Szrenica + Śnieżne Kotły 15-26 км
Даўжыня маршрута: 15-26 км у залежнасці ад абранага ўзроўню складанасці
Складанасць маршрута:
• Узровень 1, сярэдняй складанасці, 15км
• Узровень 2, сярэдняй складанасці+, 23км
• Узровень 3, складаны, 26км
Спасылкі на маршруты:
• Узровень 1, сярэдняй складанасці, 15км, толькі да гары Szrenica
Трэк тут
• Узровень 2, сярэдняй складанасці+, 23км, Szrenica + Śnieżne Kotły
Трэк тут
• Узровень 3, складаны, 26км, Szrenica + Śnieżne Kotły + пятля пад Śnieżne Kotły з азёркамі
Трэк тут
План і маршрут:
1. Сустракаемся на чыгуначным вакзале Wrocław Główny у галоўнай залі каля білетных кас пад гадзіннікам а 5:55–6:05
2. 6:18–9:18 цягнік да станцыі Szklarska Poręba Górna. ПЕРАСАДКА. 9:30–9:44 цягнік да станцыі Polana Jakuszycka
3. 8,5 км ідзеМы да вяршыні гары Szrenica
4. Тыя, хто абірае узровень 1 (сярэдняй складанасці і толькі да Szrenica) спускаюцца чырвоным шляхам 6,5 км да станцыі Szklarska Poręba Górna. Яшчэ ёсць опцыя спусціцца фунікулёрам
5. Тыя, хто ідзе да Śnieżne Kotły – ідуць далей чырвоным шляхам 5км да будынку радыёстанцыі і аглядавых пляцовак на Śnieżne Kotły
6. Тыя, хто не плануюць ісці яшчэ далей – спускаюцца 9,5 км жоўтым шляхам да станцыі Szklarska Poręba Górna праз Schronisko pod Łabskim szczytem
7. Тыя, хто ідзе далей, каб паглядзець на Śnieżne Kotły знізу і на азёркі пад Kotłami – ідуць блакітным, потым зяленым шляхам да Schronisko pod Łabskim szczytem
8. Спуск да станцыі Szklarska Poręba Górna жоўтым шляхам амаль 7км
9. Цягнік Szklarska Poręba Górna – Wrocław Główny
Варыянты:
KD 16:45 – 20:00
KD 17:38 – 20:35
KD 18:42 – 22:09 на яго варта паспець!!!
TLK 20:27 – 23:14 (не падыходзяць білеты вікендовыя і саможандовыя)
KD 20:53 – 23:54 (2 перасадкі)
🚙 Хто на машынах:
Прыехаць да станцыі Szklarska Poręba Górna, разам з групай сесці ў цягнік да Polana Jakuszycka а 9:30. Кожны варыянт з прапанаваных маршрутаў прыводзіць да станцыі Szklarska Poręba Górna і адпаведна да машын.
• Добра ацаніце свае сілы. Доўга адпачываць на шляху не будзе калі.
• Як варыянт – можаце застацца ночыць у Szklarska Poręba.
• Яшчэ раз уважліва перачытайце апісанне.