Skalnik 24 км
Даўжыня маршрута: каля 24 км
Складанасць маршрута: нескладаны, але доўгі
Прыгожыя віды: так
Аглядавая пляцоўка/вежа: так
Схраніска/бровар/кавярня: так
Музей/замак/славутасць: так
Пячатка: есць
Колькасць Ідземак: ★★★★★
Трэк у mapy.cz i план:
1. 🚂 Сустракаемся на чыгуначным вакзале Wrocław Główny у галоўнай залі каля білетных кас пад гадзіннікам 6:15–6:20
2. 🚂 6:30 цягнік да станцыі Kamienna Góra, прыбывае 8:08. УВАГА! Будзе перасадка 7:55–8:01 на станцыі Sędzisław.
3. 🥾 Са станцыі Kamienna Góra 11,5 км з перапынкамі на адпачынак ідзеМЫ да аглядавай пляцоўцы на гары Ostra mała з шыкоўным відам на Rudawy Janowickie.
4. 🥾 Крыху менш за кіламетр ідзеМЫ да вяршыні гары Skalnik. Тут няма відаў, але ёсць пячатка і таблічка, што асабліва важна для тых, хто збірае Карону гор.
5. 10км ідземы па лясах і палях у Browar Miedzianka, дзе ахвотныя могуць спыніцца на смачную ежу і годнае піва.
6. 🥾 2км ідзеМЫ да станцыі Janowice Wielkie.. Уздоўж ракі Bóbr вяртаемся ў цэнтр Jelenia Góra жоўта-блакітным шляхам, які з'яўляецца часткай Судзецкай дарогі св.Якуба (El Camino).
7. 🚂 Вяртаемся ва Уроцлаў са станцыі Janowice Wielkie, варыянты цягнікоў:
KD 17:45 – 19:46
KD 18:47– 20:30
KD 19:53 – 22:08
🚙 Тыя, хто на машынах:
Нажаль маршрут не кальцавы. Можна прыехаць да станцыі Kamienna Góra а 8:10 і пасля наведвання гары вярнуцца ў тую ж кропку.