Chełmiec + Szczawno-Zdrój 14 км
Даўжыня маршрута: каля 14 км
Складанасць маршрута: не складаны
Прыгожыя віды: так
Аглядавая пляцоўка/вежа: так
Схраніска/бровар/кавярня: так
Музей/замак/славутасць: так, Hala Spacerowa в Szczawno-Zdrój
Дадатковыя аплаты/квіткі: бювет мінеральнай вады (уваход 9 злотых, у ніх есць пячатка)
Пячатка: так
Колькасць Ідземак: ★★★★★
Трэк у mapy.cz i план:
1. 🚂 7:10 цягнік Wrocław Główny – Boguszów-Górce. Прыбывае 8:44
2. 🥾 Станцыя Boguszów-Górce – гара Chełmiec (851м), што ўваходзіць у карону гор. Ідземы зялёным шляхам каля 5км 🟩
3. 🏕️ Адпачынак на вяршыні гары Chełmiec. Павінна ўжо працаваць Schronisko, дзе быў аўтамат з кавай/гарбатай, можна будзе падняцца на аглядавую вежу, паставіць пячаткі тым, хто збірае.
4. 🥾 Чырвона-блакітным шляхам ідземы каля 5,5 км да ўтульнага мястэчка Szczawno-Zdrój, а дакладна да мясцовага парка Park Zdrojowy з невялікай аглядавай вежай Wieża Anny і вельмі прыгожай Hala Spacerowa
5. 🏞️ Адпачынак у парку
6. 🥾 Працягваем ісці чырвона-блакітным шляхам каля 2км да аглядавай вежы на Wzgórze Gedymina (532м)
7. 🥾 Яшчэ амаль 2км ідземы да чыгуначнай станцыі Wałbrzych Miasto
8. 🚂 Цягнік ва Уроцлаў са станцыі Wałbrzych Miasto, варыянты:
15:16 KD, прыбывае ва Уроцлаў 16:15
15:26 KD, прыбывае ва Уроцлаў 16:33
16:44 KD, прыбывае ва Уроцлаў 17:56
17:35 PR, прыбывае ва Уроцлаў 18:36
18:40 KD, прыбывае ва Уроцлаў 19:49
🚙 Тыя, хто на машынах:
Маршрут не кальцавы, кропкі старта і фініша – розныя. Як варыянт, можна пакінуць машыну на станцыі Wałbrzych Miasto, падсесці ў цягнік да астатняй групы і даехаць разам да станцыі Boguszów-Górce, з якой стартуем.