Wysoka Kopa 20 км
Даўжыня маршруту: каля 20 км
Складанасць маршрута: нескладаны
Прыгожыя віды: так
Аглядавая пляцоўка/вежа: так
Схраніска/бровар/кавярня: так, але у прытулку няма ні гарачай ежы, ні магчымасці аплаціць картай❗️
Музей/замак/славутасць: няма
Пячатка: так (і ў прытулку і на станцыі Polana Jakuszycka)
Колькасць Ідземак: ★★★★☆
Трэк у mapy.cz i план:
1. 🚂 6:30 цягнік Wrocław Główny – станцыя Polana Jakuszycka (прыбывае 9:44) Увага! Будзе перасадка на станцыі Szklarska Poręba Górna 9:18-9:30
2. ⛰️ Ад станцыі Polana Jakuszycka чырвоным шляхам ідземы 6,5 км 🟥 на гару Wysoka Kopa (1127м), што ўваходзіць у карону польскіх гор 👑
3. 🥾 Яшчэ 5,5 км чырвоным шляхам 🟥 па хрыбце, але з невялічкім ухілам уніз, ідземы на гару Wysoki Kamień (1058м) са схраніскам, аглядавай вежай і відам на Карканошы
4. 🥾 3,5 км жоўтым шляхам 🟨 ідземы ўніз да аглядавай пляцоўцы пад назвай Zakręt Śmierci
5. ⛰️ Чорным, а пасля чырвоным шляхам ідземы 3,5 км да станцыі Szklarska Poręba Górna
6. 🚂 Цягнік ва Уроцлаў, варыянты:
16:45 (KD) Szklarska Poręba Górna – 19:49 Wrocław Główny
17:37 (KD) Szklarska Poręba Górna – 20:32 Wrocław Główny
18:42 (апошні з KD) Szklarska Poręba Górna – 22:01 Wrocław Główny
🚙 Тыя, хто на машынах: пакінуць машыну каля станцыі Szklarska Poręba Górna, пад час перасадкі падсесці ў цягнік да астатняй групы, праехаць да станцыі Polana Jakuszycka. Фінальная кропка маршрута – станцыя Szklarska Poręba Górna, дзе і будуць чакаць пакінутыя машыны 😉