Глава 7
— Вельмі прыемна з вамі пазнаёміцца, — радасна выгукнуў Скэр’ел. — Гацье шмат добрага пра вас распавядаў.
Трэба было бачыць мой твар у ты момант. У мяне натуральна адвісла сківіца. Маніць я не ўмеў з нараджэння, значыць, падтрымаць нахабную, няхай і на карысць, хлусню Лоў быў няздольны. Мне здалося, што я чую закулісны смех, як у сіткомах, калі адбываецца нешта камічнае.
Пакуль я змагаўся з моцным жаданнем стукнуць сябе па ілбе і прастагнаць нешта ў стылі: «Іісусе…», — Скэр’ел працягваў, па маім меркаванні, пагаршаць сітуацыю.
— У вас цудоўная сям’я. — Ён таропка ўсеўся за стол. — Я заўсёды марыў мець старэйшага брата і малодшую сястру.
Лоў спачатку сонечна, ва ўсе трыццаць два зубы пасьміхнуўся Гедэону, а затым павярнуўся да Габрыеллы. Сястра прыснула са смеху і таропка закрыла рот рукой, працягваючы бязгучна смяяцца, нібы Лоў зрабіў ёй забаўны камплімент. Гедэон выглядаў так, нібы збіраў усё сваё самавалоданне ў кулак, каб не перавярнуць адным рэзкім рухам стол.
Я ўсеўся на сваё месца і пад сталом, незаўважна ад ўсіх, балюча стукнуў Скэр’ела ступаком па сцягне. Той не вымавіў ні гуку і нават брывом не павёў. Гедэон глядзеў спагардліва і недаверліва. У гэты час Фані напоўніла нашыя шклянкі вадой, а Кэтрын разліла па талерках наварысты суп. Сільвія стаяла за спінай Гедэона і глядзела на Скэр’ела як на самую вялікую памылку ў свеце. Нібыта ён адной сваёй прысутнасцю за сталом з чыстакроўнымі плюнуў ёй у душу. — Вельмі смачна пахне. — Скэр’ел працягнуў пужаць усіх сваёй свойскасцю; цяпер ён узяўся за Кэтрын, якая хацела паставіць поўную талерку каля госця. Яе ругі ўздрыгнулі ад нечаканасці, калі ён раптоўна да яе звярнуўся.
Калі ўсе атрымалі свае порцыі, Гедэон першым падняў лыжку і мы ўзялі з яго прыклад.
Звычайна нашая сям’я пасля смерці мамы ела моўчкі, за сталом часцей усіх гаманіла толькі Габі, але Скэр’ел нічога не ведаў аб нашых сямейных вячэрах, а трашчаць як сарока - у гэтым ён быў майстра. Не ведаю, як апісаць гэтую вячэру, але я дакладна запомніў яе на ўсё жыццё. Ніколі яшчэ мне не даводзілася перажыць столькі эмоцый, як за гэтыя паўгадзіны. Калі мы толькі ўзяліся за ежу, мяне адначасова ахапіла хваляванне, адчай, страх і трывога, так што я думаў, мая спіннамазгавая вадкасць закіпіць, як вада ў імбрыку. Але гэта быў толькі пачатак прадстаўлення пад назвай «Скэр’ел Лоў на вячэры ў Гедэона Хіткліфа».
Габрыелла па звычцы загаварыла пра балет, сябровак і школу, але Лоў ухапіўся за першую тэму і распавёў аб тым, як у дзяцінстве з мамай хадзіў на пастаноўку «Шчаўкунок і Мышыны кароль». Гэта была такая цудоўная і добрая гісторыя, што я нават расчуў як Фанні - яны з Кэтрын падслухоўвалі нас - вохнула ад замілавання. Габі з вялікай цікавасцю слухала Скэр’ела і задавала пытанне за пытаннем, адказваючы на каторыя Лоў умудраўся яшчэ яскравей распісаць той далёкі вечар.
Магчыма, я б таксама замілаваўся, калі б не ведаў, што Скэр’ел маніў як дыхаў, і рабіў гэта настолькі праўдзіва, што выкрыць яго зараз у хлусьні было б як найменш бясчалавечна з майго боку.
Калі ў пачатку Гедэон быў гатовы акунуць Скэр’ела ў рондаль з гарачым супам, то зараз, назіраючы, як Габі смяецца і атрымлівае асалоду ад стасунку з ім, брат спагадліва глядзеў на гэта ўсё. Не ведаю, ці наўмысна Лоў абраў тактыку ігнараваць мяне падчас вячэры і ўсю сваю ўвагу прысвяціць навакольным, але гэта працавала. З Габі ён гаманіў на любыя тэмы, якія яна ўзгадвала, хай нават мімаходам. Гедэон нічога
не ўзгадваў, сядзеў, нібы вады ў рот набраўшы, але Лоў пару няёмкіх хвілін захапляўся яго новай кашуляй, пры гэтым брат выглядаў так, нібы яго ад гэтай ліслівасці зараз званітуе прама ў талерку. Скэр’ел паведаміў разгубленай Сільвіі, што яна падобна да знакамітай актрысы, нядаўна адрымаўшай Оскар. Калі Фанні напаўняла яго шклянку, ён дабіў яе радкамі з верша невядомага мне паэта.
Гедэон выглядаў такім уражаным, нібы да апошняга быў упэўненны, што Лоў не ведае алфавіту, а калі ўмее лічыць, то толькі да дзесяці. Я думаў, што памру прама тут, седзячы на сваім стуле, пакуль Лоў ачмурае ўсіх навокал. Калі Фанні падала свой фірмовы яблычны пірог і пры гэтым цяпер усьміхалася Скэр’елу так, нібы ён яе родны сын, Лоў рассказваў рамантычную гісторыю аб тым, як пазнаёміліся яго бацькі. Ішоў дождж, мама, тады яшчэ маладая дзяўчына, забыла дома парасон, і бацька, прыгожы юнак, прапанаваў праводзіць яе да прыпынку. Так яны і падзялілі прыгожы чырвоны парасон тым восеньскім днём, а праз два гады сталі сям’ёй. А потым настаў той злашчасны дзень, калі яны трапілі ў аўтакатастрофу. Здавалася, што зараз Сільвія, Кэтрын, Фанні і Габі ўтопяць нас у слязах, як Аліса з Краіны цудаў.
Вячэра падыйшла да канца, і я быў рады пахутчэй апынуцца ў сваім пакоі, але Скэр’ел выклікаўся дапамагчы служкам. Ён схапіў усе шклянкі і панёс іх на кухню пад задаволены смех Кэтрын і Фанні. Калі Скэр’ел вярнуўся ў мой пакой, я сядзеў на ложку ўсё ў той жа вопраццы. Я быў занадта стомлены, каб знайсці моцы для пераапранання. — «Шчаўкунок і Мышыны кароль»? — скептычна спытаў я.
— Прыхлусіў трохі, — з хітрай усьмешкай адказаў Лоў, завальваючыся каля. Ён выглядаў такім жа стомленым.
Прыхлусіў трохі? Хутчэй сур’ёзна перабольшчыў з маной.
— Што наконт першай сустрэчы бацькоў?
— Пабачыў гэтую сцэну ў нейкім старым фільме, здаецца, шасцідзясятых гадоў. Я па праўдзе не ведаю, як пазнаёміліся мае бацькі.
— Адзін з маіх непераўзыдзеных талентаў, — ганарліва аб’явіў Лоў, — я, як Дэмасфен, майстра ў аратарскім мастацтве.
— Хутчэй, па майстэрску пускаеш пыл у вочы.
— Гэтым таксама можна ганарыцца, — пасьміхнуўся мне Лоў. У мяне не засталося моцаў з ім спрачацца. Я проста быў чартоўскі рады, што гэтае катаванне пад назвай сямейная вячэра скончылася. У дзверы пагрукалі, калі мы селі гуляць у Resident Evil, і я пачуў голас Сільвіі: — Спадар Гацье, не маглі б вы зазірнуць у кабінет, вас чакае спадар Гедэон?
Я спуджана перазірнуўся са Скэр’елам.
— Ён не будзе цябе забіваць пры такой колькасці сведкаў у доме, — жартоўна прамовіў Лоў. Я ўдарыў яго локцем у бок, ён згорбіўся і зашыпеў ад раптоўнай успышкі болю. — Казёл… — Не аднаму ж мне пакутваць, — пажартаваў я. Пакідаючы пакой, я змрочна паглядзеў на Скэр’ела. Той рабіў выгляд, што плача, махаў мне рукой, нібы я адпраўляўся на вайну. У адказ я паказаў яму сярэдні палец і хлопнуў дзвярыма. Гедэон сядзеў у адным з глыбокіх фатэляў і пабачыўшы мяне нават не паварушыўся. Я нерашуча стаў ля дзвярэй, на ўсялякі выпадак рыхтуючы шляхі адступлення. Але брат незаўважным рухам галавы паказаў мне на другі фатэль. Я скавана сеў на самы край.
З прамой спінай, трохі разняволены, ён сядзеў, закінуўшы нагу на нагу. Брат марудна прыпадняў правую руку і абапёрся на яе галавой. Сапраўдны арыстакат у роздуме. Ён глядзеў на мяне доўгім, чакаючым позіркам, нібы я павінен быў у нечым прызнацца.
— Ты, хутчэй за ўсё, нават не ўяўляеш, якую кашу заварыў, праўда? — раздаўся спакойны голас, але я лёгка адрозніў металічныя ноткі. Гедэон быў злы на мяне, але як найменш зараз кантраляваў сваю раз’юшанасць.
— Я не хацеў… — Пакінь гэтыя апраўданні для каго-небудзь іншага, — перапыніў ён і пацягнуўся да стала за сідзі-дыскам. — Ведаеш, што гэта?
— Відэа з камер клуба. Выкупіў сёння ў іх. — Гедэон націснуў на дыск і хуткім рухам раскалоў яго. — Запатрабавалі шалёныя грошы за паўгадзінныя кадры, дзе цябе апрацоўваюць паўкроўка і нізшы.
Біллі была паўкроўкай, але нізшы? Аб кім ён гаворыць… Відавочна, па маім твары было бачна, што я нічога не разумею. — Дзяўчына адцягвала ўвагу, а хлопец за спінай падкінуў таблетку ў твой сок.
Стандартная схема. На счасце, твой сябрук з’явіўся ў час.
Я павінен увекавечыць гэты дзень. Дзень, калі Гедэон пахваліў Скэр’ела.
— Сёння ён можа пераночыць у нас, Сільвія падрыхтавала яму спальню для гасцей.
Але я хачу, каб ён не трапляўся мне на вочы. Мая ўдзячнасць не вечная.
— На гэтым усё, ступай. — У такія хвіліны Гедэон быў дакладнай копіяй бацькі.
Падняўшыся, я накіраваўся да выхада, але запнуўся напаўдарозе. У маёй галаве з касмічнай хуткасцю праносіліся пытанні. Што здарылася з Оскарам? Дзе ён зараз?
Што было ў паліцэйскім участку? Чаму Оскар кінуў мяне ў клубе?
Гедэон заўважыў, што я збіты з панталыку і раздражнённа спытаў:
— А… хм… — Я мяўся і не наважваўся задаць пытанне. — А што з Оскарам?
Здаецца, я неўважліва выцягнуў чырвоную анучу каля раз’юшанага быка. Гедэон імкліва падняўся, на яго твары з’явіўся драпежны аскал, і ён хуткім крокам дагнаў мяне. Пад яго напорам я, напужаны і разгублены, адскочыў назад і спінай ударыўся аб дзверы.
— Хвалюешся за яго? Або ты з радасццю яшчэ раз паскакаў б з ім у “Яму”? — Гедэон ісходзіў ядам. Ён прыпёр мяне к дзвярам, падышоў ушчыльную. Я толькі зараз звярнуў увагу на яго ледзь прыкметныя вяснушкі на носе і шчаках. Амаль такія, як у Габі.
— Канешне, не! — ярасна пачаў адмаўляць яго нападкі, нібы ад яго залежыла маё жыццё. Але, здаецца, так яно і было.
— Калі я яшчэ раз убачу цябе ў кампаніі Оскара, вы апынецеся ў бальніцы на суседніх койках. — Ён прагаварыў гэта павольна і выразна, нібы я быў някемлівым трохлеткай і не разумеў нармальную гаворку. — Уразумеў?
— А цяпер правальвай, — працэдзіў ён, гледзечы на мяне пранізлівым поглядам. Па целе пайшоў халадок. Я ніколі не адчуваў сябе настолькі ннікчэмным, як цяпер. Гедэон развярнуўся на пятках і адышоў. Ён увесь клакатаў ад ярасці. Я слепа памацаў рукой, дацягнуўся да ручкі, прыадчыніў дзверы і кулей выляцеў з кабінета. Калі я ўваліўся ў свой пакой, дыханне перахапіла, я быў нібы загнанны звярок, што біўся ў сілках. Скэр’ел падскочыў да мяне.
— Што… Што здарылася? — Ён спалохана вылупіўся на мяне.
Ногі мяне не дяржалі. Я ўпаў на дыван прама да яго ў рукі. Заўсёды трымая сябе, нават не прараніў ні слязінкі на матчыным пахаванне, але сёння ўсё пайшло не па плане. Мне стала так крыўдна і балюча ад ўсяго, што нагаварыў Гедэон. Чаму ён так сябе паводзіць, нібы я вораг нумар адзін? Што я яму зрабіў? У чым правініўся? Я не вінаваты, што нарадзіўся ў гэтай сям’і і стаў яго малодшым братам!
Спрабаваў схаваць твар ад Скэр’ела, але перарывістае дыханне, хлюпаючы нос і чырвоныя вочы, якія я цёр, гаварылі самі за сябе. Ненавідзеў зараз сябе за эмоцыі. Ненавідзеў Гедэона за тое, што ён мой брат. Ненавідзеў Скэр’ела за тое, што ён стаў сведкам гэтай жудаснай сцэны.
— Гоці, ну што ты, — праскуголіў Лоў над маім вухам. Я адчуваў яго гарачую далонь на сваей спіне. Ён супаковаючы гладзіў мяне.
На шчасце, я нядоўга размазваў соплі. Супакоіўшыся, выцер твар рукавом кашулі і змоўк. Мне не хацелася гаварыць. Трэба проста пабыць у цішыне са сваімі думкамі. Скэр’ел гэта ведаў, і я быў яму ўдзячны. Ён сядзеў побач, я адчуваў яго яго плячо, ён маўчаў, уткнуўшыся ў кнігу, але не чытаў яе: сядзеў над аднім і тым жа разваротам хвілін дваццаць.
Сільвія пастукала ў дзверы, калі мы оба адышлі ад гэтай сцэны і вярнуліся да Resident Evil, пры гэтым не абмяркоўваючы тое, што здарылася.
— Містэр Лоў, калі ласка, прайдзіце за мной, я пакажу вам вашу спальню на сёння.
Скэр’ел прыснуў на “Містэр Лоў”.
На гадзінніку было каля адзінаццаці вечара. Я паспеў памыцца, пачысціць зубы і цяпер гатаваўся да сну. На хаду скінуў кашулю і штаны, скамкаў іх і бросіў ўбок. Сон не ішоў. Здаецца, я занадта перанарваваўся і цяпер не мог заснуць, як пасля спартыўнай трэніроўкі.
У поўнач у дзвер ціха пастукалі. Я падняўся і адчыніў, ужо ведаючы, хто мяне там начэківае.
Скэр’ел увайшоў пасвяжэлы пасля душа, у піжаме (мусіць, Сільвія дала), с падушкай і коўдрай. Упэўнены, што Сільвія выдала яму і тапачкі, але ён як заўсёды прыйшоў босы.
— Не магу заснуць, — прашаптаў ён.
Мы улягліся на маім ложку, кожны пад сваёй коўдрай. Гэта было вельмі дарэчы, таму што ён часта ўцягваў агульную коўдру, і я замярзаў ноччу.
— Спакойнай ночы, — хутка прагаварыў Скэр’ел і пазяхнуў.
Пакуль Скэр’ел салодка соплаў, я біты час не мог заснуць. Мяне не адпускалі падзеі апошніх двух дней. Я адчуваў, што Гедэон нясправядліва на мяне злуецца, бо ў гэтай сітуацыі я быў ахвярай. Усё, што мне хацелася, гэта даведацца ад Оскара, чаму ён так паступіў? Ці спецыяльна ён адвёз мяне ў клуб, каб пасварыць з братам, і тады я б мог выбраць яго ў настаўнікі? Гучала як трэцьесортная лухта. Мяне хвалявала, ці было гэта ўсё спланаванай акцыяй або няўдалым збегам абставінаў?
Ён спаў да мяне спіной. Я слаба пакалашмаціў яго па плячы.
— Мгм? — сонна прамычаў ён. — Што?
— Не, не бачыш, у шахматы рублюся. — Ён зноў пазяхнуў. — А ты?
— Ну давай разам ... — Лоў, здаецца, зноў засынаў.
— Я хачу сустрэцца і пагаварыць з Оскарам.
— Што-о-о? — Скэр перавярнуўся да мяне тварам. — Няхіла цябе брат прыклаў.
— Што Гедэон табе сказаў? — Лоў цёр вочы, спрабуючы прачнуцца. Ён паглядзеў на электронны гадзіннік на стале. Дзве гадзіны ночы.
— Каб я трымаўся далей ад Волтэмір.
Я не бачыў твару Скэра ў цемры, але здагадваўся, што ён думае пра мае разумовыя здольнасці.
— Навошта? — жорстка спытаў Лоў пасля невялікай паўзы.
— Ну ... проста ... — я не ведаў, як растлумачыць. — Хачу зразумець, чаму ён так паступіў.
Скэр’ел прыўзняўся на локці. Яго голас загучаў над маёй галавой.
— Гэта не тлумачэнне. Я хачу зразумець яго матывы. Інакш я не супакоюся.
— Чыстакроўныя ўсе такія ранімыя птушкі ці толькі ты? — з іроніяй спытаў Лоў.
— Да пайшоў ты. — Я адвярнуўся ад яго.
Скэр’ел лёг і выдыхнуў, як быццам размова са мной быў вышэй яго разумення.
— У мяне ёсць сувязі ў гэтым клубе, я магу папытаць пра Оскара, — ціха прамовіў Лоў, калі я вырашыў, што ён ужо дрыхне без задніх ног.
— Атрымаецца? — з сумневам спытаў я. — гэта не небяспечна?
— Ну... Гедэон мне дупу не надерет, як табе. — Я пачуў ціхі смех за спіной.
— Дзякуй. — Я зноў павярнуўся да яго тварам.
— Дзякуй будзеш Фані казаць. А мне ты абяцаў дзень у македонскім стылі.
— Богі, ты ўсё яшчэ гэта памятаеш, — прастагнаў я ў падушку.
— Так, Іскандэр, філэ памятае ўсе твае абяцанні.
Скэр’ел гучна засмяяўся. Я шыкнуў, заціскаючы яму рот рукой.
— Давай спаць, — супакоіўшыся, прапанаваў Скэр. — Я, лічы, вока не стуліў мінулай ноччу.
— А ты ўяўляй Алівію і засынай, — подленька захіхікаў Лоў.
Толькі прадстаўляць мне і заставалася.
— Проста заткніся, Скэр. — Я сутыкнуў яго з ложка. Калі ён упаў, ён пацягнуў за сабой нашы коўдры.
— Не мерзні там наверсе, — скрозь смех пачуў я аднекуль з падлогі Лоў. — Ты закаханы ў Алівію ўжо год. І як прасунуліся вашы адносіны? Яна хоць ведае пра тваё існаванне?
— Нашы бацькі сябруюць, і мы з ёй у адным класе. Вядома, яна ведае пра мяне, прыдурак — прашыпеў я, затым узяў падушку, замахнуўся і кінуў у яго.
— Ой, — выдаў ён ад раптоўнага ўдару. — Ды яна нават Твайго імя не ведае. Памятае, нябось, толькі што ты сын містэра Хитклифа. Яны з братам як прылепленыя ходзяць. Гэта наогул нармальна?
— Яны блізняты. У нас няма двайнят, мы не можам асуджаць іх сувязь.
— Добра-добра, правільны ты наш. — Лоў залез назад у ложак. — А цяпер спаць.
— Пастаў будзільнік на восем раніцы. Ты павінен паспець перабегчы ў сваю спальню да прыходу Сільвіі. Сняданак у дзесяць.
— Я памятаю, — сонна прабубніў Скэр’ел.
— Затое ўпершыню са сваім ложкам.
— Што толку ад яе, я ўсё роўна тут.
— Я цябе тут не трымаю, — сонна ўхмыльнуўся я. здаецца, і мяне ўжо хіліла ў сон.
— Ты ж ведаеш, я не магу заснуць адзін. — Скэр’ел па горла схаваўся коўдрай і праз хвіліну засоплаў.
Засынаючы, я падумаў, што мне трэба будзе таемна дастаць нумар тэлефона Оскара і звязацца з ім. Я баяўся Гедэона як агню, але мне здавалася, што ад мяне нешта хаваюць. І ўпершыню ў жыцці я не захацеў хаваць галаву ў пясок.
Пераклад зроблен каналам: https://t.me/sarakus