Паходы
January 21, 2024

Włodarz 14 км

На шляху да гары Włodarz
Па дарозе на Włodarz
Від з вяршыні гары Włodarz
Przełęcz Marcowa

Даўжыня маршруту: каля 14 км
Складанасць маршрута: просты
Прыгожыя віды: так
Аглядавая пляцоўка/вежа: няма
Схраніска/бровар/кавярня: так
Музей/замак/славутасць: так, палац Jedlinka
Пячатка: няма
Колькасць Ідземак: ★★★★☆

Трэк у mapy.cz i план:

1. 🚂 7:10 цягнік Wrocław Główny – станцыя Głuszyca (прыбывае 8:47). Увага! Будзе перасадка на станцыі Jaworzyna Śląska 7:53-7:58
2. ⛰️ Блакітным шляхам праз мястэчка Głuszyca ІдзеМЫ 6км на вяршыню гары Włodarz, што ўваходзіць у карону польскіх гор
3. 🏕️ Каля 5,5 км чырвоным шляхам спускаемся з гары да Палаца Jedlinka з вельмі добрым броварам і кавярняй, дзе адпачываем
4. 🥾 ІдзеМЫ на чыгуначную станцыю Jedlina-Zdrój
5. 🚂 Цягнік ва Уроцлаў са станцыі Jedlina-Zdrój (16:08 і 18:02, а можна і на 18:13 з перасадкай у Wałbrzych Główny)

❗️Дадаткова можна завітаць на гару Borowa з аглядавай вежай і прыйсці на станцыю Wałbrzych Główny, шлях зойме 10км.

🚙 Тыя, хто на машынах – у гэты раз складаней.
Магчыма, лепш заставіць машыну каля станцыі Jedlina-Zdrój Centrum і падсесці да групы ў цягнік, каб разам праехаць да прыпынку Głuszyca, адкуль пачынаецца наш шлях. Ці каля станцыі Jedlina-Zdrój астатняе аналагічна.
Таксама варыянт заставіць машыну на шляху перад пад'ёмам на гару і пасля здабыцця вяршыні самастойна вярнуцца да машыны і ці пад'ехаць у бровар, ці вярнуцца ва Уроцлаў.