Паходы
May 21, 2024

Krzeszów - opactwo cystersów 22 км

Даўжыня маршрута: каля 22 км
Складанасць маршрута: не складаны, але працяглы  
Прыгожыя віды: так
Аглядавая пляцоўка/вежа: так
Схраніска/бровар/кавярня: так
Музей/замак/славутасць: так
Дадатковыя аплаты/квіткі: квіток у Pocysterskie opactwo w Krzeszowie
Пячатка: так
Колькасць Ідземак: ★★★★★

Трэк у mapy.cz i план:

1. 🚂 6:30 цягнік Wrocław Główny – Lubawka. Прыбывае 8:18 Увага! Будзе перасадка ў файны маленькі цягнічок на станцыі Sędzisław 7:53-7:58.
2. 🥾 Са станцыі Lubawka ідземы 8км чырвоным шляхам праз лясы у... Віфлеем ))) Адпачываем, глядзім Domek Opatów na Wodzie толькі знешне (афіцыйнае адкрыццё адбудзецца ў верасні 2024).
3. 🥾 Працягваем ісці чырвоным шляхам, часткай галоўнага шляху Судзетаў, яшчэ 2км да мястэчка Krzeszów і вялізнага абацтва – пярліны Еўрапейскага барока.
4. 🏰 Наведваем Pocysterskie opactwo w Krzeszowie. Кожны самастойна набывае квіток (ёсць розныя опцыі) і ў сваім тэмпе ідзе па спецыяльнаму маршруту па славутасці з аўдыёгідам (на рускай/польскай/ангельскай). Для аўдыёгіда патрэбна мець свае слухаўкі ці дадаткова набыць іх у мясцовай краме.
У гэты дзень на тэрыторыі абацтва будзе адбывацца злёт байкераў-пілігрымаў ))) Бдзем спадзявацца, што гэта хутчэй плюс, чым мінус для нашага пахода;) Праграма байкераў павінна будзе набліжацца да заканчэння да часу нашага наведвання комплекса.
Плануецца правесці тут 2,5-3 гадзіны. Будзе магчымасьць набыць ежу і напоі.
Кошты квіткоў тут
5. 🥾 Чырвоным, а потым жоўтым шляхам ідземы з перапынкамі на адпачынак 12км да станцыі Boguszów-Górce.
6. 🚂 Цягнік ва Уроцлаў са станцыі Boguszów-Górce варыянты:
17:14 PR, прыбывае ва Уроцлаў 18:36
18:38 KD, прыбывае ва Уроцлаў 20:07
19:20 KD, прыбывае ва Уроцлаў 20:33
20:40 KD, прыбывае ва Уроцлаў 22:13

🚙 Хто на машынах:
Варыянт 1
Пад'ехаць да станцыі Lubawka а 8:20, дайсці разам да абацтва ў Krzeszowie, вярнуцца да станцыі Lubawka іншым, зялёным, карацейшым шляхам.
Трэк тут 18км
Варыянт 2
Пад'ехаць наўпрост ў Krzeszów на паркоўку ля абацтва. Толькі час сустрэчы будзе вельмі не дакладны. Прыкладна 11:30-12:30