Świeradów-Zdrój – Stóg Izerski 21 км
Даўжыня маршрута: каля 21 км
Складанасць маршрута: сярэдняй складанасці. Доўга ехаць з перасадкамі, доўга ісці, набор вышыні каля 840м. Добра ацаніце свае магчымасці🥸
Прыгожыя віды: так
Аглядавая пляцоўка/вежа: так
Схраніска/бровар/кавярня: так
Музей/замак/славутасць: няма
Дадатковыя аплаты/квіткі: так, да аглядавай вежы Skywalk
Пячатка: так
Колькасць Ідземак: ★★★★★
Трэк у mapy.cz i план:
1. 🚂 7:44 цягнік Wrocław Główny – Świeradów-Zdrój. Прыбывае 10:56 Увага! Будзе перасадка на станцы Lubań Śląski 10:08-10:13
2. 🥾 Са станцыі Świeradów-Zdrój ідземы амаль 4км да гары Młynica (653м) з аглядавай вежай. Адпачываем.
3. 🥾 Працягваем ісці яшчэ 4км да гары Czerniawska Kopa (775м) з аглядавай вежай. Адпачываем.
4. 🥾 Яшчэ 3км ідзеМЫ да гары Smrk (1124м) з аглядавай вежай. На 300 метраў зойдзем на тэрыторыю Чэхіі і вернемся.
5. ⛺️ 3 км пройдзем да схраніска Na Stogu Izerskim праз гару Stóg Izerski (1107). Адпачываем. Можна будзе набыць ежу, напоі.
6. 🗼Амаль 4 км ідзеМЫ да аглядавай вежы Skywalk. Калі будзем паспяваць да закрыцця, то ахвотныя могуць яе наведаць. Кошты тут.
7. 🥾 Каля 1 км пройдзем да вельмі прыгожага цэнтральнага парка у Świeradów-Zdrój. Адпачываем, вольны час.
8. 🥾 Дарога да станцыі Świeradów-Zdrój 1,2 км.
9. 🚂 Цягнік ва Уроцлаў са станцыі Świeradów-Zdrój варыянты:
18:05 KD, прыбывае ва Уроцлаў 21:20, перасадка ў Lubań Śląski 18:52-19:10
21:08 KD, прыбывае ва Уроцлаў 00:20, перасадка ў Węgliniec 22:16-22:23, другая перасадка ў Legnica 23:20-23:34
🚙 Хто на машынах:
Сустрэцца з асноўнай групай каля станцыі Świeradów-Zdrój каля 10:56