
2. 🥾 Станцыя Świerki Dolne – гара Włodzicka Góra (757м) z wieżą widokową. A 2 км з невялікім ухілам
3. 🥾 Маляўнічы шлях па хрыбце да гарадка Nowa Ruda. Каля 8км без вялікіх перападаў
4. ☕️ У Nowa Ruda кожны самастойна выбірае, што далей рабіць.
Варыянты:

  • Пашпацараваць па гораду, паглядзець Рынак, ратушу, касцёлы, мясцовую архітэктуру.
  • Наведаць кавярню. Напрыклад Biała Lokomotywa 🚂
  • Наведаць шахту-музей. Кожную гадзіну там набіраюцца групы і адбываецца вельмі цікавая экскурсія. Кошты тут. Важна: тэмпература ў шахце даволі нізкая і трэба мець пры сабе байку. Экскурсія доўжыцца каля гадзіны. Будзе цікава і дзецям і дарослым. Каля музея ёсць чыгуначная станцыя Nowa Ruda Przedmieście, адкуль можна вярнуцца ва Уроцлаў, толькі трэба памятаць, што яна na życzenie, чакаць цягнік варта на пероне так, каб машыніст вас заўважыў і спыніўся.
  • Каму 10км будзе замала, можна прайсці яшчэ 10км і паглядзець 2 аглядавых вежы на Góra Świętej Anny і на Góra Wszystkich Świętych. Прыйсці да станцыі Ścinawka Średnia і адтуль вярнуцца ва Уроцлаў.
    Маршрут (нескладаны) тут
  • Можна нічога не наведваць і адразу пайсці на станцыю Nowa Ruda каб вярнуцца ва Уроцлаў.


5. 🚂 ВАЖНА: не ўсе цягнікі прамыя да Уроцлава, не кожны ідзе праз Wałbrzych Główny. Тыя цягнікі, што ідуць праз Kłodzka часова маюць перасадку на аўтобусы з-за пашкоджанай павадкай чыгункі. Уся інфармацыя ёсць у дадатку KOLEO.

Аптымальны цягнік Nowa Ruda – Wrocław Główny 17:27 – 19:30 (без перасадак).